17.01.2011 По следам MMA: Еврорадио (аудио!)

MOGILEV MUSIC AWARDS-2010 уже позади. А наш сайт начинает "сбор урожая" - отзывов прессы о прошедшем мероприятии. Оперативнее всех оказалось "European Radio for Belarus". Сегодня у них в эфире вышел репортаж, посвященный MMA-2010.

Всем интересующимся

(всего 1,3 мб) и насладиться очаровательной картавостью координатора ЦЖР.

Уважаемый посетитель morok.ru! Если вы - обладатель аудио-видео-фото и проч. рода материалов, касающихся могилевского рока, и вас не ломает поделиться с редакцией сайта, пересылайте материалы на адрес: [email protected]

Текстовая расшифровка репортажа - вашему вниманию.

Лепшы гурт выбіралі з дапамогай інтэрнэта, піва і караоке.
Женик, Ромик, Василевские

16-га снежня ў магілёўскім клубе "Cuba" прайшла першая мясцовая музычная ўзнагарода сярод прадстаўнікоў рок-напрамку. Па словах арганізатара Mogilev Music Awards - 2010 Віталя Шума, гэтая прэмія рыхтавалася перш за ўсё для матывацыі музыкаў на плённую працу ў бягучым годзе.

Віталь Шум: "Адна ўзнагарода - гран-пры, якая была грашовай, і 11 намінацый, у якіх узнагароджваліся лепшыя музыкі, лепшы альбом, лепшы кліп, лепшы фатограф, лепшы музычны журналіст і г.д. То бок намінацыі дастаткова ўмоўныя, але яны з'яўляюцца дадатковай прычынай, каб увесь год не апускаць рукі. Дадатковай матывацыяй, бо прэмія – гэта ўвага прэсы ды тэлебачання, няхай нават і мясцовага".

Варта адзначыць, што за перамогу змагаліся выключна магілёўскія каманды, музыкі з вобласці нават не разглядаліся.

Віталь Шум: "Ніводнай цікавай каманды з раённых гарадоў не з'яўлялася. Быў адзіны выпадак у 1989-м годзе, калі ў Магілёў з раённага горада Бабруйска прыехаў гурт "Бі-2", які тут нашумеў і ўступіў у "Магілёўскі Рок-клуб". А так, гурты, якія ёсць на перыферыі, часцей за ўсё выконваюць ці цяжкі метал, ці нешта а-ля "Гражданская Оборона" ды "Тараканы". Таму мы робім стаўку проста на Магілёў, але калі з'явіцца нейкае “золата” ў рэгіёнах, то непазбежна яно з'явіцца і ў нас".

Арганізацыяй цырымоніі займалася магілёўскае творчае аб'яднанне "Цэнтр жывога рока", у якое ўваходзяць журналісты, фатографы, вядучыя, арганізатары канцэртаў, а таксама наведвальнікі сайта аб'яднання morok.ru. Гэтыя ж людзі і ўзялі на сябе адказнасць за выбар "лепшых". Але, па словах Віталя, гэта было не вельмі складана, бо горад невялікі, і ўсе пра ўсіх ведаюць.

Віталь Шум: "Варыянтаў не шмат. Напрыклад, cамы экспартны калектыў. У Магілёве існуе 50-60 рок-гуртоў, гастралююць за межамі горада толькі 5-6. Вызначыць, які самы "экспартны", даволі проста: вось гэтая каманда ездзіла ў Польшчу, Літву, Украіну, яна і перамагла. Тое ж самае і ў іншых намінацыях. Нам было важна не зладзіць працэс спаборніцтва, а ўганараваць тых, хто насамрэч заслужыў".

Праўда, адмова ад спаборніцтва абмінула галоўную намінацыю. Арганізатары выбралі тры вартыя гурты, ну, а лепшага абіралі ўжо слухачы, прычым вынікі маглі змяніцца нават падчас узнагароджання. Па словах Віталя, правесці цырымонію без фінальнай “бойкі” было б проста нелагічна. Справа ў тым, што абрэвіятура Mogilev Music Awards гучыць так жа, як і афіцыйная абрэвіятура "Барацьбы без правілаў" - MMA, плюс да таго, сама падзея праходзіла пад дэвізам "Музыка без правілаў", але барацьба была не крывавай. Дарэчы, абіралі пераможцу сярод гуртоў Nevma, Akute ды "Сердце дурака".

Віталь Шум: "Было галасаванне ў інтэрнэце. Далей на канцэрце мы дазволілі змагацца публіцы. На сцэне ладзіўся піўны конкурс, конкурс караоке, калі фаны спявалі песні сваіх улюбёных каманд, за якія і змагаліся. Потым падлічылі галасы, падлічылі ачкі, і, у выніку бітвы, так бы мовіць, перамог гурт "Сердце дурака". Яны набралі 14 балаў, 12 балаў набраў гурт Nevma, ну і ў Akute – трэцяе месца, дзесяць балаў".

Віталь адзначыў, што на яго погляд, мерапрыемства прайшло выдатна, а таму яно абавязкова стане традыцыйным. А зараз "Цэнтр жывога рока" рыхтуецца да чацвёртага Headline fest’у - фестывалю магілёўскіх хэдлайнераў, які, па папярэдніх дадзеных, пройдзе ў траўні.

Фото Alex T.

По следам MMA: Еврорадио (Еврорадио, январь 2011)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям

16-га снежня???
У меня ММА в январе было... У кого-то по-другому?