Вяртанне рок-каранацыi

Людцы, жывем! Адрадзілася пасьля двух год комы славутая Рок-каранацыя. З аншлягам і ажыятажам (квіткоу ледзьве хапіла — усе былі расхоплены за тыдзень да мерапрыемства шматлікімі прыхільнікамі музыкі мэйд-ін-Беларусь). Прауда, чаканьні магілёскіх фанау большай часткай былі жорстка абламаныя, але пра гэта асобна…

Каранацыя-2005 (узнагароды раздаваліся за мінулагоднія дасягненьні) ладзілася ? КаЗе «Мінск» 28 лютага. У першым журы вызначыла намінантау, у другім лепшых абірау непасрэдна народ шляхам SMS-галасаваньня і праз «Тузін Гітоу». У якасьці гасьцей і хэд-лайнэрау на цырымоніі выступілі як прэтэндэнты на рок-кароны (КРАМБАМБУЛЯ, NAKA, ГЛЮКІ, ФЛЯУС І КЛЯЙН, СЬЦЯНА, etc), так і простыя сьціплыя пралетарыі белмузсцэны( кшталту Піта Паулава, КУКЛЫ, віцебскі 8-Ы ДЗЕНЬ ).

Ад Магілёва у Менск выправіліся ГЛЮКI і бубнач ТAV_MAUZERа (як фольк-каманда маглі быць нашыя OSIMIRA, аднак не прайшлі другі тур галасаваньня). Маузэры атрымалі малую каронку з рук пісьменьніка Уладзімера Арлова (і торбу ягоных кніжак у якасьці бонуса), а вось ГЛЮКІ жорстка праляцелі. Адгаласіушы «Бывай», і змата?шы за кулісы, яны так і не казаліся народу — а тымчасам на сцэну вынеслі шумамер і замяралі аплядысмэнты у адрас прэтэндэнтау на прыз глядацкіх сымпатый. ГЛЮКІ, дзякуючы пераважна купцы шалёных магілёскіх фанатау, набралі 111 дэцыбэлау, а іх асноуны канкурэнт — наваполацкі ФЛЯУС І КЛЯЙН — 112. Як сьцьвярджалі яны самі, «не выйшлі, патаму што мы панкі». І усё ж, карона паехала у Наваполацак…

А увогуле, эпатажу было нягуста — адмысловая падтанцоука (час між выступамі забівалі эратычныя танцоркі); некалькі спробау паказаць маленькія пэрфомансы (напрыклад, тыя ж ФЛЯУС І КЛЯЙН насіліся па сцэне у белых шкарпэтках і нават нейкую лесьвіцу выцягнулі). Які х-кольвечы голых Паулавых не назіралася; але пры умовах пэунай зашуганасьці сучаснай беларускай сцэны (спробы яе ідэалягічнага кантролю з боку азьвярэлага айчыннага чынавенства) сам факт правядзеньня радуе. Прычым палітыка не абмінула музычнае сьвята: на першых шэрагах кожны сьляпы дурань мог зауважыць Аляксандра Мілінкевіча з жонкай (мауляу, прыйшоу як прыватная асоба, нават кветкі Русі дарыу). Дарэчы, магілёускія афіцыйныя газэты адмауляліся друкаваць матэрыялы пра «Каранацыю» — дзе Мілінкевіч, там апазыцыйная акцыя… Відаць, баючыся быць зацягнутымі у «антыдзяржауную дзейнасьць» фаварыты цырымоніі — J-MORS  — так і ня выйшлі забраць сваю (заслужана?) галоуную карону. Падумаеш, карона… затое засталіся белымі й пушыстымі.

Ziaziula

Вяртанне рок-каранацыi (Ziaziula, ж-л МАРАЗМЫ ЖЫЦЦЯ, февраль 2006)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям