26.01.2011 Ян Маузер: "Я ўпэўнены ва ўласнай маральнасці на сто адсоткаў"

Примерно год назад, после выхода альбома "Porna" группы MAUZER не стало. Кто-то скажет, что наш сайт приложил к этому руку. Не верьте, все прямо наоборот. Мы раньше других выразили озабоченность судьбой MAUZER, в отличие от самих музыкантов приложили к проблеме мозг, но не смогли спасти пациента. Пациент умер, так и не разобравшись в истории собственной болезни. Заголовок этой статьи убедительно свидетельствует об этом...

Прошел год. Янка перебрался из злого, но справедливого Могилева в Минск и взялся за создание новой группы. Об этом и о многом другом, Ян Маузер рассказывает в свежем интервью.

«НН»: Летась ты пакінуў родны Магілёў. Да Мінска ўжо прызвычаіўся?
ЯМ: Ужо паўгода прайшло. Нармальна.

«НН»: І працу знайшоў?
ЯМ: Так. Працую ў добрай фірме. Займаюся жыццём. Я не хачу атрымаць экзістэнцыйную паразу і стаць дырэктарам крамы, умоўна кажучы.

«НН:» У Мінск прыязджаў спецыяльна дзеля музыкі ці былі іншыя прычыны?
ЯМ: Прычын шмат, каб пакінуць Магілёў. Але лянота і няўпэўненасць не дазволілі б мне гэта зрабіць. Таму выключна з-за музыкі. У Магілёве мы спрабавалі знайсці людзей у групу і не знайшлі тых, хто нас задаволіў бы. Ёсць добрыя музыкі, але яны задзейнічаны ў іншых праектах. У Мінску з групы сышоў гітарыст Kolхz, хаця ў нас з ім захаваліся добрыя стасункі. Толькі ён робіць сваю музыку, я сваю. Kolхz займаецца поп-праектам. Упэўнены, што гэта будзе нешта прыстойнае.

«НН»: Дык ты застаўся адзін, гурту няма?
ЯМ: Цяпер ёсць чалавек, з якім мы падышлі блізка да таго, каб сабраць групу.
Я напісаў песню нядаўна. Я ёй вельмі рады. Гэта будзе першай песняй, якую мы з групай зробім.

«НН»: Гэта будзе Mauzer ці нешта новае?
ЯМ: Паколькі музыкі іншыя, то музыка будзе іншай. Але першы і другі альбомы «Маўзера» адрозніваюцца паміж сабой. Ёсць прыхільнікі «Радасці», якія кажуць, што «Порна» кепска зрабілі. І наадварот. А мне здаецца, што мы пасталелі і знайшлі сябе. Калі рабілі першы альбом, не ведалі як граць такую музыку. Арыентаваліся на заходнія каманды. Было і сваё, былі знаходкі, класныя песні, але гэта былі не зусім мы. На другім альбоме — ужо мы: зразумелі чаго хочам. І музыкі, якія яго пісалі, былі вельмі добрым складам. Мы адчувалі адзін аднаго і маглі рухацца разам. Цяпер гэта будзе новая прыступка, але, безумоўна, па-беларуску, і будзе рок, напэўна, цяжкі. Не проста рубілава, а нешта разнастайнае, падобнае на культуру.

«НН»: У «Маўзера» ўзніклі праблемы з музыкамі, але за восем гадоў у камандзе перайграла ці не палова музыкаў Магілёва.
ЯМ: Гэта міф. Усяго ў камандзе грала дванаццаць чалавек. Гэта звязана з тым, што ад пачатку ў групе былі людзі, якія проста хацелі з намі працаваць. Калі мы пачыналі, то бралі ў групу розных людзей. Сёння я разумею: тое, чаго мне хочацца ў музыцы, не факт, што будзе хацецца і астатнім. Таму цяпер вельмі прыдзірліва стаўлюся да людзей, якіх шукаю. У мяне былі крутыя гітарыст і басіст, прафесіяналы, але ў нас было рознае бачанне музыкі.

Самы лепшы склад групы быў апошні. Але не ідэальны. Не ідэальны не з-за музычных, а чалавечых якасцяў... Звычайна людзі схільныя абвінавачваць тых, хто застаўся. Не хочацца корпацца ў бялізне і расказваць асаблівасці кожнага чалавека. Але я ўпэўнены ва ўласнай маральнасці на сто адсоткаў.

«НН»: Не шкадуеш, што гэты лепшы склад разваліўся?
ЯМ: Я думаю, усё адбываецца да лепшага. Ты робіш усё, што ад цябе залежыць. А ёсць яшчэ нешта. Напэўна, гэта Бог, тое, што кіруе ўсім астатнім.

«НН»: «Маўзер» для цябе не першы гурт, у якім спяваеш. А з папярэдняй каманды «Равновесіе» цябе фактычна па-змоўніцку выставілі.
ЯМ: Калі я вучыўся ў гімназіі, мы стварылі групу «Комітет содействія Красной Арміі». Гралі рускі рок у дзве гітары. Пасля было «Равновесіе» — больш сур’ёзны праект. Перад гэтай камандай я некалькі тыдняў паспяваў яшчэ ў адной групе, адкуль мяне выгналі за няўменне спяваць. «Равновесіе» — хэві-метал. Вакаліраваць было цяжка. І лідар-гітарыст запрасіў паспяваць іншага чалавека. Я гэтага не ведаў. Мне не ўсё падабалася ў групе, але не было куды пайсці: вакалістаў хапае ўсюды. А тут прыйшлося. І Kolхz, які граў з намі, сышоў са мной. Мы хацелі граць для сябе.

«НН»: Гралі для сябе, але «выбухнулі» на ўсю краіну. Дах не зрывала ад папулярнасці пасля перамог на «Басовішчы», «Рок-каранацыі»?
ЯМ: Гэта было крута.

«НН»: Паўтарыць атрымаецца?
ЯМ: Паўтараць нічога не трэба. Гэта было крута, але мала. Расці трэба значна вышэй. Мне не хочацца такога ўзроўню. Гэта несур’ёзна. Мы былі амбітнымі, і нам увесь час хацелася большага. Хтосьці на «Басовішчы» спыняецца, а мы не.

Наша Ніва

Ян Маузер: "Я ўпэўнены ва ўласнай маральнасці на сто адсоткаў" (Сергей Макаревич, Наша Нива, январь 2011)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям