Рецензия на альбом гр.Глюкі Humanoid? в Солидарности

Адзін з самых моцных альбомаў новага тысячагодзьдзя ад магілёўскай каманды. За межы роднага горада папулярнасьць гурта пакуль не выходзіць (амаль за сем год свайго існаваньня "Глюкі" ніколі ня гралі ў Менску), але што адбываецца на іх магілёўскіх канцэртах - трэба бачыць.
У дэбютны альбом "Глюкаў" увайшлі 13 песень - што ня трэк, дык свой настрой, свая энэргетыка. Пачынаецца ўсё з мэтэа-панк-гімну: "У Гомелі - ападкі, у Мазыры - дажджы, у Менску - ападкі, а ў Магілёве - панкі...". Тэма працягваецца песьняй "Панкі ў горадзе". Панк зьмяняецца рок-н-ролам (Sunday). "Глюкі" то цяжэюць, то лягчэюць, але музычны падмурак маюць трывалы: драйвавая гітара, клявішы і надрыўны голас вакаліста фармуюць іх унікальны для Беларусі стыль. Надта смачна зроблены "Хмарачосы", "Сьвятла ня будзе" і "Бывай". Апошнюю са згаданых варта было б паставіць пры канцы альбому, а не ў сярэдзіну - такія песьні выконваюцца на разьвітаньне. "Глюкі" гучаць натуральна, чым і вылучаюцца з процьмы іншых мясцовых камандаў. Беларускія словы з вуснаў вакаліста - жывыя. Адчуваецца, што тэксты не перакладзеныя з расейскай, а рыфмы - ня ўзятыя са слоўнікаў. Хоць часам сустракаюцца штампы (ці то проста алюзіі?) кшталту: "Бывай, мой родны край". Адзін з тых нешматлікіх беларускіх альбомаў, якому можна паставіць найвышэйшую адзнаку.

Рецензия на альбом гр.Глюкі Humanoid? в Солидарности (Сяргей НЯТРЭБА, газета "Салідарнасць", студзень 2005)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям