Валасаты канцэрт
Концерт в ДК Железнодорожников, 1 сентября 2005 года
Калі б у Магілёве адрадзілі старую сауковую традыцыю масавых паляваньняу на нефэрау, задача міліцыянтау спрасьцілася б неімаверна. Бо высілкау гэта вымагае ня шмат: вывучыць расклад ЦЖР-аускiх канцэртау, у прызначаны дзень зрабіць пад д/к Чыгуначнікау засаду, і, нарэшце, павінціць усіх пад час непасрэднага раскілбасу (хто зь іракезам мачыць на мейсцы )
Першае верасьня для каго дзень ведау, для каго першы працоуны дзень, але тут пра гэта ня думаецца. Яшчэ у траліку пачула зычны голас скіна з пакоцаным вухам: «Во, блін, на валасаты канцэрт еду!». «Валасаты» канцэрт апынууся усеагульным зборам агрэсыуна-прагрэсы?най моладзі горада Магілёва з даволі сьціплаю назвай «Адкрыцьцё Сэзону». Але злаві й спытай любога панкуючага чылавечыка куды ён прыйшоу, вока iмгненна атрамаеш адказ :«Ты чо, КРАСНЫЕ ЗВЁЗДЫ ні знаіш?».
Зрэшты акрамя менскіх зорак на афішах чарнелі: ХУТКИ СМОУШ, МОЛОДОСТЬ, ДНК ды АВАНГАРДШКОЛА. Нягледзячы на склад й назву дадзенага мерапрыемства, вылучалася яно сярод іншых ПАДОБНЫХ хіба што дробязямі.
Пасьля першае ж песьні ля сцэны зьявіуся таварыш з модным пунсовым сярпаста-малаткастым сьцягам, які узьвіуся угору і усім нагадау, нашчадками якой цудоунай краіны мы усе зьяуляемся. Выглядала усё даволі прыгожа й прыстойна, але сьцяг вокамгненна апынууся у рукох ахоунікау. Яго дэталёва праверылі, пэуна, на наяунасьць незарэгістраванай сымболікі, і адпусьцілі на волю лунаць над нашчадкамі.
Да зьяуленьня КРАСНЫХ ЗВЁЗД, піпал тусавау па усім звыклым маршруце: танцпляц-прыбіральня-пі?ныя шапікі. Адзін толькі шаноуны Віталь Шум стварау вобраз занятага чалавека, бегаючы узад-уперад з электраімбрыкам, чым, шчыра кажучы, пачау назаляць некаторым прысутным. Мо таму імбрык у яго спрытна скамунізьдзілі дзьве юныя прыхільніцы жывога року. Лёс электрапрыстасаваньня дагэтуль застаецца невядомым.
Тым часам гурты старанна адпрацоувалі сваё піва. У гэтым пляне асабліва завінууся ХУТКІ СМОУЖ. Хлопцы суръёзна паставіліся да выступу й стварылі нешта кшталту пэрфомансу напялі на галовы каляровую хрэнь (іншага слова я пакуль не знайшла), якая яуна штосьці мусіла сымбалізаваць. На жаль хлопцы так і не растлумачылі што. Ну нічога, народу інтрыгі даспадобы. Дарэчы, першую інтрыгу пусьцілі самі арганізатары. Менавіта яны далі гурту новае ймя ХУТКИ СМОУШ, пасьля чаго доуга перапрашалі за недарэчнасьць. Ну і дарма. Па-мойму, з памылкамі прыкальней.
Асобныя выступоуцы вырашылі пазьдзеквацца з народу й віншавалі адпачываушых двуногіх зь днём ведау. Мауля заутра у школу, таму гэць дахаты зьбіраць ранцы. Ашалеушыя ад такое сацыяльнае несправядлівасьці падлеткі раптам сталі губляць свае панкаускія рожкі й іракезы. Анархічныя прычандалы зьнікалі пад струменямі вады бліжэйшых кранау ды калёнак-стоікау, а на сцэне вялі рэй КРАСНЫЕ ЗВЁЗДЫ
Вось на такой сумнай ноце усё й скончылася. Гурты разьехаліся, піпал разышоуся, сэзон адкрыуся. Ура
P.S.Арганізатарам рэспэкт і дзякуй вэры мач. Прапаную у наступны раз запрасіць Прэзыдэнцкі аркестар, «Тодэс» і Верку Сьмярдзючку. А штоу Зрабіць квіткі па 30 рублікау (каму трэба набудуць), шыкоуную PR-кампанію й шэраг ільготау ды падарункау: панкам бырла, дзецям шыкоуны фаервэрк, пэнсыянэрам і інвалідам ВАВ валідол, ну а бясстрашным БРСМ-ауцам лепшыя мейсцы у сарцірах. А на атрыманыя грошы набыць шмат-шмат кэфіру й ужрацца да парасячага віскату. Хоць прагрымім на усю краіну
Кукавала Ziaziula, ж-л .ZIP #file:1#
Валасаты канцэрт (Ziaziula, ж-л .ZIP, сентябрь 2005)
Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий: