Я.MAUZER: “Я стаў вольным чалавекам”
Магілёускі гурт Tav_Mauzer за кароткі час свайго існаваньня пасьпеу праславіць родны горад ды заадно зарэкамэндаваць сябе як даволі свабодалюбівы ВІА: узяу першае месца на фэсьце «БАСОВІШЧА», атрымау карону на «РОК-КАРАНАЦЫІ», фігуруе на першых радках інтэрнэтаускіх гіт-парадау, ды яшчэ й паудзельнічау у праекце «ПЕСЬНІ СВАБОДЫ». Да таго ж, аніводнага разу ня выступіу «За Беларусь». Яуна «нячэсны» гурт. А вы песьні іх чуліу Спрэс крамола.
Што ж да лідэра каманды, Янкі, дык той нават на плошчы у Менску здолеу засьвяціцца падчас сакавіцкіх падзеяу, у выніку чаго згубіу прэстыжную і чысьценькую працу у самым надзейным банку у сьвеце «Беларусбанку». Пакуль Ян яшчэ не зваліу у замежжа, паслухаем, што ён скажа у сваё апрауданьне.
У каталіцтве ёсьць такое паняцьце пакліканьне. Гэта значыць, што твой жыцьцёвы шлях перадвызначаны. Тое, што я такі не залежыць ад мяне. Я спрабавау з гэтым змагацца пайшоу на працу у «Беларусбанк», дзе насіу строгі гарнітур і ня быу самім сабою. Але лёс склауся так, што я зноу без працы.
Мы былі на гастролях у Польшчы і ехалі дадому празь Менск
а тут бац рэвалюцыя!
Астатнія паехалі дамоу, а я застауся, прабыу там ауторак і сераду 21 і 22 сакавіка. Стаяу у ланцугу на Кастрычніцкай плошчы і абараняу намёты, потым паехау дадому, 2 дні быу на працы Там мне сказалі, што у мяне два пропускі. Я мог бы вярнуцца у ауторак, тады праблемау бы не было, але так атрымалася, што спазьніуся на цягнік. Давялося пісаць тлумачальную і нават размауляць з супрацоунікам адзьдзелу бясьпекі. Ён зразумеу, што я быу у Менску. Маці я нічога не сказау.
А у суботу, на Дзень Волі зноу паехау у Менск.
Там, калі стаяу зь менскімі дзяучынкамі на прыпынку, назірау такую цудоуную карціну: стаіць ля нас спэцназавец у чорнай шапцы, яму нешта кажуць па рацыі, і ён апранае іншую шапку зь дзіркамі для вачэй
Я падумау тады: вясёлы пачатак!
Там былі міліцыя і спэзназ. Яны рабілі супрацьлеглыя рэчы. Міліцыія адсоувала нас у бок парку да Купалаускага тэатру, а спэцназ у бок цырку. Спэзназ перамог, але мы дайшлі толькі да праспэкту і спыніліся. Зьявіуся Казулін, потым Мілінкевіч, яны спрабавалі дамовіцца са спэцназам, але не дамовіліся, і вырашылі рухацца да Купалаускага сквэру. Да нас падыйшлі людзі, што стаялі ля МакДональдсу, і народу паболела. Нас было тысяч 15, ня меней.
Калі мы пайшлі да Акрэсьціна, то калёна была мэтрау на 800 даужынёй. І вёу яе шэраговы «зубр», а Казуліна я не зауважыу. Весела было, калі йшлі. Нас падтрымлівалі мінакі; машыны, што праязджалі побач, гудзелі. Я нават бачыу, як з адной машыны высоувауся бел-чырвона-белы сьцяг. Дарэчы, атрады «специального назначения» па-беларуску «спэцыяльнага прызначэньня». Не «спецназ», а «спэцпрыз» атрымліваецца
Людзі у форме калёну не суправаджалі, яны стрэлі нас на мейсцы бойкі (або на мейсцы сурпрызу-спэцпрызу), узброеныя шчытамі, гумавымі дручкамі мы называем гэткія дручкі «дэмакратызатарамі», таксама былі і гранаты. Спачатку у нас паляцелі аглушальныя гранаты, ад іх засталіся параненыя, потым нешта накшталт дымавых. Калі мы дайшлі, людзей крыху паменела. Спэцназ перакрыу рух на праспэкце, іх было 4 ланцугі, і яшчэ 12 ланцугоу чакала за мостам. Многія спрабавалі уратавацца, збочыушы на схілы ля дарогі. Дзяучыны й жанчыны горш лазілі, іх спэцназауцы сьцягвалі ды білі. Мы пералазілі цераз платы праватных дамоу, і гаспадары некаторых выцягвалі нас у свае двары, каб уратаваць ад расправы.
У спэзназауцау паляцелі з боку дэманстрантау толькі дзьве рэчы адна сьнежка(!) і адна дымавая шашка яе кінулі у нас спэцназауцы, хтосьці яе проста у адштурхнуу назад.
Гэта была не бойка, а зьбіцьцё. КАРНАЯ АПЭРАЦЫЯ.
Я быу там разам зь дзяучынкамі з Полацку. Яны распавялі, што бачылі акрывауленых людзей магчыма, жывых яны ляжалі, а некаторыя «чэсныя» грамадзяне уроды! праходзячы міма, казалі: гэта вашыя праблемы, вы й разьбірайцеся
Я некалькі хвілінау перачакау разам зь дзяучынкамі у адным дворыку, праз гэты двор потым пабег народ, і я пабег зь імі. У адным падуезьдзе дзьверы былі не зачыненыя, і мы схаваліся там, на пляцоуцы перад апошнім паверхам. У вакне я убачыу, што сюды ідуць спэцназауцы, і мы пазванілі у дзьверы кватэры, сказалі, што з дэманстрацыі, і нас пусьцілі. Кватэра была тыпу камуналкі. Нам вынесьлі зэдлікі, мы пераседзелі з паугадзіны, патэлефанавалі дадому, каб там не хваляваліся. Гасьцінныя гаспадары пачаставалі нас кавай, гарбатай і бутэрбродамі. Потым мы паразьехаліся. Дзіуна, але на вакзале колькасьць міліцыянтау была звычайная, дакумэнтау асабліва не правяралі, і я спакойна дабрауся дадому.
Я адчуу незвычайны кантраст: падавалася, што у Менску уведзена надзвычайнае становіша, камэнданцкая гадзіна. А я нібыта злачынец на варожай тэрыторыі. У Магілёве ж было занадта спакойна, зацішна і лагодна.
А у панядзелак я стау вольным чалавекам. Ад працы. Усе гэтыя падзеі дапамаглі няшмат страціу, з годнасьцю пайшоу, са скандалам. Зноу размауляу з супрацоунікам адзьдзелу бясьпекі, ён на поуным суруёзе распавядау пра моладзевы тэрарызм, згадвау нейкія старыя словы кшталту «Карабах». Я пачау разумець іх лёгіку У людзей заніжаныя патрэбы, іх задавальняе «стабільнасьць». Аднак яна праяуляецца толькі у тым, што няма вайны. А у заканадаучай сфэры аніякай стабільнасьці няма прадпрымальнікі з жахам думаюць, што іх чакае заутра. Я ужо казау калісьці: Беларусь краіна гард-кору! [«гард-кор» азначае ня толькі музычны накірунак, а яшчэ й, прабачце, жорсткі сэкс Z.]
Я думау, чым буду займацца, і вырашыу улетку паехаць у Англію працаваць. Лепей там чатыры месяцы зьбіраць памідоры, чым за тыя ж грошы пахаць тут. Але я вярнуся. Абавязкова.
Записала Ziaziula, журнал «Маразмы жыцця», Могилев, июнь 2006 г.
Я.MAUZER: “Я стаў вольным чалавекам” (Ziaziula, ж-л МАРАЗМЫ ЖЫЦЦЯ, май 2006)
Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий: