Крамбамбуля - "Драбадзі-драбада"(2011)

Узрадуйся, народзе беларускі! Твой з нядаўнага часу галоўны фігляр Лявон прапануе нам свой новы рэліз. Дзякуй Богу, не сольны, як ўжо чатыры гады таму, а разам з сваім поп-панк-трэш-ансамблем “Крамбамбуля”.

Пазбіраўшы, здаецца, з усіх народаў крыважэрнай Еўропы па песеньцы, скампанаваў таварыш Вольскі іх ў адно, перапеўшы, пераклаўшы ды перайграўшы на асабісты лад. Добрыя, здаецца ж, песенькі! Добрыя-добрыя, але ж.. Альбом “Дом культуры” памятаеце? Была там такая песенька “Юра, ёлкі-палкі, Коля”. Дык вось, увесь альбом “Драбадзі-драбада” нагадвае стос гэтых самых ля-ля-сонгаў пра жыццё народнае.

Шмат гітар. Таксама, здаецца ж, добра. Але ж Рутрэкер не памыліўся, калі дазволіў сабе абазваць гэны альбом “поп-панкам”. Ці не, нават не так! Поп-панк – гэта Глюкі! Былі. Не, не былі, я іх яшчэ слухаю. А Крамбамбуля – гэта ДжэйМорс! Альбом “Аквамарин». У анфас. Ці ў профіль, як каму падабаецца.

Ну што ж. Лявон зноў сцвярджае – рэвалюцыя даўно скончылася, дыска працягваецца! Курвы танчаць баль, НРМ ператвараецца ў “Гарадзкіх”, а рэвалюцыйны салавей спявае папсу.

Дажыліся. Ці таго чакалі вы, прыхільнікі НРМ, дзесьці так на мяжы 90-2000х?!

Скачать альбом гр.КРАМБАМБУЛЯ


Игорь Северянин

Рассказать друзьям