Месяц назад посетители фестиваля ПРИХОД-2 имели редкую возможность – видеть в действии культовую белорусскую группу НРМ. Многие наблюдали за этим выступлением динозавра белорусского рока с грустью… Группа, которая по статусу своему обязана рвать и метать, выглядела, мягко говоря, худо-бедно и некоторые скептики только утвердились во мнении, что НРМ находится сейчас на излете…
Примерно в это же время, месяц назад, НРМ запустили на орбиту и свой новый диск – альбом «06», также не вызвавший особого прилива оптимизма. Намыть в диске «золотой песок» постарался и один из «прыхильникау НРМ» Юрий Усков, приславший в редакцию детальную рецензию на новый диск. Напоминаем, что ваши рецензии-рефлексии на любую тему мы также готовы принять и опубликовать.
Што такое для нас новы альбом спадара Вольскага і сяброў? Дыск, які мы усе даўно чакалі, ці дыск які мы не сёння, дык заўтра паставім на паліцу у забудзімся? Паспрабуем разабрацца:
“Да халеры”
Бадзёраб весела, тэкст якраз такіб якім павінны быць рок-тэкст у краіне, дзе тэрмінова патрэбна што-небудзь змяніць. Пах свабоды трапляе нават у самыя аттдаленыя часткі мозгу. У прынцыпе, з такой песні (не хітовай, але якаснай) павінен пачынацца рок-альбом.
“Сталінград”
Адразу зразумела, слабей за папярэднюю. Зноў рэвалюцыйны накал, зноў харавыя выкрыкі, цяпер ужо Go Home!—прабачаць такое не трэба нікому, усе ж Вольскі не Ягор Летаў (чамусьці Ягору можна прабачыць усё, відаць звычка такая). У цэлым, клон папярэднега трэка, няўдалы
“Гадзюшнік”
А тут клон ужо другога трэка…. «Мы пераможам» амаль We Shall Overcome. Тут успамінаецца таварышч (а як яго яшчэ назваць?) Шаўчук, наогул альбом нагадвае якую-небудзь кружэлку ДДТ перыяду барацьбы (хаця калі у ДДТ не было перыяду барацьбы?). Як Вольскі на некаторых трэках падобны на Юліаныча. Ізноў жа рок-н-ролл, зноў весела, хочацца верыць у змест тэксту. Негледзячы на тое, што песня з’явілася раней альбома, гучыць яна як нешта, што мы ужо чулі (і на гэтым альбоме, і на папярэдніх) ….
“Мінск-Менск”
І рапатм акустыка, гітара прыгожая даволі. Мілая мелодыя, нескладанная, хутка стане хітом двароў (як здарылася з “Трыма чарапахамі”), хаця не, тэкст інтэлектуальна вышэй узроўню большасці двароў. Калі б не сярэдзіна пра штодзённы быт, так наогул у які-небудзь Greatest Hits, хаця яна там і так апынецца. Увогуле другое прыемнае ураджанне з пачатку альбома. Зноў жа спяваем, што твой Шаўчук.
“Тое, што ёсць паміж намі”
Бадзёра, такі беларускі All You Need is Love. З духавымі. С пачуццём гумару, у хлопцаў усё у парадку. Такая песня магла узнікнуць у Беларусі года з 1792—нажаль, рок-н-ролл вынайшлі ў 1950-х. Трэці хіт. З тэкстамі стала горш—здаецца раней спадар Вольскі укаладў у іх нешта большае.
“Пальмы і бярозы”
Не люблю бярозы, і песні пра іх таксама не люблю. Для мяне гэта нешта кшталту балалайкі. Тут іншая справа. Песня рокавая, зноў жа не хапае тэкста. Але весела, як на цыганскім вяселлі. Вольскі крычыць як Іггі Поп. Папсовенькі запеў згладжваецца музыкай—атрымліваем сцеб.
«Падводная лодка»
Добры дзень, спадар Маккартні. Ваша ідэя наконт жоўтай падводкі яшчэ як жыва—толькі у нас навокал злыя рыбы, якія усіх жруць. У вас такога не было? Бо ў нас палітычна весела. А яшчэ мы лодачку вашу таго… пафарбавалі. А ў канцы у нас закос пад Twist and Shout—адзін у адзін. Sky of Blue and Sea of Green Forever.
“Свабоды глыток”
На мой погляд, горшая песня кружэлкі. Усё гэта была ў папярэдніх сямі трэках—гэта відаць для тых, хто не зразумеў… Нельга так, ды і мелодыя прадказальная. Можна было б без гэтай песні...
“Кітай”
Рэггей. На ўсё тую ж тэму. Пад дзесяты трэк надакучыла. Гумар таксама павінен быць у меру, ці разнабаковы. У Кітай, спадарства. Нават пісаць нечага.
“Гімн беларускага рок-н-рольшчыка”
Па-першае песня не на вер Вольскага, па-другое даўно чакалі песню такога тыпу. У расейцаў ёсць «Рок-н-ролл Мертв», на Захадзе наогул такіх гімнаў да чорта. А ў нас? Калі ласка. Нагадала новы расейскі гімн «Рок-н-ролл это мы» старыка Кінчава. Абедзве песні парушаюць правіла—не павінна ў рок-н-ролле быць столькі пафасу. Нават у гімне. Калі б гэта песня з’явілася годзе ў 1986-ым, была бы хітом, а можа і зараз будзе—пачакаем.
“Ніколі-ніколі”
Пра карму і крамы пелі гадоў дваццаць таму. Скардзяцца на песні пад капірку… можа не трэба? А то атрымліваецца… Песні пад капірку, яны на розныя тэмы бываюць. Можа насамрэч лепш бы Вольскі нарадзіўся журавінамі?
“Толькі для сябе”
А тут ёсць мелодыя. Дарэчы галоўнае расчараванне ў альбоме—мала меладызму. У рэшце рэшт лірыка, выдатная песня (калі не сказаць больш). Бывае мы любім-кахаем не толькі Радзіму. А цяпер слайды!
“Не пытай”
Складанна напісаць што-небудь пра гэты трэк Пра непаразуменне. Смеўны, два, ладна, тры разы можна паслухаць.
“Мама, тата, гэта я”
Пачатак як у классіным When I’m Sixty Four. Што ж будзе далей? А далей выдатнейшая мелодыя мелодия, але ж зноў Шаўчук на вакале. Але гэта сапраўдны хіт. Чацверты ці пяты на альбоме. Можна выпусціць як сінгл. А калі бі-сайдам пусціць “Мінск-Менск” дык наогул... Вялікі дзякуй, спадарства
Што маем у выніку? Для NRM гэта сярэдні альбом. Вясёлы, з некалькімі хітамі. Лявон, мы верым, ты можаш лепш, толькі шчыра, у наступны раз жа лепш будзе.
P.S. Афармленне слабое — ці гэта такая стылізацыя?
Фото Евгении Алефиренко
Гэта канец, Вольски, гэта канец?.. (Юрий Усков, Инфо-центр
, июнь 2007)Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий: