24.11.2006 Акусьцік консэрт намбр сры: “Мне прысьнілась неба Лёндана...”

“Лёндан...” – задуменна кажа Вожык, углядаючыся ў мокрую нудотную цемрадзь. Размытыя плямачкі ліхтароў, лёгкі дэпрэсыўны туман, вільгаць, лужыны. Магілеў сёньня сапраўды як “кэпітал оф грэйт Брытн”. І нават статуй на нашай плошчы Ленана крышачку нагадвае знакамiтага лiвэрпульца. “Ну, – думаю, – раз, кэпітал, то ня будзем дзеравеншчынай і лэц гоў ту зэ паці”. І накіроўваемся мы з сэрам Вожыкам да консэрт хол машынабудаўнічага юнівэрсіці, дзе сёньня, 19-га навэмбэра мусіць адбыцца акустычны канцэрт намбр (прабачце) сры.
Павел (Пол) Яровиков
Прыходзім зараней, што дазваляе патусавацца ў арыстакратычных колах, падслухаць плёткі і дазнацца пра апошнія навінкі. Скандал дня: на наш туманны альбіён завітаў, хто б вы падумалі – госьць фром Москаў, акула клявіатуры і журналюга-гастарбайтар – містэр Шум, “зэ нойз” па-нашаму. І хоць яго ніхто й не чакаў, але ўсе старанна зрабілі радасныя міны – у лепшых традыцыях ангельскай ветлівасьці. А вось літаратару Вожыку падарылі блёк “эЛэМу”. Пакуль найбольш нахабныя прадстаўнікі эліты страляюць у Вожыка цыгарэткі, паэт-экспэрымэнтатар Юлік І*** (выліты, ну проста выплюнуты, Байран!) як сапраўдны прадстаўнік багемы, вымагае ў кожнага стрэчнага-папярэчнага 5 тысяч беларускіх шылінгаў на квіток. Ня ведаю, які фонд Сораса падкінуў паэту фінансавую дапамогу, але на вечарыну сэр Юлік нарэшце трапляе.

Пасьля бязмэтавага бадзяньня туды-сюды, падпіраньня сьценак кОнсэрт хола, публіка ўсё-ткі неяк прасочваецца ў зальку, дзе тымчасам дзеяньне распачынаецца з амаль што ангельскай пунктуальнасьцю – калі вывяраць па Біг-бэну. Выкшталцоны джантальмэн, ужо пастаянны ды нязьменны канфэрансье ЦЖРы і супэрстар па прафэсіі Пол Яравікофф абвяшчае пачатак, заадно піярыць стосік дыскаў кустарнай вытворчасьці з запісамі дзьвюх папярэдніх акустык. Публіка пакуль што (і ці да самога антракту) нагадвае экспанаты лёнданскага музэю мадам Цюсо – застылыя васкавыя імітацыі жывых фігур. Энд зэ бэнд бегінз ту плэй...

ЗЕЛЁНАЯ ЧЕРЕПАХА: “Мы дойдем да Парижа пешком или же стопом....”

Разаграграваць піпл прымусілі пару нейкіх хваравіценькіх, бледненькіх, але, напэўна, таленавітых, растаманаў – гурт ЗЕЛЁНАЯ ЧЕРЕПАХА . “Любите друг друга, улыбайтесь почаще” – старанна выціскаюць зь сябе пазытыў нашыя ямайскія хлопчыкі. Але ангельскую строгасьць ды чапурыстасьць голымі рукамі не прабьеш – народ сядзіць сур’ёзны, надзьмуты. Не дапамагаюць ні зялёныя хатнія тапкі, апранутыя адным з “чарапахаў”, ні бутля лімоннай гарэлкі ў якасьці допінгу для музыкаў. Тады нашы рэгі-майстры пачынаюць наязжаць непасрэдна на сусьветныя сталіцы: то выюць “стоп Вавилон”, то пагражаюць “Мы дойдем да Парижа пешком или же стопом....” (нашто? – ясны перац, каб “сразиться с Вавилоном”!). Тут “чарапахі” выдаюць сваю самую-самую запаветную мару – паводле іхняй жа песенькі, пасадзіць куст у цэнтры Парыжу. Цікава, а яны ведаюць, што каноплі – гэта ўсё-ткі дрэвы?. Не, хлопчыкі – малайчынкі, бо па-першае, сёньня дэбютуюць ды шчэ ня вельмі лажаюць. Па-другое, спрабуюць-такі наладзіць слухачоў на пазытыўныя вібрацыі, а піпл нейкі ду-у-ужа дэпрэсыўны. Напэўна, гэта ўсё Ляндон са сваім туманам.

Элен Вір: “курицей мокрой на сцену”.

Вы бачылі сапраўдных ангельскіх ледзі? Калі ў вас перад вачыма паўстае вобраз нудлівай насатай вучылкі, з выпраўкай а-ля брыціш афіцэр і талеркай аўсянкі ў кастлявай руцэ, то ай эм соры. У вас хворая фантазія. Сапраўдная ангельская ледзі (па меншай меры, сёньня) – гэта паэтка Элен Вір. Міс Вір сур’ёзна, адпаведна атмасфэры нашага івнінга, дэклямуе вір-шы, у сэнс якіх разьдзяўбаі кшталту мяне не ўрубаюцца зусім, але гучыць разумна: “вместо манны небесной манную кашу едим”. Абавязкова перачытаю. Асабліва “Нет вестей от Бога” ды пра “алые паруса”. У імідж саліднай паэткі ня ўпісваецца хіба што самаазначэньне “завтра курицей мокрой на сцену”. Лэдзі Элен, як сапраўдная дачка Альбіёну, ляканічная – пасьля пяцёркі прачытаных твораў ганарліва ды эфэктна сыходзіць. Хоць і не па-ангельску.
Никита Емельянов - лидер группы КАЛАЧИКОМ РЯДОМ
Нік Ямяльянаў: “Разговор с землёй” як праява нэкрафіліі.

Сэйшн набірае абароты, а дэпрэсыўны сплін ніяк не разганяецца. Выпаўзае Мікіта Ямяльянаў, зэ фронтмэн оф бэнд КАЛАЧИКОМ РЯДОМ, як даўно не выносіў на публіку плён сваёй творчасьці.
Вычварайся - не вычварайся, аднак ні пад які ангельскі тыпаж Нік яўна не падпадае. Але змрочны ад гэтага ён ня меней. І ляканічны таксама: не пасьпяваеш ўехаць у сэнс чарговай дужа філязофскай Мікітавай песенькі, як маэстра ўжо заводзіць наступную. Мэтр Канцавы на гэта пасьля заўважыць, што Ямяльянава варта пераслухаць дома. Таму застаецца атрымліваць задавальненьне ад Нікавага аксамітнага ды зычнага вакалу, бадзёрых ды энергічных акордаў і адганяць недарэчныя параўнаньні з Кірылам Смышляевым (АВАНГАРД ШКОЛА), што лезуць у галаву. З тэкстаў пасьпяваю зразумець толькі асобныя фразы ды зьдзівіцца іхняй змрочнасьці. Напрыклад, паводле адной з песенек, нейкая дзеўчына ў ліпкіх пальчатках лазіла ў Ніка пад вопраткай (які жах!), а пасьля “целовала между глаз”. Ага, як пакойніка, у лобік. І гэта яшчэ ня ўсё. Напрыканцы сэр Ямяльянаў, чыста быццам нейкі трагічны шэкспіраўскі пэрсанаж, вядзе “Разговор с землёй” (назва песьні). Гэта выдае ў ім альбо фанатыка-фэрмэра, альбо лятэнтнага нэкрафіла. З выкананага Нікам асабіста я, як і Костусь Канцавы, абяцаю пераслухаць у першую чаргу “Иудово слово”: “Бог, не бойся: я с тобою тоже умираю в этот раз...”.

Костусь Канцавы і ягоная “яловая субмарына”.

Антракт. Лэдзіз энд джэнтэльмен рапаўзаюцца піць свой біір “Крыніца” – традыцыйны “файв о’к лок”, у залі дзі-джэй Манёнак круціць старшнаваценькія песенькі УМКИ пра адламаныя ногі, што ўжо крыху выводзіць са стану нудоты і маральна рыхтуе народ да працягу вечарыны. Зэ нэкст выканаўца – знакаміты артыст размоўнага жанру і вядомы вузкаму колу выдатны выканаўца рэгі ды іншай лірыкі – Костусь Канцавы. Вытанчаны ангельскі дэндзі, абмотаны элегантным клетчатым шалікам, забівае вушы публікі тыпова сьвецкім разважаньнем пра ўсё ды ні пра што, ужываючы незразумелыя англіцызмы кшталту “інтэнцыі” ды “сэнтэнцыі”. Ну й хай сабе ні пра што – ад жартачак ды жыцьцёвых прыколаў, якімі сыпле наш дэньдзі, народ пераходзіць у стан “вэры хэпі”. Дапаможнікам сэру спікеру служыць “бартавы часопіс” – зашмальцаваная алдовая бук, названая самім складальнікам Канцавым “яловай субмарынай” (бо колісь была “яловая”, у сэньсе колеру “грын”). Адразу становіцца зразумела, што сэру Канцавому дарога адна – у ангельскі Парлямэнт, спікерам палаты лордаў. Шкада толькі, што сыграць нічога наш гора-музЫка так і не наважыўся з чыста прафэсыйнай адмазкай: маўляў, акорды забыўся.... Калі пяты, напэўна, раз, наш спікер бярэцца за гітару, народ затаймоўвае дух (“а раптам усё ж сыграе?..”) і гэтае чаканьне спакваля перастае ў гістэрычны сьмех. Ад страшна начытанага Канцавога мы дазнаемся багата падзрабязнасьцяў пра Умбэрта Эка, пра асаблівасьці жыцьця афрыканскіх сурыкатаў, пра казытлівыя моманты з ваяжаў “гурточка бадзяжных баптыстаў ОСІМІРА” (так сэр ахрысьціў свой родны гурт, дзе сам дударом падпрацоўвае), а таксама пра тое, якія рэчы шаноўны лорд возіць у футляры для клярнэту – “дудачкі”, “да халеры ўсякай халеры”, а таксама пікантны гумавы выраб. Рэальны джэнтальмэн.

ЗАТОЧКА: “Прежде, чем начать сношаться, нужно долго улыбаться”.

Наступны і заключны бэнд ЗАТОЧКА выносіць на сцэну брытанскі сьцяг. Праўда, у выглядзе размалёўкі берцаў аднаго з салістаў гурта. Па чутках, хлопцы лічаць, што граюць ска. Адчуваецца, што дзікае жаданьне граць менавіта ска ў іх ёсьць. Амаль што БІТЛЗ, толькі на аднаго чалавека болей у складзе, чым у лівэрпульскім квартэце, ды граць ня ўмеюць (соры, фрэндз, калі пакрыўдзіла). Затое – мора безтармазовай радасьці, шалёнага мажорства і пазытыўнай энергіі. А таксама шмат глыбокіх думак, тыпу: “Кто сильнее всех на свете? – Гопники!”. Альбо: “Прежде, чем начать сношаться, нужно долго улыбаться”.У дэнсэз ніхто з піплоў чамусьці не пускаецца, але народ заўважна варушыцца, пранікаецца флюідамі шчасьця. Кульмінацыяй я лічу антыдзяржаўную ды яўна правакацыйную песьню пра хакей ды прэзыдэнта. Пэрсанальна мне ў самую душу западае фразачка: “Лукашенко тычет клюшкой, как вибратором в *зду”. Карацей, калі ў хакеі выдаляюць з поля за пошасьці ды мацяршчыну, то ЗАТОЧКА набрала сабе цэлы стосік чырвоных картак за адну толькі караценькую песеньку. І неяк усе забылі, што ў пары сотняў мэтраў ад кОцэрт холу месьціцца лепшая ў сьвеце паліцыя нораваў – КДБ . Аднак канстэблі ў цывільным не завальваюцца і нікога не забіраюць, і хлопцыя пасьпяваюць яшчэ пакрычаць парачку вострасацыяльных саўндз пра гопнікаў ды футбольных хулюганаў. Вось так, пачалося “за упокой”, скончылася “во здравие”. Ну проста як ангельскі гумар: усё крыху расьцягнута ды туманна, як усё той жа Албіён. Аднак вытанчана, інцялыгентна. А хто хоча гумару – няхай шукае ў самым канцы. Калі зразумее, у чым жа там прыкол. Гуд бай, сы ю лэйтэр, боразэрз энд сыстэрз!

Смотреть ФОТОГАЛЕРЕЮ с концерта

(Лэдзі Cuckoo, Ziaziula па-нашаму, ноябрь 2006)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям