29.07.2011 Янка Маузер не верит в возможность возвращения на сцену

У час зацяглага творчага крызісу Ян Маўзэр прыпыніў маўчаньне, каб распавесьці «Тузіну Гітоў» пра сваё захапленьне творчасьцю Ёлкі, пра здымкі ў рэкляме МТС і пошук новых формаў рэалізацыі: «Вяртаньня не абяцаю. Мне здаецца, што магчымасьці вяртаньня ўжо няма», — кажа адзін зь лідэраў беларускага року новага пакаленьня.

Навінаў ад Янкі Маўзэра не чуваць ужо з год. У лютым 2010 году яго гурт меўся прэзэнтаваць свой новы альбом Porna, але з гэтай задумы нічога ня выйшла. Тады з каманды сыйшлі два музыкі, і Янку з Колхзам давялося сыграць у акустыку. Пасьля гэтага MAUZER нагадаў пра сябе толькі ўвосень, калі лідэр каманды абвесьціў пра зьмену прапіскі — з магілёўскай на менскую — і пра набор абсалютна новых музыкаў.

З таго часу Янка зь неахвотай размаўляе пра музыку. Ён наадрэз адмовіўся ад удзелу ў праекце «Тузін. Unplugged», а на пытаньні як ідзе пошук музыкантаў і ці пішуцца песьні адказвае няпэўна: «Я проста разумею, што калі пачну распавядаць што й як, то гэта будзе слухацца альбо як ныцьцё, альбо як нейкія абяцаньні. А калі рэалізацыя абяцаньняў залежыць не ад мяне канкрэтна, то яны ніколі не рэалізоўваюцца», — разважае ён.

Адзіным хіба выхадам у публічную прастору для яго за гэты час былі здымкі ў рэклямным роліку МТС: «Маё трапляньне туды ніяк не было зьвязанае з музыкай, напэўна, ім проста спадабаўся фэйс. Акторства гэта не маё, у мяне ніколі не было ілюзіяў ці амбіцыяў на гэты конт, але яно добра аплачваецца», — зазначае адзін зь лідэраў беларускага року новага пакаленьня.

Ян прызнаецца, што зусім не цікавіцца беларускім музычным працэсам, а галоўным адрыцьцём для сябе ў музыцы гэтага сэзону называе песеньку «Прованс» Ёлкі, хоць і гэты сьпеў зусім не дацягвае да яго музычных ідэалаў.

«Я ніколі не капаўся ў глыбінях стыляў, каб не марнаваць свой час на пасрэднасьцяў, мне заўсёды падабаліся толькі самыя папулярныя каманды ў розных жанрах, як Metallica, KoЯn, Pink Floyd, Muse, „Мумий тролль“ і „Алиса“ да альбома „Для тех, кто свалился с луны“. Мне падабаецца патасная музыка, музыка-рэлігія. Але, каб пры гэтым яна была мэладычна цікавай і тэкстава й аранжыровачна насычанай. Зараз нават рок набывае забаўляльнае адценьне. Вось, вы заўважаеце, што гімнам маўклівых пратэстаў стала песьня напісаная больш за 20 гадоў таму?»

Што да самай неўлюбёнай на сёньня для Янкі тэмы вяртаньня на сцэну, дык выканаўца толькі зазначае: «Вяртаньня не абяцаю. Мне здаецца, што магчымасьці вяртаньня ўжо няма».

Крыница натхнення

Янка Маузер не верит в возможность возвращения на сцену (Иван Беспалый, Тузін Гітоў, июль 2011)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям