5.12.2009 Рома Жыгараў: Нэкрафілы не даюць памерці «Глюкам»

Сегодня, 5 декабря, группа AKUTE снова выступит в Могилеве, в клубе КУБА на инди-вечеринке. Забегайте вечером, что-ли? Хотя бы ради AKUTE. А вчера на "Тузiне гiтоу" появилось небольшое интервью с бас-гитаристом группы ГЛЮКI и AKUTE Романом Жигаревым.
Рома отвечал на вопросы, связанные с очередной победой ГЛЮКОВ в хит-параде "Тузина", а также о группе AKUTE и предстоящей вечеринке в клубе ЧЕРДАЧОК, города Витебска, которая пройдет 19 декабря. Кстати, большое интервью с группой AKUTE появится на нашем сайте с дня на день.

Пасьля чарговай перамогі «Краіны 2.0» і напярэдадні віцебскага канцэрту ТГ заснавальнік «Глюкаў» і лідэр праекту Akute Раман Жыгараў даў вялікае інтэрвію. «Па жыцьці я па-беларуску ня думаю, але калі пішу песьні да мяне прыходзяць беларускія словы. Я іх не выдумваю, гэта касьмічная музыка, якая можа прыйсьці раптоўна. Я нават на дыктафон часам надыктоўваю, каб не забыць словы».

— Што кардынальна новага прапануе Akute?
— Мы толькі пачалі выступаць, але маем ужо вялікую праграму. У песьні «Адзіноцтва», якая можа падацца занадта сырой, закладзены якраз той гук, да якога мы імкнемся: агромная прастора, шмат рэвэрбэрацыі і аб’ёмных эфэктаў. Вядома ж, пяем толькі па-беларуску.

— Але па-беларуску ты не размаўляеш. Ці ня ёсьць гэта каньюнктурай ці звычайным самападманам тады?
— Па жыцьці я па-беларуску ня думаю, але калі пішу песьні да мяне прыходзяць беларускія словы. Я іх не выдумваю, гэта касьмічная музыка, якая можа прыйсьці раптоўна. Я нават на дыктафон часам надыктоўваю, каб не забыць словы.

— «Адзіноцтва» — першая песьня, якую вы паказалі. Ты хоць у курсе, што такога слова няма ў слоўніках?
— Ня ведаў, але наколькі гэта фатальна? Яно да мяне проста прыйшло. Як і ўласна назва праекту, якая чытаецца на нямецкі манер — «Акутэ».

— Ці зьвяртаецца Akute да набыткаў «Глюкаў»?
— Не, усе песьні новыя. Калі мы разыходзіліся два гады таму з «Глюкамі», то дамовіліся, што ніхто ня будзе выкарыстоўваць гэтую назву і выконваць песьні. Ды і астатнія музыкі з Akute не асабліва, каб ірваліся іх выконваць.

— Пра што можа сьведчыць неймаверны посьпех «Маёй краіны» ў ТГ?
— Нэкрафілы не даюць памерці «Глюкам», камусьці гэта трэба, але ня нам.

— Пры якіх умовах магчымае адраджэньне «Глюкаў»? Калі вам нехта зробіць добры грашовы тур, зьбярэцеся?
— Не ўяўляю такой сытуацыі. З такім жа посьпехам нас могуць выправіць у космас. Занадта віртуальна выглядае.

— Ці ставіш сур’ёзныя задачы перад Akute альбо проста ў ахвотку граеце?
— Мы сур’ёзна рэпэтуем. Плянуем шмат граць ужывую, не забывацца на запіс у студыі. Матэрыялу хапае. Наша музыка будзе саўндтрэкам да мастацкага фільму Ўладзімера Казлова «Канікулы». Мяркую, што наш новы праект дасягне куды большага плёну, чым уласна «Глюкі». З «Глюкамі» гэта нават непараўнальна, бо ляжыць зусім у іншай плоскасьці.

— Якой?
— Цяпер мы робім толькі тое, што ўсім нам падабаецца. Меркаваньне адносна музыкі ў нас адзінагалоснае, нас лучыць агульны сьветапогляд і падобныя густы, няма такога, як у лебедзя, рака і шчупака.

— Што рыхтуеце да канцэрта «Тузіна Гітоў» 19-га сьнежня?
— З задавальненьнем сыграем у Віцебску і пакажам сваю праграму. Прыемна выступіць разам зь іншымі ўдзельнікамі канцэрту. Тым больш, што з Pomidor/off мы зусім нядаўна гралі ў межах магілёўскай прэзэнтацыі Akute, а «Палац» я калісьці слухаў яшчэ на касэтах.

— З кім у прынцыпе вы бы хацелі сыграць на адной сцэне?
— Для нас пытаньне непрынцыповае. З Muse, напрыклад. Ня бачу ніякіх праблемаў для гурта Muse сыграць з гуртом Akute.

Материал украден на "Тузiне гiтоу".

Рома Жыгараў: Нэкрафілы не даюць памерці «Глюкам» (Беседовал Сергей Будкин, Тузин Гитоу, декабрь 2009)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям

ёhу!!! если будут выступать AKUTE с MUSE....я обязательно приду!!!! даже за свой счёт напишу и приду...
вот это будет концерт с размахом!!
давай AKUTE и MUSE - together!!!!!!!!!!
я - за!!