27.12.2006 Размалёванныя панки бесятся как обезьянки

Сьвецкая хроніка: у скандальна вядомым у музычных колах ДК глухіх адграмыхала 15 сьнежня панкаўская DIY-вечарына. Яшчэ ніколі супрацоўнікі ДК не былі так абцяжараны сваім слыхам, як у гэты дзень.

Каля ўваходу гасьцей сустракае пільны face-кантроль: панк-разьдзяўбай і няголены тып падазроных паводзін. Некаторым асобам не дапамагае нават запрашальны квіток, прыходзіцца прад’яўляць доказы фізычна: паказваць надпісы на руках, рабіць дурныя морды і г.д. А той, хто ўсе ж такі змог “прарвацца” на VIP-тусоўку, адразу пападае ў вір ашалелых бабулек, што нясуцца зь ДК да выхаду, схапіўшыся за сэрца і сумкі.

Музыка раве. На пляцоўцы другога паверха глямурна раскіданы фатэлі, калёнкі, музыкі і слухачы. Пануе атмасфэра поўнага разьняволеньня і хаосу: нешта качаецца па падлозе, абгорнутае ў прасьціну, парачка панкаў матляе галовамі ў такт гражданкаўскага “Все идет по плану” ў варыянце РОНДОВСКОГО ПОТРОШИТЕЛЯ з Гомелю, астатнія сонна разваліліся каля сьценак.

І тут на “сцэну” (кавалак залі з калёнкамі, інструмантамі і зэдлем) вальяжна завальвае Юлій Ільюшчанка (на разагрэве ў гурта МНЕНИЕ ДАУНА). “Кароче, б..., кому неинтересно, закройте рты,” – здароўкаецца ён з прысутнымі. Адзін з фанатаў паэты адказвае яму гучным ровам. Чамусьці аўтар пачынае зь верша для сваей былой сяброўкі, што таксама тут дзесьці бадзяецца. Заля расчаравана пазяхае, калі чуе замест чаканага “я убью тебя, сука…” нешта лірычнае. Мікрафон страшна шыпіць і фаніць, аднак гэта толькі дапамагае як аўтару, так і публіке.

Ну прам як на крутой бамондаўскай вечарыне, дзе ўсе адно аднаму да сьмерці абрыдлі. Людзі разьбіваюцца па купках, п’юць свой брэндзі і іншы сьпірт. Толькі тут ролю фуршэтных страў выконваюць халяўныя “Чытас”, ад якіх потым некаторым абжорам будзе дрэнна. Ёсьць нават свая “дзяўчынка для рук”. Жадаючыя могуць сфатаграфаваць яе азадак ці задзерці спаднічку.

Заля значна ажывае на выступе рагачоўскага гурта МНЕНИЕ ДАУНА Выканаўца пачынае сьціпла, але прафесійна араць у мікрафон. Канешне ж, не разабраць ні мэлёдыі, ні словаў, таму перад выступам музыка папярэджвае, які гіт выконваецца. Мы атрымоўваем такую праграму: дзьве сумныя і адна вяселая песьні, адна на ангельскай і супергіт. Да і яшчэ трэк, прысьвечаны “чисто офигенной группе” (Глюкі). На розум адразу прыходзіць мажлівы адказ “чисто офигенной группы”: “Я не разумею што, я не разумею што, я не разумею што, пра што яны сьпяваюць”. Нягледзячы на страшэнны гук (а мо дзякуючы яму), з усіх вуглоў лезуць пакамечаныя панкі, залізаныя эмачкі і іншае. Як іх пачынае круціць, у якія абаранкі згінае! Ёгам стала б страшна! Вось яна моц панк-року!

Увогуле нельга не падзякаваць эмачкам. Бязь іх не атрымалася б сапраўднай тусы. Есць часопісы, у якіх пасьля “сьвецкага” раўту апісваецца адзеньне розных там ксеній сабчак, плёткі і інш. 15 сьнежня шматпакутнае Д/К пабачыла жыўцом цэлы каталёг “актуальнага” адзеньня.

У ныняшнім сэзоне, аказваецца, модна апранаць на панк-вечарыны ружовенькія караценькія спаднічкі, абавязкова з рушачкамі ці карункамі (незалежна ад полу і ўзросту). З абутку вельмі папулярны “растаптаныя капыты” (дутыя ці распухлыя спартовыя тапкі). Таньчыць у іх няможна, таму іх лепей сымаць і ставіць у куток. У вобласьці фрызуры перавага аддаецца прычосе “ахвяра практыканта” (рознаўзроўневыя пасмы, штучныя праплешыны, папулярны доўгія холкі на вачох і г.д.).

Парада: паколькі нельга абысьціся без аксэсуараў, набывайце сабе іголкі для праколваньня вушэй. Бо можна сесьці на хлеб і ваду, зрабіўшы ў кожным вухе па дваццаць дзірак (а патрэбны яшчэ і завушніцы!).

І яшчэ крыху пра эмаладзёнаў. Яны прэтэндуюць яшчэ і на заканадаўцаў мод у сфэры танцаў. Калі ўсе астатнія шалёна выконвалі “адваліся мая галава” ці “адтапчы ногі суседу”, эмачкі з захапленьнем таньчылі “я не растрапалася?”, перыядычна спускаючыся да люстра на першы паверх.

Наступны гурт не сабраў такой аўдыторыі, як папярэдні. Напэўна, ў ДНК РАСТРОПОВИЧА тэксты настолькі ж інтэлектуальныя, як і іх назвы (Жираф №34). Што і зьлякала частку публікі. Аднак адзінае, што можна пачуць – гэта перыядычнае “х…”. Па энергітычнай моцы яно не параўнальна ні з чым. Трэба зазначыць, што гурт адрозьніваецца ад іншых значна большай мэлядычнасьцю кампазыцый. Аднак выканаўцы прамахваюцца з часам. Народу надакучвае да такой ступені, што з саліста пачынаюць сьцягваць нагавіцы. Яго ўжо не слухаюць.

Церазь невялічкі адпачынак ад крыкаў, піскаў і дрэннай апаратуры, пачынае свой мініканцэрт гурт ВРЕМЯ ПОКАЗЫВАТЬ ЗАДНИЦЫ (Менск). Саліст нагадвае прывязанага да будкі сабаку. Ролю ланцугу выконвае мікрафон. “Есть люди, у которых до х… денег…самое главное, что нам по х… на эти деньги ”. Такімі караценькімі сьпічамі вакаліст пачынае кожны свой караценькі і філязофсказьмястоўны трэк. Поўная адсутнасьць музыкі і сэнсу. Пад ягоныя песьні нават немагчыма таньчыць.

Пад канец вечарыны здараецца невялікі канфлікт з-за непаразуменьня саліста ВПЗ зь невядома адкуль зьявіўшымся напаўп’яным тыпам. У першага ўлюбёным словам было “х…”, а ў другога - “б…”. А казалі яны пра адно і тое ж (вось чаму трэба вывучаць мовы і дыялекты). На такой эмацыйнай ноце ўсё і заканчваецца. Мусіць быць яшчэ і працяг банкету, аднак нэрвы адмінісрацыі ДК не вытрымваюць. Таму арганізатары (суполка магілеўскіх DIY-шчыкаў) і іншыя дурні заўчасна застаюцца прыбіраць памяшканьне і мыць філіжанкі.

Увогуле мерапрыемства атрымалася акурат DIY-нае. Знайсьці памяшканьне, выбіць яго амаль што пад “паседжаньне пэнсыянерак”, зацягнуць туды гурты, дастаць апаратуру і нават скрыню халяўных чыпсаў, не патрапіць за сваё “паседжаньне” ў міліцыю – усе гэта вялізная праца ў цяперашніх умовах, якая да таго ж амаль не сустракаецца. Праблема ў тым, што шмат было левачкоў, якія прыйшлі ад нечага рабіць ці проста патусіць. Да таго ж гурты маладыя, далёка не ўсе атрымоўваецца. А гэта пужае неаматараў панка. Нягледзячы ні на што, гэтага відовішча трэба было пакаштаваць. Хаця б проста для таго, каб пабачыць, як людзі кайфуюць пад улюбёную музыку.
Аднак гэта яшчэ толькі пачатак. Будзем чакаць працягу.

ПіСі. На ўсялякі выпадак нагадаваем, што ўсе падзякі трэба накіроўваць юным дзявайшчыкам горада Магілева – Псыху, Харку, Цюку (кансьратыўныя мянушкі) ды іх памагатым.

Ад імя арганізатараў тав. Цюк паведамілў, што:
а) Ніякіх “эмачак” там не было
б) у складзе гуртоў РАНДОВСКИЙ ПОТРОШИТЕЛЬ, ДНК РАСТРОПОВИЧА і БАСИСТ ПОД КЛЕЕМ (калі пасьпелі ўлезьць у канцэртную праграму гэныя хлопцы, для прэсы засталося загадкаю) – адны й тыя ж людзі (таму, напэўна, такая блытаніна ў мазгах некаторых прысутных – ня дужа дасьведчаных у тонкасьцях панк-культуры РБ)
в) Не пасьпелі выступіць гурты ДЕТИ ПОДЗЕМЕЛЬЯ, АБАРМОТЫ i ТЕХНИКА БЕЗОПАСТНОСТИ.

Размалёванныя панки бесятся как обезьянки (Z`uma, журнал МАРАЗМЫ ЖЫЦЦЯ, декабрь 2006)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям