16.10.2007 Zatoczka cказала сваё СЛОВА

Адзін малавядомы менскі гурт, чыю назву нават ня варта нагадваць, яшчэ ў сярэдзіне 90-х запытваў у сваіх слухачоў «Дзе тое слова?». Музыкі магілёўскага белСКАмоўнага гурта Zatoczka, у новым, чацвертым туры гiт-парада Тузин гiтоу знойдуць адказ на гэтае пытаньне!

Песьня «Слова» мае даўнюю гісторыю. Гэта адзін зь нешматлікіх музычных твораў магілёўскага падпольля, які паўстаў з анабіятычнага сну праз больш за 10 гадоў пасьля свайго ўзьнікненьня. Тая, старая песьня, запісаная пад акустычную гітару, распаўсюджвалася праз аўдыёкасэты і, нягледзячы на сумнеўную якасьць запісу, мела шалёны попыт: песьню добра памятаюць і дагэтуль. Зараз, пераствораная па-беларуску і якасна запісаная ў студыі, песьня займела другое жыцьцё.

Пасьля першага ж выкананьня «Слова» на мове, вакаліст Ільля вырашыў: па-расейску песьню выконваць больш ня будзе. Тое, чаму трэк нагэтулькі адрозьніваецца ад пазытыўнай скіраванасьці Zatoczki, другі франтмэн «Толькі кепачку трымай» тлумачыць:
- Нельга, на маю думку, засяроджвацца альбо на пазытыўнасьці, альбо на дэпрэсыўнасьці тэматыкі гурта. Мы ўсе бываем у роспачы, бываем вясёлымі, а падчас і хуліганім... Гэта й так зразумела. Нам, як і ўсёй Беларусі, ёсьць каму прысьвяціць такую скрушную, амаль пахавальную кампазыцыю, але мы пакінулі яе вольнай ад спэкуляцыі на пачуцьцях. «Слова» - шырэйшая за гэтае.

Якое ж пахавальнае «слова» мае на увазе Zatoczka, кожны зразумее праслухаушы песьню. Спампаваць гиты чацвертага туру ды аддаць свой голас за сваiх улюбленцау можна на Тузине Гитоу.

Zatoczka cказала сваё СЛОВА (Zatoczka, для Тузина Гитоу, октябрь 2007)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям