2.06.2011 КАЛАЧИКОМ РЯДОМ: «Паэт ня мусіць агаляцца»

Могилёвская группа КАЛАЧИКОМ РЯДОМ потихоньку воюет в белорусском медийном пространстве. На днях лидер группы Никита Емельянов и продюсер Алесь Полторацкий дали интервью порталу ТУЗІН ГІТОЎ и рассказали о том, что на на макси-сингле «Свобода», планируемым к изданию осенью, будет белорусскоязычный трек.

ТГ: На пытаньне «ці вы беларускі музыка» пабачыў у адным з інтэрвію адказ: што складана вам назваць сябе беларускім музыкам, бо не пяеце па-беларуску. Дык уласна пытаньне: кім тады вы сябе лічаце?

МЕ: Я музыкант, які есьць бутэрброды, любіць сабак, носіць шорты, паліць, жыве ў Беларусі.

ТГ: Вы кажаце, што напішаце па-беларуску песьню, як толькі натхніць тэкст. Дык гэта мусіць быць чужы тэкст? Вам што-небудзь зь беларускага (на беларускай мове) падабаецца?

МЕ: Мне вельмі сымпатычная творчасьць беларускага паэта і майго сябры Віталя Рыжкова. Некаторыя яго вершы сапраўды вельмі добрыя. Акрамя таго, мне падабаецца спосаб яго падачы. Я спрабаваў знаёміцца з творчасьцю сучасных беларускіх літаратараў. Магчыма, шукаў ня так і чытаў ня тое, але ў мяне склалася ўражаньне, што гэтыя людзі ўтрапёна кінуліся у нейкі бессэнсоўны галоп у абстракцыянізм. І так яны паддобрываюцца, так у іх гэта квола выглядае… Узяць хоць бы тую гісторыю зь ню-календаром — каму і што хацелі паказаць гэтыя людзі? Хто яны ёсьць? Што яны… «прыкольныя»? Паэт — гэта скала, шторм, сусьвет. А гісторыя гэтая проста ганебная. З музыкі ж вылучу бадай што некаторыя песьні гурта Nevma. Павагу выклікаюць некаторыя сучасныя беларускія кампазытары. Той жа Картэс…

АП: Наконт песень па-беларуску. Калі шчыра, то мы ўжо задумваліся пра ўдзел у чарце «Тузiна Гітоў». Цяпер нашы сілы скіраваныя на працу над максі-сынглам, які мы плянуем выдаць увосень. Ён будзе плёнам працы ня толькі нашай групы, але іншых добрых музыкаў. І, у прыватнасьці, на гэтым дыску, мяркуецца выдаць беларускамоўны трэк.

ТГ: Як вам песьня Цімафея Яравікова «Маці»?

МЕ: Яна шчырая і нудная.

ТГ: Дык куды трымае шлях ваш гурт? Ці ёсьць нейкая канчатковая мэта па заваёве пэўнай прасторы, пэўнай аўдыторыі, дасягненьні пэўных посьпехаў?

МЕ: Канчатковай мэты няма. Працэс ідзе, калі ад яго атрымліваеш задавальненьне. Мяркую, што наша музыка будзе цікавая паўсюль.

АП: Вядома ж, гурт мусіць скарыць перадусім слухачоў: граць паболей канцэртаў, выдаваць паболей рэлізаў, даносіць сваю музыку да яшчэ большай колькасьці людзей. Канечне, хацелася бы граць на вялікіх эўрапейскіх і амэрыканскіх фэстывалях, але гэта складана і для гэтага трэба працаваць, працаваць і працаваць — мы працуем. У бліжэйшых плянах у нас канцэрты і праца ў студыі.

Фото Юрия Бурмистрова

КАЛАЧИКОМ РЯДОМ: «Паэт ня мусіць агаляцца» (Сергей Будкин, Тузін Гітоў, май 2011)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям