Прагноз надвор'я ад ГЛЮКАУ
"У Брэсьце - ападкі, у Мазыры - дажджы, а ў Магілёве - панкі", - магілёўская група "Глюкі" прэзэнтуе песьню "Ападкі" з новага альбома, які выйдзе ў сьнежні. Летась паводле апытаньня наведнікаў канцэртаў "Глюкі" занялі першае месца ў рэйтынге папулярнасьці ў магілёўскай публікі.
Дакладная дата ўтварэньня групы "Глюкі" - невядомая. Як сьведчыць дырэктар групы Віталь Шум, першая згадка пра "Глюкаў" прыпадае на 1998 год. "Менавіта так называўся калектыў з трох чалавек, які выконваў свае песьні на гітары і плястмасавых вёдрах, што замянялі рытм-сэкцыю". Па хуткіх часе, "Глюкі" прыдбалі сапраўдныя бубны, распачалі паўнавартасныя рэпетыцыі на заводзе "Трансмаш", паспрабавалі свае сілы ў канцэртах мастацкай самадзейнасьці заводу "Тэхнапрыбор" і запіcалі дэма-альбом (2001).
Віталь Шум прыгадвае той момант, калі "Глюкі" упэўнена ўвайшлі ў лік самых папулярных рок-каманд Магілёву: "Тры гады таму пры падтрымцы творчага аб'яднаньня "Цэнтр Жывога Року" яны далі сэрыю канцэртаў у Магілёве, і на адным зь іх - у Лялечным тэатры - яны парвалі публіку на шматкі!". Сёлета "Глюкі" запісалі свой дэбютны студыйны альбом, які маюць прэзэнтаваць 9 сьнежня ў Магілёве. На "Тузіне Гітоў" музыкі прэзэнтуюць адну з самых забойных сваіх кампазыцыі - "Ападкі", добра вядомую слухачам магілёўскага "Нашага радыё".
Прагноз надвор'я ад ГЛЮКАУ (Сяргей Будкин. Тузін Гітоў, январь 2005)
Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
- Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы получить возможность отправлять комментарии