20.02.2012 Эксперты.бай об альбоме группы Bez.Not "Спустя рукава"

БезНот - 2011

БезНот - 2011 "Спустя рукава"

Эксперты.байСергей Будкин. Оценка: 8,00

Магілёўскі гурт, які ўжо набыў статус адной з найлепшых рэгі-каманд зь Беларусі, выдаў урэшце дэбютны поўнафарматны альбом. Тут сабраныя іх галоўныя гіты і адносна сьвежыя песьні, запісаныя за шэсьць гадоў існаваньня. Жэня Сысоеў з кампаніяй імгненна можа абяззброіць нават зусім скептычна настроеннага слухача cваёй жыцьцярадаснасьцю, тонкім гумарам, мяккай падачай і выдатным адчуваньнем мэлёдыі.

На дыску 12 песень, кожная зь іх якіх па-свойму прывабная ды імгненна запамінаецца, у тым ліку дзякуючы мілым пэрсанажам, што жывуць у сысоеўскіх творах – вольналюбівым вулічным хлопцам, дачцэ растамана, самотнай дзяўчынцы, што Паланіка не чытае і, канечне, бабульцы, што курыць траўку ды глядзіць "Панараму". На бэтэшную перадачу Жэня Сысоеў яўна мае зуб: яе назва ўсплывае яшчэ і ў песні "Нерусский" – іранічнай песеньцы, дзе лірычны герой клянецца засьпяваць па-беларуску, калі толькі яго каханьне вернецца да яго.

Bez.Not уціснуліся на тую маленькую выспачку інтэлектуальнага рэгі, дзе ўжо колькі гадоў каралямі пачуваецца гурт "Аддис Абеба". І падобна да таго, што яны прыйшлі ўсур’ёз і надоўга.

Эксперты.байДмитрий Безкоровайный. Оценка: 6,00

Могилевчане Bez.Not играют такой пацанский рэгги без особых заморочек. На философию тянет только заключительная песня "Свобода", никаких Вавилонов и Селасси Ай. Доминируют стебные юношеские истории про траву и вокруг нее: то бабушка ее курит, то парни с полными карманами гуляют, то дочери растамана объясняются в любви. Ну и несколько песен про детство и лето для разрядки.

Музыка всему этому соответствует – неплохие, но простенькие аранжировки, с одинокой, немного надоедливой трубой. Здесь чувствуются поп-рок-примеси, но нет даба. Ряд песен ("Бабуля", "Девочка", "Дочь растамана", "Нерусский") претендует на умеренную хитовость, хотя в целом материалу не хватает разнообразия.

Несмотря на неплохое общее впечатление, до лидеров белорусского рэгги в лице "Аддис Абебы" и Botanic Project группе Bez.Not пока что далековато. Даже "Леприконсы" местами вспомнились – возможно, как-то так они бы звучали, если бы в свое время пошли дальше по альтернативной стезе.

Эксперты.байОлег Климов. Оценка: 6,00

Когда поют растаманы, спокойно дети спят. А пока они видят сны – про птичек, бабочек, зеленую травку, синее небушко, хитрое солнышко – мы слушаем городской рэгги. Ну, куда против него гадость писать, если в каком-нибудь конкретном случае он представляет собой абсолютно канонический вариант, пусть даже и рожденный в Беларуси? Эту версию группа и несет в массы.

Все ровненько, в канве, в традициях. Не скучно, а как у всех. Коль ты не адепт, но некое, не сильно выраженное томление по этой музыке чувствуешь, то пару раз в баре и со сцены небольшого клуба она обязательно "зайдет". Можно по текстам слегка "угорнуть", тоже таким лениво остроумненьким.

Не хватило драйва, который вроде бы противопоказан такому направлению, но у "Аддис Абебы" он определенно есть. Рассмешила песня "Нерусский" – я бы на месте команды в финале ее сейшнов играл. Гимн да и только!

Эксперты.байДмитрий Подберезский. Оценка: 5,00

Ва ўсім тым, што трапіла ў гэты альбом, адчуваецца нейкая няўпэўненасьць. Тлумачыцца яна можа тым, што па часе нараджэньне альбому было расьцягнута, ён яўна не пісаўся на адным дыханьні, а таму гэта не магло не адбіцца на выніку.

Перш за ўсё зьвяртаюць на сябе ўвагу часам не даведзеныя да лягічнага цэлага формы песень, з-за чаго некаторыя зь іх выглядаюць збольшага як эскізы, накіды. Прынамсі, пачатак альбому складаецца з такіх вось дастаткова няўцямных трэкаў, дзе насамрэч творчаму аранжавальніку яўна ёсьць у чым элемэнтарным пакорпацца. І ў той жа час ёсьць нумары, якія жывуць поўным жыцьцём. Гэта найперш "Детство", "Лето", "Мимо дома", у аранжаваньнях якіх ужытыя на першы погляд ня вельмі прыкметныя, аднак дзейсныя "штучкі", што дадаюць да песень такія патрэбныя фарбачкі. І такія песьні насамрэч пачынаюць "гуляць", сьвяціцца, чаго наогул у гэтай сьветлай музыцы менавіта тут часам надзвычай не стае.

Няроўны альбом. Думаецца, пры большай патрабавальнасьці да ягонага зьместу нешта б адціснулася, прафільтравалася з тым, каб атрымаўся які больш цэласны максі-сінгл. Пакуль што гэта збольшага яшчэ намацваньне таго, як можна было б падаць напісаны матэрыял. Згадаў вось аранжаваньні і падумаў: а ці ня злоўжываюць музыкі часам дудкамі, у прыватнасьці – трубой? Мне падалося, што духавых бывае зашмат, у выніку чаго агульная гукавая палітра ператвараецца ці ня ў кашу, у якой і распускаецца чыста музычная ідэя.

Згаданая вышэй няўпэўненасьць адлюстроўваецца і ў тэкстах. З аднаго боку, насамрэч годна, з гумарам выкладзены зьмест песьні "Нерусский", зь іншага – "Бабуля", якая міжволі адразу нагадвае тэкст песьні Сукачова пра бабулю і трубку.

І яшчэ. У рознага кшталту анансаваньнях, выказваньнях для прэсы музыкам неабходна быць вельмі абачлівымі. Інакш і ў лужу можна плюхнуцца. Вось як, скажыце, можна разумець выказваньне ўдзельніка гэтага калектыву: "Но уже приближается новый альбом – взрослый, серьёзный и профессиональный". Я асабіста зразумеў гэта так: "Спустя рукава" – гэта праграма дзіцячая, несур’ёзная і аматарская. Bez.slou…

Источник.

Эксперты.бай об альбоме группы Bez.Not "Спустя рукава" (experty.by, февраль 2012)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям