21.04.2010 666 альбомов белорусской судьбы. Sciana - 2010 "Кропка вяртаньня" (Юрий Романов)
N'ayez pas peur de theorisation, il faut attaquer sur tous les fronts. Overdose theorie donne un dynamisme inattendu (Michel Houellebecq).
- Как можно такие слова в рот брать!
(Нелли Богуславская)
Уступ. РНО (Роскошь нечеловеческого общения)
ъх) Некоторые завели себе привычку обижаться вообще на правду. Они решили, что такие слова как "толстый", "негр", "гомосексуалист" и тому подобные - ругательные, и их нужно запретить. В то время как (скажу страшную вещь) слова сами по себе ругательными не бывают. И политкорректными тоже. Потренировавшись немного по системе Станиславского, можно любого негра назвать афроамериканцем с
такими интонациями, что для него было бы лучше, если бы его сто раз обозвали грязным ниггером да вдобавок откоцали ногами.
Многие считают, что толстым быть плохо, многие не любят негров или "голубых" - значит, слова они употребляют "нехорошие". Так давайте же запретим эти слова, и будет всем щасте.
Все решает количество. Очень многие являются христианами, поэтому если ты рисуешь картину для выставки "Осторожно, религия!" - так непременно для того лишь, чтобы оскорбить христиан. А вот если бы христиан было совсем мало - никто бы с ними и не считался. А так: нас много, и мы имеем право. Типичная психология человека, который уверяется в своей правоте за счет того, что другие "думают так же". В одиночку ведь думать страшно.
Разумеется, многие "общечеловеческие" заборы известны, и их можно обходить стороной - но нужно ли? И если нужно, то для чего? Для того чтобы не обидеть общечеловеков? Или чтобы общечеловеки всею толпою не набросились на тебя за пересечение их заборов?
Или другой пример. Безобидная на взгляд неверующего человека картинка - икона Богородицы с поленом на руках - вызвала бурю достойных христианина эмоций. Очень быстро и главное "кстати" вспомнили о национальности автора картинки, а поскольку она, национальность, оказалась "некондиционной", тут же пошли разговоры о погромах. Происходи это все не в Интернете, а в реальной жизни, кое-кто на полном серьёзе схватился бы за топор, не постеснялся бы.
"Логика" обиженных приблизительно такова: русский человек не мог намалевать этакой мазни (неправомерное обобщение); есть темы, которые лучше не трогать (общечеловеческие заборы); это все эпатаж и желание сделать больно другим (мнительность).
...обидевшиеся никак не могут уразуметь простой вещи: они настолько мнительны, что вообразили себе, будто автор картинки поставил себе целью оскорбить чуть ли не персонально каждого из них. Меж тем, намерения оскорбить кого-либо у автора не было в принципе. Он не влезал на их территорию, он ходил по своей. И там, в том самом месте, где у многих есть забор, у него такого забора нет. А если и есть - то другой: иной формы и с иными надписями.
Unknown author dixit.
Ну, о заборах, территориях и целях-мишенях?
С точки зрения оккупанта, веселая это штука, "латинка". Давеча увидел на столбе клаптик: "Фестиваль этномузыки... Группа Troitsa".
- Троитса?! - пробило на измену.
Аааааа потом дошло: это как "типа кофе" - три в одном. Кирчуке.
А как оно с точки зрения грамматики, правильно - troitsa? А sciana? Или надо stiana? stsiana? Или каждый пишет, как заблагорассудится? Как я, когда перехожу на беларускую мову?
Некстати. Ты знаешь, что Основной Вопрос Современности - филологический? БлагО или-альбо благА?!
"Давненько мы не брали в руки шашек". Зараз крышачку павесялiм зараз, якiм надта "падабаецца", як я складаю тэксты на тутэйшай мове. Таму што дарэчы пiсаць пра Сцяну тою моваю, якою гурт заўсёды намагаўся спяваць. Дарэчы, слоўнiкавы запас у хлопцаў заўсёды быў неблагi. Амаль як у мяне:)
Ну, прасвiдруем iржавым цвiком кропачкi па-над "Кропкай"?
Першая кропачка.
Вывалiць на чытача вэрхал параўнанняў - даволi лёгка й нават прыемна. Але "абсэрваваць", карыстаючыся параўнаннямi, нават калi ўласна гэтым грашу, - даволi бязглузда. Таму й ня будзем.
Хiба што скажам: час ад часу голас ну вельмi нагадвае Вольскага. Лявон, цi не твае вушы тырчаць з Сьцяны? А чаму б не? Яны ж, часам падаецца, тырчаць адусюль. Лысы смайлiк.
Не, Вольскi тут недарэчы. Справа ў iншым. Як раней мроiлася, гы, што ўсе спяваюць, як Мулявiн, гэтак сёння - што ўсе пяюць голасам Лявона. Ну, ёсць яшчэ колца, якое спявае, як Шульдзiнгер цi Тардзi. Але гэта ўжо не зусiм спеў. Зусiм ня спеў. Размова не аб тых.
Ня будзем i параўноўваць берасцейцаў з магiлёўцамi - глюкамi ды маўзэрамi.
Бо першыя, яны ўжо ня iсныя, а "ўсюдыiсныя". Навошта ж параўноўваць матэрыяльнае ды (бадай што) iдэальнае.
Што тычыцца маўзэраў, параўнаць падаецца лагiчным, бо падмурак у абодвух гуртоў падобны - "альтернатыва". Падобны й вельмi зручны: на iм лёгка пабудаваць будынак, не надта падобны на суседскi. Гэтак i атрымалася: падобныя ды не надта.
Прызнаюся, першая думка была: магiлёўцы - лепей. Але ж Сьцяна дае падставы, каб думак было болей за адну. Таму першая спачатку сталася не зусiм вiдавочнай. Потым зусiм не вiдавочнай. Потым... я яе ўвогуле прыдушыў, каб не перашкаджала. Сьцяна мае, што прапанаваць, мае станоўчае нават на фоне маўзэраў ды глюкаў. На тым жа фоне ёсць у яе й хiбы.
Што тычыцца мяне, я вызначыўся, якi гурт з трох падабаецца мне болей. Ды й ты, чытач, ужо пэўна ведаеш: гурты, якiя граюць альтметал (Altmetall - ням. "другасная сыравiна", "металалом"), не ходзяць у маiх "каханках"...
"Мерыцца зброяй" з замежнымi калектывамi не будзем тым болей. Бо гэта ўжо рыхтык дэманстраванне эрудыцыi. Эрудыцыя ж, як праўда, у кожнага свая. Гэтак мы высветлiм толькi тое, што мая - шырэйшая за тваю цi наадварот. Першае - пагарда для цябе, другое - агiда для мяне:)
Не будзе й анiякіх параўнанняў гэтае працы берасцейцаў з папярэдняй - "Рыфмы лёсаў". Бо, з якога боку нi падыдзi, гэты альбом выдаў... iншы гурт.
Кропачка другая.
Няхай цябе не уводзiць у зман назва "Кропка вяртання". Хлопцы, мiж iншым, мелi на ўвазе, што вярнулiся да той кропкi, з якой пачыналi дзесяць год таму. Але ж ТОЙ кропкi няма!
Колькi давялося чакаць другi альбом? Восем год? Дык хiба можна казаць, што хлопцы, якiя граюць у Сьцяну, - тыя ж?! Зразумела, не. Калi быў выдадзены першы альбом, яны былi ва ўзросце "каля дваццацi". Сёння iм ужо "пад трыццаць". Mедыцынскi факт: у гэтым узросце восем год - "прамежжа" вельмi вялiзнае. Гавораць нават, што чалавек увогуле поўнасцю абнаўляецца за сем год!
Падсумуем: сённяшняя Сцяна не мае нiчога агульнага з Сцяной перыяду "Рахункаў лёсу". Акрамя назвы. Людзi - iнструменты - гучанне - песнi - усё змянiлася!
Паўтаруся, вяртанне можа й ёсць. Кропка - iншая. Безумоўна, калi ты ня лiчыш, што траекторыя жыцця - кола. Ёсць жа гэткая фiлязофiя. Мо, гностыкаў якiх? Не? Аааа. У сэнсе - "адамiтаў"?
Але час адрэзаць. Усё рухаецца па спiралi! Ставiмся да альбома як да дэбютнае працы. Згода? Супакойся, пытаюся ў сябе самога, не ў цябе.
Працягнем пра назвы. Толькi зменiм ракурс ды ў якi ўжо раз звернемся да назваў гуртоў. Прычым гаворка пойдзе не аб асэнсаванасцi назваў цi бязглуздасцi. Нават не аб тым, што "як вы човен назавеце, гэтак ён i паплыве". А аб тым, што назва гурта - як iмя чалавечае (цi то бога). З аднаго боку, дазваляе iм, гэтым iмем, гэтым гуртом кiраваць - слухачам, крытыкам, прадзюсарам, выдаўцам. З iншага боку, робiцца кармай альбо нават крыжом, якi сам кiруе калектывам ды тымi, хто яго складае.
Занадта патасна? Хадзем за прыкладамi.
Возьмем амаль першае, што прыйшло на ўспамiн - Н.Р.М. ды Крамбамбулю. Крамбамбуля натуральна павiнна была з'явiцца: тыя песнi, якiя ў ёй спявае Лявон, спяваць у межах Н.Р.М. - недарэчна. Бо павадуе папрокаў кшталту: а шттто гэттта за Незалежная Рэспублiка, у якой захапляюцца абсэнтам ды скочам? А чаго гэта яны былi гэткiя сур'ёзныя, а раптам зрабiлiся вясёлыя - пасярод чумы?! Мо падставай - "гiстарычны анабазiс у Адмiнiстрацыю"? Ды гэтак далей. Дадам: калi б гурт меў ранейшую назву - Мроя, дык i песнi Крамбамбулi так цi iнакш дапасавалiся б.
Цi вось iншы прыклад: хiба можа спяваць сур'ёзныя, лiрычныя, пранiкнёныя, пранiзлiвыя песнi гурт, якi мае назву - Вороны Клюют Твои Посевы, Джузеппе?! Рытарычнае пытанне.
Безумоўна, я перадзёргваю, каб агалiць сэнс. Спадзяюся, ты ужо ўсё зразумеў. Таму далей тэзiсна. Раскiнь у вольны час мазгамi наконт кармы гуртоў:
IQ48, J:mors, НейроДюбель, Разбiтае Сэрца Пацана, Naka, ДетиДетей, #####, Маленькие Трагедии, Visious Crusade, Безъ Билета, Глюкi, Красные Звезды, Крама, Akute...
Аднак (па)вернемся да Сьцяны ды зiрнем на яе з гэтага пункту гледжання.
Для мяне вiдавочна: ужо больш за дзесяць год хлопцы нясуць крыж назвы. Годна нясуць. Цяжкi крыж. Бо куды нi памкнiся-паткнiся, куды нi кiнь - усюды клiн - сцяна. Хiба песнi гурта - нe адвечная спроба адштурхнуць, разбурыць, узарваць гэтыя сцены - бервенчатыя, цагляныя, жалезныя, бетонныя?!
Вазьмi "Кропку вяртання". Вось яны, уздымаюцца, сонца не бачна.
Да таго ж хлопцы з Сцяны, як той Астап Бэндар, у якога Балаганаў з'едлiва пытаецца:
- Можа возьмеце (мiльён) часткамi?
А той сур'ёзна адказвае:
- Я б узяў часткамi, ды мне патрэбна цалкам!
"Часткi" - спевы пра пiва-дзевак-рокэнрол, пра штодзённае - берасцейцам непатрэбныя. Iм трэба "цалкам", аб спрадвечным - пра час ("Кiм я быў"), пра лёс ("Сiрэны Тытану"), пра Бога ("Адам")...
Вось i б'ецца памiж сценаў голас, каб цi то "замовiць" перашкоды, цi то разрэзаць "балгаркай", цi то знiшчыць крыкам, як тыя Ерыхонскiя...
Выглядае гэта крыху безнадзейна. Бо надта ўжо тыя "донкiхотаўскiя млыны" добра пабудаваныя. У тым лiку сябрамi гурта ўласна. Але ж ня гэтак безнадзейна, каб падштурхоўваць слухача засiлiцца. Наадварот: маўляў, у гэтай безнадзейнасцi знайдзi глебу, новую надзею ды сустракай надыход свiтанка. Калi ўжо, як тыя кiтайцы казалi, рака аднойчы можа пранесцi паўз цябе труп твайго ворага, дык аднойчы, можа, з узыходам сонца й сцены рассыплюцца...
Пытанне: а цi мог гурт звацца iнакш?
Адказ: калi мець на ўвазе iмя лiдара гурта, бадай што не! Бо завуць яго Павел Прохараў. А што прыходзiць на ўспамiн, калi чуеш iмя Павел? Не, не Макартнi. "Трынаццаты" Апостал. "Першы" жа быў Сымон-Пётр-Камень. Пра якога Сын Боскi казаў нешта кшталту: на каменi тым пабудую Царкву Маю!
Вось i атрымлiваецца, што ўсё лагiчна! На ТЫМ Пятры (ды Паўле) - сцены Царквы Боскай. На ГЭТЫМ - гэткую вось Сцяну.
Кропачка трэцяя.
Лепей за ўсё пра альбом берасцейцаў сведчаць iх уласныя словы з першай песнi: "Нешта ў гэтым ёсць!" Што хаваецца за гэтым "нешта"?
Пачаць з тэкстаў?
Тэксты ў Сцяны гэткiя асацыятыўныя, што часам расплываюцца плямай, падаюцца выпадковым наборам слоў. Не дзiва: большасць рок-выканаўцаў ды iх прыхiльнiкаў заўсёды амаль не галоўнай рысай лiчылi шчырасць. Сцяна ж уласна спявае: "Самыя шчырыя - плямы шматкроп'яў".
У гэтым сэнсе, калi прызвычаiшся ды прыгледзешся як след, тое, што выглядала як mission impossible, робiцца цалкам магчыма. Словы тым цi iншым чынам вядуць слухача ў "горнi свет". Нават гэткi "паўсядзённы" тэкст, як у "Слязах пад дажджом".
Нехта дэд, а нехта хой
Памiж iмi - мы з табой
Дарэчы, мне назва гэтай кампазiцыi падалася прыцягнутай за даўгiя вушы. Тым больш, жартоўнае сцвярджэнне, што Цой - першы эма-бой. Разумею, што гучыць прыкольна. Але гэта, безумоўна, бязглуздзiца. Вiктар Цой - не эма-бой, ён, спадар, - зусiм ня той! Аднак песня - хiт, сваю справу - каб большасць наведвальнiкаў гiпатэтычнага канцэрта адарвала заднiцу ад крэсла - робiць.
Што яшчэ, яшчэ "нешта"?
- Песня "2 000 000" - сваеасаблiвы дыялог з магiлёўскiмi Акутэ: "Калi хочаш, навучу не баяцца адзiноты". А ў сэрэдзiне - зусiм глюкаўска-акутаўскi дыска-панк.
- "Пра каханне" - жахлiвая сэкс-маньячная заява: "Ты будзеш належаць цi мне, цi нiкому на гэтай зямлi!"
- "Нiколi болей" - пра краiну "Нiколiболiя", дзе валадарыць якiсь Нiколя...
Усё жартачкi... табе. Давай сур'ёзна.
Большасць кампазыцыяў пачынаецца даволi аднастайна: гiтара чапляе за каўнер ды пакрысе падштурхоўвае да "дзвярэй" - у аздобленую разнастайнымi гукамi Унутраную Манголiю... Прохарава? Цi, хутчэй, аўтара тэкстаў Андрэя Клiмуса? Але гэтая аднастайнасць... вонкавая. На самой справе яе няма. Каб разблытаць "парадокс", зiрнем на тое, як граюць музыкi й гучаць iнструменты.
Вось тут слухача час ад часу чакае сапраўдная насалода! Ня ведаю, як у сэнсе тэхнiкi, але з густам у сябраў гурта усё O'K (прывiтанне, Алег). Ведаюць, што галоўнае - не аттака якая, а саунд.
Бубны задаюць патрэбны кулямётны рытм для малпавых скачкоў вакала - сваеасаблiвы гiп-гоп:)
Бас - ах, гэты цудоўны машынны гук - канапацiць усе шчылiнкi ды дзiрачкi.
Гiтарa ды саксафон гатуюць на гэтым мангале-падмурку смачную страву, мммм, язык праглынеш! Нават вагаюся, як ацанiць гэтых абое. Добра, хай духавiк будзе "генiй", а гiтарыст - "выбiтны талент", гы. Бо першы здольны зрабiць разынку нават з пары гукаў, нават за пару секундаў. А другi ўсё ж часцяком павiнен звяртацца да "хатнiх нарыхтовак папярэднiх пакаленняў". Каб слухачу было больш звыкла й зразумела.
Ужо ў першай штучцы "Кiм я быў" гiтара й сакс даюць пра...кашляцца, лепей за нашатырны спiрт. Далей - болей.
У "Кропцы" гурт гучыць амаль што ўзорна-паказальна. Нават мястэчка валасамi патрэсцi аматару гэтай справы пакiнулi! Асобнае дзякуй - за вясёлы дэс-металёвы рык на коду.
У "2 000 000" - цудоўны гук... кларнету?! Няўжо гэта сакс гэтак выводзiць?
У "Мяне не iснуе" на дзiва прыгожы ўступ, якi забяспечваюць усе iнструменты.
У "Сiрэнах Тытана" - "Бог, усюдыiсны Бог, проста заблукаў, пераблытаў час" - балем кiруе гiтара... а ў "Пра каханне", наадварот, саксафон.
Урэшце рэштаў апошняя, "Працяг будзе", безумоўна пераклiкаецца з першай, вяртаючы нас... ну, так, кола - да "Кiм я быў". Вось табе й кропка вяртання. Цi то "Кропка вяртання".
Кропачка чацвертая.
На маю думку, знoйдуцца тыя, каго альбом берасцейцаў пакiне абыякавым. Але знаааачна болей будзе добрых, а часам нават выдатных адзнакаў з боку слухачоў ды абсэрвераў. Праца таго здатная. Добры альбом. Даволi iнтэлiгентны. Даволi драйвовы. Часам звыклы. Калi патрэбна свежы. Сур'ёзны, але не гэтак, каб надта грузiць. Узнёслы, але не гэтак, каб ужо "духоўная музыка"...
Але шэраг пазiтыўных эмоцыяў ён вЫклiкаe ня толькi з гэтых нагодаў. Але яшчэ й таму, што "Кропка...", так бы мовiць, не закранае нiчыiх iнтарэсаў. Трапляе цi то ў галаву - але не "навылет", цi то нiжэй за пояс - але не б'е, пагладжвае. Карацей кажучы, атрымаўся рокэнрол ня рокэнрол - чыстае мастацтва.
...Месii майго кшталту (лысы смайлiк) любяць прытчы. Вось табе яшчэ адна.
Ведаеш, чаму сучасныя Красные Звезды - горшыя за колiшнiх? Таму што яны падабаюцца шаноўнай Таццяне Замiроускай. Ну, прасцей, былi яны няхай спрэчнай, але з'явай. Зрабiлiся амаль бясспрэчнай, але музыкай. Апынулiся ў шэрагу: Кiрчук - Чайкоўскi - Сцiў Рэйч - Майлз Дэвiс - Альфрэд Шнiтке - Эндру Лойд - Пахмутава - Карл Орф ды г.д. А ў музыцы, як казаў Барыс Рудкiн, я нiчога не разумею.
Продолжение следует...
666 альбомов белорусской судьбы. Sciana - 2010 "Кропка вяртаньня" (Юрий Романов, Инфо-центр ЦЖР, апрель 2010)
Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий: