Гурт ЗА ПАРОГАМ на Ленинскай

Напачатку трауня Ленінская вуліца канчаткова прачынаецца пасьля зімова-веснавой сьпячкі. І ня у тым рэч, што па вечарох па пешаходнай пачынае бадзяцца усё больш піжоністых тусоушчыкау і паураспранутых тусоушчыц, адчаняецца шапік з дарагім марозівам ці выпаузаюць страката-пірсынгаваныя нефармалы — не, вуліцу ажыуляе музыка. Напачатку трауня фолкавы гурт ЗА ПАРОГАМ выцягнуу сябе і свае інструмэнты на вулічны сэйшн.

Гукі дуды, гітары і жамбея (барабан такі) поуняць паветра рамантыкаю ды незямным хараством, іх гукі прымушаюць спыніцца і бамжа зь мехам бутэлек, і тынэйджэра?-рэпэра?, і расфарбаваных дзе?чын, і лысых гопніка?… Невялікі, але надзвычай размаіты нато?п зьбіраецца блізу музэю Бялыніцкага-Бірулі, дзе гурт ЗА ПАРОГАМ мае звычку ладзіць невялікія канцэтры, калі дазваляе час і надворъе.

Віталь Чавусау, лідэр каманды, распавядае, што днямі яны вярнуліся з Дударскага Фэсту, што праводзіуся не абы-дзе, а у менскім клюбе «Рэактар». 4 трауня туды зьехаліся музыкі з усяе краіны — СТАРЫ ОЛЬСА, ЛІЦЬВІНСКІ ХМЕЛЬ, LITVINROLL і іншыя, былі дуды беларускія, шатляндзкія, латышскія, галісійскія. Менавіта на апошняй грае Віталь (як — загадка, бо я спрабавала выцягнуць хоць слабенькі гук з гэтага здаравеннага мяха з трубкамі, але не хапіла ні рук, ні паветра, ні сілы). Ён кажа, што ЗА ПАРОГАМ хвілін на дзесяць прыпазьніліся, таму давялося хапу-лапу даставаць інструмэнты ды як мага шпарчэй настройвацца. І усё ж, выступілі файна, пра што сьведчыу вельмі цёплы прыём менскае публікі — на фоне збольшага беларускае музыкі, што гралі астатнія, ірляндзкія мэлёдыі у выкананьні магілёускіх музыкау гучалі адмыслова і экзатычна.

Тым часам выстаулены на брук футляр з-пад гітары, у які кожны аматар фольку-на-Ленінскай можа пакласьці пару-тройку якіх талерау (на сваё законнае піва запарогауцы звычайна зьбіраюць без праблемау), напауняецца асабліва хутка (мауля?, «на віно харошае хопіць») — відаць, згаладауся народ па мастацтве. Віталь з задаволеным тварам пхае кучу купюра? у заплечнік: «Грошы мяхамі грабем!» — і працягвае цешыць народ, выцягнуушы аднекуль чарговую дудку. Народу усё более, выпаузаюць са студэнцкага інтэрнату ягоныя насельнікі у тапках, падграбае клюбнага выгляду маладняк, зьяуляюцца сямейныя пары зь дзецьмі (дзеткі спрабуюць танчыць упрысядкі, што атрымліваецца у іх надзвычай натуральна — генэтычная памяць?). Двое сьціпла апранутых хлопчыкау, год 7-мі і 9-ці, вывернуушы усе кішэні, дастаюць скамечаныя дваццаткі, застываюць побач, і у іх вачох адбіваецца, бы у люстры, чыстая й сонечная сярэднявечная мэлёдыя.

Непрыкметна падцягваецца хеура рэпэрау, чалавек сем, і пачынае «зажыгаць» насупроць музыкау нейкую шалёную сумесь канкану, лезгінкі і рытуальнага танцу племені тумба-юмба, прычым схітраюцца яшчэ й сабраць за гэта поуну кепку тугрыкау — усё ссыпаецца у футляр. ЗА ПАРОГАМ, пэуна, адмыслова для шырокаштанных падлетка? выкопваюць з рэпэртуарнага загашніку і граюць«Тытанік», «Чорны бумэр» і нават усенародналюбімы гіт «Донт воры — бі хэпі». На гукі рэгі вокамгненна у паветры матэрылізуюцца трое нетутэйшага выгляду нефэрау з гітараю (як высьветляецца, дзя?чынка і юнак з Воршы, ды украінскамоуны дырыжэр аркэстру — ажно з самога Хабарауску), і музыкі перадаюць ініцыятыву у рукі гасьцей. Пакуль гучыць братняя украінская 5NIZZA, аршанцы бегаюць па вуліцы з шапкамі і просяць ахвяраваньні «на разьвіцьцё айчыннай культуры».

Цікава, што наступным разам, 9 трауня, народу каля гурта зьбіраецца яшчэ больш — распачынаюцца «танцы на палянцы». Дае эксклюзыуныя урокі сярэднявечна-дыскатэчных рухау сам дудар Чавусау, той-сёй падхоплівае, і вось частка натоупу танчыць джыгу ды канкан. Прычым бачна, што многія на добрым падпітку (улічваючы сьвяточны дзень — ня дзіуна). Нашчадкі партызанау разыходзяцца не на жарт, і чуваць ужо рэплікі: «Бора-бора» давайце!«ды «Ідзі ка мне, я з табой патанцую, брат!»(адзін лысы ды выпі?шы нашчадак другому такому ж). Сапрауды, музыка, дя яшчэ й сярэднявечная, ды яшчэ й з масавымі скокамі, яднае людзей — хто ня верыць, прыходзьце на Ленінскую, тым больш, што сэзон адкрыты!

падгледзела ды падслухала Ziazjula

Гурт ЗА ПАРОГАМ на Ленинскай (Ziazjula, ж-л МАРАЗМЫ ЖЫЦЦЯ, апрель 2006)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям