28.09.2012 Лявон Вольскі ды астатнія (Jane_ml)

Лявон Вольский в МогилевеЛявон Вольский и проект "Саўка ды Грышка", при поддержке минского горисполкома и сотрудников МЧС, в блестящем стиле похоронили минскую "Арт-сядзибу", которая сегодня планировала открыться в новом для себя месте. Увы и ах, обрыдаться можно. А в Могилеве концерт "СДГ" прошел без всяческих проблем в старом оппозиционном притоне - на "Коле Сяброу". Никого не свинтили. Подробности этого события мы снова подсмотрели в бложеке заочно-любимой нашей редакцией девушки по имени Женя, она же Jane_ml. Публикуем ее отчет с небольшими сокращениями.

* * *

Danger! Увага! Гэты пост будзе беларускамоўным. Таму чытаць вельмі небяспечна. Справа ў тым, што Жэня – дзяўчына русіфікаваная ад першай да апошняй літары алфавіта, і гэты запіс – вялікі эксперымент.

Да нас у аўторак 25 прыязджаў Лявон ды Павел з “Саўкам ды Грышкам”. Але яшчэ ўранку я трапіла ў рукі велізарнай крыварукай пані стаматолага. Царыца бормашыны не пашкадавала ні мяне, ні маіх грошаў, ды ўсе роўна, гледзячы на вынік яе працы, упэўнена, што прыйдзецца мне пералечваць зубкі. Пасля гадзіны катаванняў я выйшла з пекла. На скрыжаванні дарог мы з Таццянкай дачакаліся Аксану і нават не пайшлі, а пабеглі на сустрэчу з Вольскім. Пакуль мы спяшаліся у “Кола”, дзе павінна была адбыцца прэзентацыя дыска, Ігар гэтае самае “Кола” шукаў, и на месцы ен быў раней за нас.

Лявон и АракелянПамяшканне было падобна да мурашніка. Даўно я не бачыла такога натоўпу людзей у адным месцы. Лявона мы чакалі нядоўга. За гэты час Ігар мне прынес памяранцавую скрыначку з CD, і я, задаволеная, сядзела на канапе. Раптам перад гледачамі з’явіўся спадар Лявон разам з вялікім-вялікім дзядькам, якога, як мы даведаліся пасля, завуць Павел Аракелян.

Шчыра кажучы, да дня сустрэчы з Вольскім я чула толькі некалькі песень “Саўкі ды Грышкі”, таму, на жаль, не магу распавесці падрабязна пра жыццевы шлях праекта. Музыка спадара Лявона – гэта сумесь гумару, палітыкі ды вялікага імкнення да свабоды. Савелій ды Рыгор – увасабленне ўсяго беларускага грамадства. Здаецца, усе людзі гэтай краіны дзеляцца на два тыпы. На якія – лёгка даведацца з песень. Музыкі гралі з вялікай шчырасцю. Здавалася, што яны толькі гэтымі нотамі і жывуць.

lyavonjane03.jpgУ час канцэрта Ігар даў мне фотаапарат. Магчыма, надакучыла яму гэтая справа, паспяваць захацеў. Ведаеце, я зрабіла нядрэнныя здымкі слухачоў. А гэты злодзей, як і заўседы, напісаў на іх сваё непрыгожае імя! Вось так! Таму ніхто нават не даведаецца аб тым, якая я малайчына, і ўсё гэты самы Ігар вінаваты. Сапсаваў мне жыцце сваім “Photo by Igar Moiseev”! Тьфу!

Трэба заўважыць, шта атмасфера ў “Коле” заўсёды сяброўская, але для мяне нязручная. Я не такі адкрыты чалавек, як таго хацелася б, а магчыма, справа ў іншым, не ведаю. Гэта раней я магла жылы рваць за бела-чырвона-белы сцяг, а цяпер... Цяпер я разумею, што лепш за ўсе – з’ехаць з гэтай вялізнай турмы. Менш страціш... Штосьці мяне не туды павяло...

Час з Вольскім ды Паўлам праляцеў хутка. Слухачы прасілі “на біс” – атрымалі “Трох чарапах” ды разыйшліся. Музыкі збеглі першымі. Не ведаю, ці з’явіліся яны потым, але я была незадаволеная гэтым знікненнем. Проста таму, што люблю простых творчых людзей. А не зорак. Зоркі вочы раз’ядаюць. Гонарам. Ды неба дзіркамі псуюць.

Крыніца (не піва!)

Фото Игоря Моисеева. Больше фото с концерта можно найти по ссылке.

Обновлено! Полная видеозапись концерта!

Лявон Вольскі ды астатнія (Jane_ml, сентябрь 2012)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям

епта, Бранимир Вольскому подпевает!
Еще и в майке с Пагоняй!

Не когда не понимал за что люди любят вольского...

Та же фигня с Джонни Деппом...

Интересно, сколько сексотов присутствовало на концерте? Silent