13.06.2008 Народны гіт ад «Авангардшколы» на Тузине Гiтоу

У новым туры на ТГ магілёўская група «Авангардшкола» прадстаўляе свой гіт – песьню «Сумота», якая ўваходзіць у «залаты здабытак» магілёўскага року і лічыцца амаль што «народнай». Гэтая песьня толькі фармальна належыць яе стваральнікам, яна даўно ўжо жыве аўтаномна – жыцьцем падваротняў, паходных вогнішчаў ды нефарматных тусовак, дзе часам пра сам гурт «Авангардшкола» і яе аўтара і ня чулі.

«Сумоту» лідэр «Авангардшколы» Кірыл «Фан» Смышляеў напісаў падчас службы ў арміі, у 2000 годзе, як і большасьць песень, што потым увайшлі ў альбом «Між іншым». Дагэтуль шмат якія прыхільнікі магілёўскай групы лічаць той «вайсковы пэрыяд» – лепшым у творчасьці Кірыла, хоць шмат чаго было і да яго і пасьля яго.

«Сумоту» слухачы падхапілі адразу ж пасьля першага яе выкананьня. Захаваўся запіс з «Хэдлайн-фэсту-2006», калі гэты твор пяе хор з больш чым трох сотняў фэнаў. Ці шмат у Беларусі можна налічыць рок-гуртоў, якія могуць пахваліцца нечым падобным?

Пры тым сам Кірыл Смышляеў скептычна ставіцца да магчымага посьпеху «Сумоты» на ТГ і падкрэсьлівае, што аніякай памылкі ў назве песьні няма: «Я меў на ўвазе якраз гэты стан, бо калі яе пісаў, то мне было сУмна, а не сАмотна. Там есьць некалькі іншых русізмаў, за якія мне цяпер сорамна. Але мы з задавальненьнем граем „Сумоту“ на кожным канцэрце і з радасьцю прадставім яе і ў гіт-парадзе на ТГ».

За амаль што 15-гадовую гісторыю існаваньня «Авангардшкола» зьмяніла некалькі складаў. Цяперашні Кірыл называе «плацінавым»: «Музыкі падабраліся такія, што зь імі практычна ня трэба рэпэтаваць. Перад выступам мы зьбіраемся адзін раз. І гэтага дастаткова. Новыя песьні развучваем за паўгадзіны і адразу ж граем на канцэртах».

«Авангардшкола» нядаўна выступіла на фэстывалі «отНАШЕния», у Менску іх можна пачуць у «Графіці», дзе магілёўская каманда пэрыядычна грае.

Віталь Шум, для Тузiна Гiтоу. Фото - Foster.

ЗЫ: Редакция www.morok.ru напоминает, что вы можете поддержать группу АВАНГАРДШКОЛА и песню Сумота в хит-параде Тузин Гитоу, отдав за нее свой голос. Для этого не забывайте регулярно заходить на сайт Тузин Гитоу и голосовать. Напоминаем также, что в этом же хит-параде рекордный срок - вот уже почти 300 дней продолжает удерживаться могилевская группа ГЛЮКИ. Держим кулачки за своих!

Народны гіт ад «Авангардшколы» на Тузине Гiтоу (Виталий Шум, Тузин Гитоу, июнь 2008)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям