24.07.2007 Фестываль Басовiшча-2007. Погляд ад HARMON

З чаго пачаць нават не ведаю. Цяпер, у панядзельнік раніцай, у маёй галаве “%”. Гэта значыць незразумела што. “Басовішча” у 3 дні – гэта, сапраўды алес, паверце. Магілеўскіх музыкаў, якія прыехалі у сярэдзіне другога, гэта не датычыцца. Маузэры, якія былі павінны зачыняць першы дзень, не прыехалі, таму з-за іх прыйшлося ператасоўваць увесь трэці дзень. Але іх сапраўды чакалі. І дачакаліся…

Спачатку хацелася б распавясці пра наш нялёгкі шлях на Басы. Прыехалі ў Гародню а шостай гадзіне 19 лепеня. І я, як водзіцца, пайшоў здымаць грошы з банкамата. Аказваецца, калі 20 секунд картку не выцягваеш, то ён, сабака, сам яе ў цябе сцягне. Таму яшчэ паўдні геройскіх змаганняў за маю родную картку.

А далей цягнік да Кузніцы – бліжэйшага населенага пункта з боку Польшчы, дзе нас чакалі халяўныя аўтобусы, арганізаваныя Мілінкевічам – у 14.45. Цяжка уявиць, але ля дзвярэй чарга з бабак, якія возяць кантрабанду, болей, чым у поўдзень у гарадской паліклініцы. Вы бачылі калі-небудзь такое: адчыняюць загон, а адтуль у бок цягніка сотня бабак, у таўшчыню, як тры мяне, бяжыць і распіхвае усіх і ўся, яшчэ і штосьці крычыць? Не? А я бачыў. Жудаснае і адначасова смешнае відовішча.

Вось так і дабраліся. Першы дзень: палякі “Rima”, Палац, БН, Сьцяна. Апошнія 3 гурты вядомы і знаёмы. А вось, што здзівіла, дык тое, што па-беларуску спяваюць усе каму не лень: палякі (Rima, 5set5), літоўцы (Mountainside), хахлы (Тінь сонца) і нават негры. Ведаем і такіх, да-да. Толькі беларусы неяк не вельмі. Ну а так пра першы дзень і няма чаго ўзгадаць.

Да другога мы (я і мае інтэрнацыянальныя сабутыльнікі) падышлі з адказнасцю. Таму прапусцілі амаль усю конкурсную частку. У якой дарэчы перамаглі Фляус and Кляйн. Таму у апошні дзень яны выступалі з вялікай праграмай разам з хэдлайнерамі. Як здалося мне, гурт, сапраўды, быў самы моцны з конкурсных. А гэта: Ростра, Індра, Lilith, SKA!RB, SOK, Termin X, Unia, Weeping Twilight, Zigzag. Хацелася б пабачыць гэтую каманду у Магілеве. Хай яны і пераклалі спецыяльна на Басовішча рускія тэксты на беларускія, хай яны і памешаны на нейкай рэлігіі, але гэта, на самой справе, трэба пабачыць.

Другое месца дасталося SOK. Нічога пра іх не чуў, не бачыў, не ведаю. Нейкае чарговае банальнае мяса. А вось лаўрэат нумар 3 –“Unia” – сваёй назвай можа выклікаць нейкія металічныя асацыяцыі. Гэта не так. Умерана цяжкая музыка і дзве прывабныя румяненькія вакалісткі у стыле “Грай гармонік!” Мне падабалася. Хачу яшчэ.

Следам магілеўскія Nevma. Хлопцам трэ хутчэй запісваць альбом, каб не хадзіць усё жыццё ў стане падаючых надзеі!

Далей, увечары другога дня, быў стандартны набор: Зьніч, Крамбамбуля, Крама. Апошнія – Neuro Dubel. Кулінковіч здагадаўся на сваю галаву спець трэк “Петрова, подай воды”, які амаль ніколі не граецца гуртом. Карацей наступныя дзве ночы амаль усе ў лагеры бегалі і аралі, што ёсць мочы: “Пееетро-о-оВАаа, подаа-аа—ай воды, Пееетро-о-оВАаа, подаа-аа—ай воды!!!!”

Дзень трэці, а таму і апошні. На “Басовішчы” вольная сцэна – выступ музыкаў па-за конкурсам, што прыехалі за свае уласныя сродкі. Ужо другі год запар арганізатары запаролі “вольную сцэну”, таму што выступаюць толькі палякі, за рэдкім выключэннем. На гэты раз выключэнне было, сапраўды, цікавае – наша Заточка. Гэта добра, што хлопцы прыехалі пасля ўсёй валтузні, што была вакол іх падчас “Адборышча”. Перад выступам магілеўскіх хуліганаў, Памідораў прадставіў: “Гурт, які стаў легендай інтэрнэту і цяпер вядомы па ўсёй краіне”. Першы інструментал: кавер на Дзіму Калдуна, Філя Фарэва! І тры забойных трэкі, шмат хто падпяваў ля сцэны. “Людзі ў шэрым”, “Но.Ку”, “Хуліганы”. Так трымаць!

Тарпач, ЧПБ, НРМ, IQ48, Тінь сонца. Перад выступам я пайшоў спаць. Я нават не заўважыў калі зышлі Раста і выйшаў Маузэр. Сіл ужо не было. Была прэмьера нейкай новай песні. Скончылі апалове 4-й.

ЗЫ: ходзяць чуткі, што з наступнага года Басовішча ў Польшчы не будзе – палякі ўваходзяць у шэнген, таму віза будзе 60 еўра. Можа фестываль перанясуць на Украіну. Так, без сенсацый, скончылася 18-е Басовішча, а, можа, і Басовішча ўвогуле. Вадзілы-дальнабойцы не могуць зразумець, чаму столькі беларусаў сабралося на 3 дні і выпучваюць вочы: “Вам што, сабрацца ў Беларусі недзе?” Ім не зразумець. Прыгоды рок-н-рола працягваюцца…

Фота Harmon

Фестываль Басовiшча-2007. Погляд ад HARMON (Harmon, Инфо-центр

, июль 2007)

Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям