Магiлеу without Барыс Маiсееу

Жоутымі афішамі Барыса Майсеева увесь Магілеу быу залеплены яшчэ за месяц да канцэрта. З рэшты рэшт выбрауся-ткі даражэнькі наш на малую радзіму. Ды яшчэ у такі знакавы дзень — 14 лютага. Ну проста падарунак усім закаханым геям ды проста аматарам сваёй творчасьці. Вось толькі аутару гэтага матэръяла не пашчасьціла наведацца на выступ Барусіка па дзьвюх прычынах: па-першае, не было грошай, а па-другое, арыентацыя, дзякуй Богу, не дазваляе.

А таму пайшла я у гэты ж самы дзень на сумеснае шоу магілеускага фольк-гурта OSIMIRA й каманды СЛЕПЫЕ ПЕШЕХОДЫ. Дзея гэтая адбывалася у дыска-бары ДК «Магатэкс». У блактнай залі (як тут не узгадаеш Б. Маісеева) было сьцюдёна. Па століках, тварах і сьценах скакалі пацалункі ад пражэктара.

«Слепые пешеходы» дэбютавалі у Магілеве. Яны, як сапраудныя сьляпакі, усе начапілі чорныя акуляры. Гралі рускамоуныя кампазыцыі. Ды толькі пра што яны пелі, разабраць большасьці слухачоу так і не давялося. Бо таварышы-наладчыкі ад усёй душы пастараліся, каб выкана?цы проста аблавушылі публіку сваёй творчасьцю. Ды не усё было так дрэнна! Мужчынам дапамагла трываць пакуты дауганогая скрыпачка. Яе прыгожыя вочы і паутвару хавалі акуакуляры фасону а-ля муха цэ-цэ. Але гэта кампенсавалі вабныя клубы, якімі музычка пакручвала без перапынку. У галаве маёй зьявілася здагадка, як можа папауняцца бюджэт гурта: пасьля канцэрту да сэксапыльнай скрыпачкі падыходзяць заможныя фанаты, якіх яна проста загіпнатызавала сваімі клубамі, і…

Сьляпымі пасьля выступу гледачы не сталі, але вось паглушэлі значна. Заставалася надзея, што OSIMIRA пакіне нам астатнія пачуцьці.

На фоне СЛЕПЫХ ПЕШЕХОДОВ магілеускія фольк-музыкі выглядалі сапрауднымі дзікунамі. Голы па пояс саліст Палаучэня проста накінуу на грудзі сабача-воучую скуру. Грау ён на паганскіх інструмэнтах ды сьпявау на нейкай чукоцка-беларускай трасянцы. Побач зь ім матляу казьлінай бародкай маленькі кудлаты сухарлявы мужычок — Косьця Канцавы. Зноуку я заблыталася: ці то ён — манах, ці то — шаман. Але ж учэпісты які! Схапіу дудку неверагодных памера? і задзьмуу, як слон сваім хобатам у шлюбны перыяд. У гэтым гурце было ?жо дзьве скрыпачкі, таксама прыгожыя, высокія, але апранутыя у сьветлыя ільняныя сукенкі з чырвонай вышыукай. Ды толькі гэтыя дзяучаты паводзілі сябе больш прыстойна. Хлопцы ?жо маглі абстрагавацца ад іх вабнотау і злавіць кайф ад якаснай музыкі. Бо фольк-рокеры паклапаціліся пра сваіх слухачоу і наладзілі перад выступам гук.

Маладзёны, апьянелыя ад старажытных матывау, кінуліся танчыць. Іх было ад сілы чалавек дзесяць, а мо і меней, але ж як яны скакалі! Нават калі казу-дзеразу гоняць з гароду, яна так не сягае праз плот. Раптам на даляглядзе замаячыу наш танклявы фотакор (Сяржук, колішні лідэр «Ruevitа») Але ж зргабны, як кіпарыс, парубак не замінау нікому: празь яго было усё бачна. Пад кампазыцыю «Дурніцы» (названую ці ня у гонар танцорау) далі такога газу! Крутое пікэ пьяных пілётау, полечка-трасуха з элемэнтамі ліхаманкі падчас ударау токам-дансэрам тумба-юмбаускай народнасьці нават і ня мроіліся такія рухі!

Што ж, пасьля канцэрту у многіх узьнікла жаданьне падзякаваць «Восі» за выратаваны слых ня толькі якасным гукам, але й добрым беларускім словам. Канешне, Барусік Майсееу — і супэр-стар расейскае папсы і умее попкаю матляць як трэба. Але на ягоным шоу, я упэунена, вы ня убачыце такіх шалёных скокау моладзі ды такой рэдкай зараз, сапрауднай весялосьці у самотных беларускіх вачох.

Zjobra.

Магiлеу without Барыс Маiсееу (Zjobra, ж-л МАРАЗМЫ ЖЫЦЦЯ, февраль 2006)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям