26.04.2010 Nevma: нараджэньне зоркі

Аніводны магілёўскі гурт ня можа самастойна сабраць сольны канцэрт, а Nevma — малодшы брат мясцовых камандаў. Журналіст «Тузіна Гітоў» пабачыў, як тыя забабоны сучаснай сталіцы беларускага року былі ўшчэнт зьнішчаныя вялікім канцэртам 24 красавіка з нагоды выданьня новага сынглу «ZaDavolieny».

Гурту Nevma — пяць гадоў. За гэты час высокі вакал Данілы Забэлы можна было колькі разоў пачуць на беларускіх рок-фэстах ды магілёўскіх «салянках». Сьведчаньнем іх сур’ёзных намераў стаў выхад дэбютнага альбома «Стыхія сьлёз» у 2009 годзе. Сёлета магілёўскія рокеры прадстаўляюць новы рэліз — сынгл «ZaDavolieny», які па колькасьці песень цягне на паўнавартасны EP.

З нагоды выхаду сынгла было вырашана даць вялікі канцэрт. Дзякуючы добрай рэклямнай кампаніі на мясцовых і агульнабеларускіх музычных сайтах, а мо і ўласнай аўры гурта, немалы двухпавярховы клюб Cuba быў цалкам запоўнены: людзі ехалі нават зь Менску. Гурт не зьбянтэжыла такая колькасьць людзей, музыкі разьняволена гралі добры энэргічны рок. Басіста Ігара Давыдава і гітарыста Андрэя Гарбаценку, якіх спачатку паставілі на пастамэнты ў натоўп людзей, было вырашана прыбраць назад на сцэну, бо людзі іх проста зьбівалі з ног. Размаляваны ў чорнае полымя вакаліст Забэла нястомна сьпяваў амаль усе старыя і новыя песьні гурта, а пад канец узяў у рукі інструмэнт, акампануючы гасьцям канцэрта. Разам з Nevma на сцэне былі вакалісты гуртоў OSIMIRA, Bez.Not, Nizkiz і bedlam.

Пасьля канцэрту музыкі далі незьлічоную колькасьць аўтографаў, кружэлкі іх літаральна выхоплівалі з рук, пэўна ведаючы, што знайсьці іх у простым продажы нерэальна.

Па словах саміх музыкаў, новы сынгл — больш радыкальны, чым дэбютны альбом. У шасьці песьнях, што складаюць рэліз, адчуваецца іх фірмовы гук, які яшчэ больш выразна падзяліўся на фолькавыя павольныя і цяжкія гістэрычныя творы. Убачыць іх выкананьне ўжывую і набыць дыскі менскія слухачы могуць 14 траўня. Nevma возьме ўдзел у фэсьце, што праводіць сайт experty.by.

Адна зь песень з сынглу «ZaDavolieny» возьме ўдзел у бліжэйшых турах на ТГ.

З Тузіну Гітоў

Фота Алега Шпакоўскага

Nevma: нараджэньне зоркі (Андрей Лазук, Тузін Гітоў, апрель 2010)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям