Вы хочаце БЕДЛАМ?

Концерт в клубе Джокер 18 ноября 2005 года.

«Эта не музыка, а какой-та роу дзікі!» — канстатуе гераіня адной вядомай п?есы беларускага гурта NRМ і груба памыляецца: «роу дзікі» і «музыка» паняткі не такія ужо адрозныя. Часам яны здольныя мірна суіснаваць, і ад іх саюзу нараджаецца сымпатычнае і бойкае дзіцё з экзатычным ангельскім імем — HARD-CORE.

Што такое беларускі, а дакладней, магілёускі хард-кор (з лёгкім дамешкам брэсцкай «альтэрнатывы» ад гурта СЬЦЯНА) было прадэманстравана масам 18 лістапада у клубе «Joker».

Старт фэсту дае магілёускі малады-зялёны, але, відаць, пэрспэктыуны гурт NEW ANS. Мікрафон акупіруюць вакалісты гурта Флінт і Таня. Хто з іх дваіх галоуны, а хто на падпеуках, зразумець цяжка — гендэрная роунасьць захоуваецца. «Рок-музыка і бабло — паняцьці несумяшчальныя,» — рашуча заяуляе адзін з «ньюансауцау», чым дэманструе абсалютную небазнанасць у тонкасьцях шоу-бізнэса і несапсаванасць славай, і такая чыстая наіунасmць ня можа не радаваць. Як ня можа не радаваць на дэсэрт выкананая імі адна песенька па-беларуску — «За суботай нядзеля».

Навабранцау на сцэне замяняюць больш вопытныя байцы, гурт БЕДЛАМ, прадстаулены як «легенда айчыннага гард-кору». Пасля інтрыгуючага прэзэнтэйшна (гл. загаловак) народ, які распачау улюбёную справу — адрывацца, — яшчэ за першымі выступоуцамі, зауважна актывізуецца і просіць «мяса» і «каубасы». Замоуленыя бакалейныя вырабы музыкі выдаюць, але на прапановы разьбіць гітару упарта не рэагуюць. Затое са сваёй юнай прыхільніцаю Настай, запрошанай на сцэну, дружна сьпяваюць «Лететь, молчать» (найпасьпяховей у дзеучыны выходзіць быць падтанцоукаю.
Эстафета плауна пераходзіць да гасцей з Берасьця, СЬЦЯНЫ, сярод заслугау якой — перамога на рок-фэсьце «Басовішча-2003». Хлопцы, паводле іх жа словау, «абъездзілі Еуропу, Беларусь і дакаціліся да Магілева». Тут яны у 5.36 выйшлі з вагона і уразіліся ранішнім вакзалам. Таму, мауляу, прысьвячаюць яны сёньня песьню «Ліхтары» менавіта нашаму цудоунаму гораду (хаця, думаецца, горад прысьвячэньня мяняецца у залежнасьці ад маршруту гастроляу). Пасьля чаго «Сьцяна» зараджае адну з сваіх старых песень, «Вясна.BY». Публіку на танцполе ужо у лепшым сэнсе слова пляжыць, яе ня здатная супакоіць нават «Калыханка» СЬЦЯНЫ: гэтыя некалыханкавыя рытмы маглі б усыпіць толькі якогась замардаванага студэнта падчас лекцыі па мэтадалёгіі дыялектычнага матэрыялізму.

І ужо трасе гітарамі, дыхае у патыліцу ды наступае на пяты шано?ным гасцям не менш знакамітая магілёуская банда TAV_MAUZER, таксама пераможцы «Басовішча», толькі сёлетняга. Музыкі вылятаюць на сцэну і распачынаюць зьмястоуны дыялог публікай. «Я вас не чую!» — крычыць Янка, вакаліст гурта. «Мачы!!!» — даносіцца у адказ з танцпола. MAUZER страляе разрыунымі. Кулі-ноты, кулі-рытмы, кулі-словы трапляюць у галовы ды сэрцы, прабіваюць браню шэрасьці ды абыякавасьці. Гучыць «песьня пра каштоунасьці, папулярныя у нашай краіне»(словы Янкі) — «Будзь тупым!» — гэта ягоны антызаклік. Паслухай і зрабі наадварот. «Брудную ваду» і «Я застануся» падпявае ці ня кожны. Цунамі шалёнай энергетыкі накрывае усіх з галавою, датчыкі эмоцыя? шкаляць. Клюб вось-вось узарвецца …І вось дзея абрываецца на кароткай ноце маузэравага сьціплага развітаньня.

Ахвярау на дзіва мала: пару-тройку галовау губляе паганы цмок абыватальскай індэфэрэнтнасьці і пасіунасьці. Да таго ж, прылюдна растраляны сумневы у тым, што на неабсяжных прасторах нашай бацькаушчыны (як мінімум, Магілёва) шчыльна і трывала атабарылася якасная coreвавая музыка.

Назірала Ziaziula, ж-л «Кропка ZIP» #file:1#

Вы хочаце Бедлам? (Ziaziula, ж-л .ZIP, ноябрь 2005)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям