Tav.Maūzer: Беларусь – Cor`у!

Нарэшце... Магілёў – не балота ў пляне прасунутай музыкі! У нас ёсьць Tav_Maūzer!!! Тлумачу:
Схадзілі мы да іх на рэпэтыцыю. Нішто сабе... Доўга высьвятлялі, хто у гурце таварыш, а хто Маўзэр, але потым скемілі: ВІА зьяўляецца аднароднай крэатыўнай гард-коравай масай, што складаецца з наступных элемэнтаў:
Ян Маўзэр – дзікі роў, змрочныя тэксты. Шалёныя скокі
Колхаз – электрагітарыст і заадно выдавец та-а-акіх спэцэфэктаў..Winking
Бораў – сьпевы, рыкі, скокі, гыкі
Ігар – бас; адзіны псыхічна ўраўнаважаны чалавек у гэтым вэрхале
Іл-83 - бубнач і адказны за рэквэзыт (за скотч).
UFO – сэмплер рытуальны. Жыве у суседняй галяктыцы, скуль, тыцаючы пальцамі ў ноўтбук, салодка катуе нас жудаснымі гукамі.

Пра здароўе:
- Зважаючы на асаблівасьці музыкі, нельга не спытаць.Скажыце, а вы ня глохняцё?
UFO: Што? А не, мы ня гопніцы!
- Зразумела... А са здаровым ладам жыцьця вы як, сябруеце?
UFO: Вядома! Вось я, напрыклад, не палю, бо ў мяне ногі зь дзяцінства баляць.
- А астатнія?
UFO: Ну-у-у... У іх ёсьць свой допінг.
Колхаз: Трах, напрыклад!
ІЛ-83: Ну там мастурбацыя яшчэ...
Янка: Гарбата! Мы ўсе п’ем гарбату. Па чатыры пляшкі на рэпэтыцыі выпіваем!А так – усе за здаравы лад жыцьцья. (Размова абрываецца-хлопцы пачынаюць граць чарговую песьню. Пасьля шасьціхвіліннае сечы чуецца голас Іла-83: “Перакур!” і ўвесь гурт змываецца ў курылку...)

Пра творчасьць:
- Нешта вы равяцё, а што – незразумела. Аб чым песьні?
Янка: Нашыя песьні пра каханьне, бо мы граем дзеля грошай.
- І пра Радзіму за грошы?
Янка: Дык мы ж Радзіму таксама любім і кахаем.
- Нейкі дзіўны стыль у вас для песенак пра каханьне. Гард-корам шмат не заробіш...
ІЛ-83: Беларусь – краіна кору!!! (для недасьведчаных, hard-core, паводле слэнгу, азначае ня толькі музычны накірунак, а й тое, чаго не было ў Савецкім Саюзе і ад чаго нараджаюцца дзеці – .ZIP)
Янка: Ага, у нас тут паўсюль жорсткі сэкс. Мне так і казалі. Маўляў, скончыш ты, Янік, свой інстытут - паедзеш на вёску даярак кору вучыць... Уяві сабе: я, даяркі й гард-кор!
- Змрок... А якія гурты паўплывалі на вашую творчасьць?
UFO: The Used. А яшчэ Bjork.
Колхаз: Ага, і Зы ЮЗД... Ты ж іх усяго тыдзень слухаеш!
Янка: Не, ну канешне яно заўважна: KОЯN там... Ну й АЛІСА крыху.
Ігар: Моцарта не забудзь.
Колхаз: А я люблю MUSE! Чуецца голас UFO: “Ну што, дзевачкі? Грайма!” і пакойчык зноўку поўніцца мясам, болем і спагадай. Гэта песьня “Людзі”.

Пра сябе:
UFO: Я вучуся...Ага, у Віцебску. У палітэху на дызайнэра. Яшчэ карцінкі малюю. Крывёю. Толькі яны нікому ў гэтай краіне на хрэн не патрэбныя. Хіба што ўнукам...
ІЛ-83: А я толькі з Брытаніі прыехаў. Цяпер во тутака бубначом працую, недзе каля месяца.

Пра пляны:
- Ну добра, Басовішча вы выйгралі. А цяпер што?
Колхаз: Басовішча? А дзе гэта? Янка, ты штосьці хаваеш ад нас?
Янка: Так. Гэта страшная таямніца. Мы ўзімку едзем пісацца ў Польшчу на студыю Rembrant. Абы якія песьні пісаць ня будзем. Вырашылі альбом зрабіць суцэльным і якасным. Таму й рэпэтуем старыя песьні разам з новымі. Бубнач жа яшчэ не прызвычаіўся цалкам.
UFO: Мы ўжо й назву прыдумалі...
ІЛ-83: ІЛ-83!
Янка: Не.Насамрэч нічога яшчэ не прыдумалі. Мы працуем, рыхтуемся, ствараем... А як там будзе – пабачым.

Tav.Maūzer: Беларусь – Cor`у! (Spadar i Ziaziula, Журнал “Кропка ZIP”, декабрь 2005)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям