ГЛЮКИ. История одной деградации.
За кароткі час яны сталі эпатажнаю візытоукаю Магілёва. Іхныя юныя твары мільгацяць на старонках газэт і перадавіцах Інтэрнэт-сайтау. Яна крычаць з усіх радыёкропак і нават самых дабітых мафонау. Іх ведае уся прагрэсіуная моладзь рэспублікі, пра іх складаюць легенды й казки. Але мала хто ведае, як жа усё насампраудзе пачыналася
Год паводле афіцыйных крыніц 1998. Будучыя рок-зоркі Магілёушчыны яшчэ стыхійная, недысцыплінаваная банда нефармальных падлеткау. Але ужо суръёзна займаюцца музыкай. Першы інструмэнт «тазікі» (эмаляваныя альбо медныя высьветліць не атрымалася). Набываюць гітары. Рэпэртуар складаеца з кампазыцыі «Два корабля» АГАТЫ КРИСТИ. Пазьней пачыныюць пісаць песьні самі, дзеля чаго адкрываюць прамы канал сувязі з космасам, дзе набіраюцца творчага натхненьня. Адбываюцца кантакты у грамадзкім транспарце выключна у аутобусах.
Аднак угэтую авангардна-крэатыуную ідылію бязьлітасна урываецца мясцовы мэдыя-магнат Вiталь Шум і выцягвае маладыя таленты на вялікую сцэну. Так распачынаецца скандальная каръера ансамбля ГЛЮКІ (назву прапанавау вакаліст-паліглёт Лёша: па-нямецку «глюк» гэта «шчасьце»).
Хлопцы трапляюць пад дэструктыуны уплыу заходніх музычных тэндэнцыяу рэгі ды ска. Слухаюць нават РУКИ ВВЕРХ. Косяць пад усіх адразу (як прызнауся адзін з ГЛЮКАу, «сьпёрлі адтуль і адтуль»). На канцэртах паводзяць сябе эпатажна й нават непрыстойна. За што іх лёгка зблытаць з камандаю КВЗ. Акты?на трансьлюецца «Нашым Радыё». На гастролі ня езьдзяць (гэта местачковы патрыятызм альбо западло, нам невядома). Паступова становяцца крайне прадажнымі, але скардзяцца, што купіць іх ніхто дагэтуль ня можа задорага просяць. Страшна ня любяць іншыя магілёускія гурты, і узаемна. Да іх паступаюць прапановы акупаваць «Тузін гітоу», ад чаго зоркі спачатку упарта адмауляюцца (не барская справа
), і усё ж пасьля вылазяць на верхнія радкі гіт-параду. Здымаюць фільм «Шчасьце для Бацькаушчыны» і трапляюць у «чорныя сьпісы» (ёсьць вэрсія, што за песьню «Бацька»). Але хлопцы пабухалі зь кім трэба і таму ім дазваляюць правесьці 9 сьнежня у клюбе JOKER прэзэнтацыю першага за 8 (!) год плённае працы альбому HUMANOID. ГЛЮКІ мяняюць саунд, рэзка папсеюць (як мяркуюць некаторыя дасьледчыкі іх творчасьці) i падаюцца у шоу-бізнэс. На гэтым дзейнасьць ГЛЮКАу, на жаль не спыняецца, і мы з радасьцю й нецярпеньнем чакаем ад іх далейшых вычварэнствау
Выкрывала Ziaziula, ж-л «.ZIP», декабрь 2005.
ГЛЮКИ. История одной деградации. (Ziaziula, ж-л .ZIP, декабрь 2005)
Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий: