2.11.2007 ЗАТОЧКА победила в очередном туре Тузина Гитоу

На Тузине Гiтоу – новы лідэр. І гэта ізноў магілёўцы. Толькі гурты з гэтага гораду перамагалі пакуль у новым музычным сэзоне. Zatoczka колісь ня трапіла ў наш чарт зь песьняй «Хакей» праз кепскі ўзровень запісу. Але хлопцы не разгубіліся ды запісалі свой новы гіт – «Слова». У першым жа туры магілёўцы перамаглі, набраўшы 628 галасоў. Zatoczka: «Чаму лёзунгам можа быць толькі „Беларусь будзе вольнай“, калі зь ляканічным „Бля“ рэйхстаг бралі?!»

Чаму перамаглі? Ды таму што талент у рэстаранах не прап'еш. Нас чакалі. Песьня, вядома, добрая, ды і містычная чароўнасьць слова «БЛЯ», на наш погляд, адыграла сваю ролю. Чаму лёзунгам можа быць толькі «Беларусь будзе вольнай», калі зь ляканічным «Бля» рэйхстаг бралі.

У кожным разе, на ТГ хоць якая наша песьня была бы лепшай. На сёньняшняй беларускай альтэрнатыўнай сцэне мы - самы вольны ад стэрэатыпаў band. На «Тузiне Гітоў» мы ня проста новая музыка, а ўвасабленьне права на выбар, выбух фармату, рэзыдэнты стылю. А хто калі ня мы? Зрэжысаваная экспансія клонаў, якія змагаюцца за аўтэнтычнасць у жанры? Нарэшце, калі сканчаюцца аргумэнты даюць «слова» заточцы, а чарт - гэта напаўголая, расьпешчаная блудніца, якая кахае цябе, пакуль ты на кані, а пры растаньні назаве імпатэнтам.

ЗАТОЧКА победила в очередном туре Тузина Гитоу (Взято с сайта music.fromby.net, ноябрь 2007)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям