8.02.2011 Белорусские музыкальные порталы: есть кто живой?

"Музыка пачынаецца там, дзе заканчваюцца словы". Там, дзе заканчваюцца беларускія словы, пачынаецца беларуская музыка. На прасторах глабальнага сеціва існуе не так шмат сайтаў, прысвечаных беларускай музыцы. Мы паспрабуем высветліць, чым яны адрозніваюцца адзін ад аднаго, якія мэты ставяць перад сабой ды іншыя аспекты існавання гэтых рэсурсаў.

Сайт фактычна з’яўляецца каталогам, “скарбонкай” музыкі. На пачатак 2011 г. выкладзена больш за 280 альбомаў, а запушчаны партал быў улетку 2009-га. Цяпер колькасць наведнікаў у дзень дасягнула прыблізна 100 чалавек — у асноўным з Беларусі і Польшчы. Прыклад руплівай працы людзей, якія збіралі старыя запісы, апрацоўвалі іх і выкладалі на сайт: 9 альбомаў Андрэя Мельнікава, 9 альбомаў "Новага Неба", а таксама альбом блюзавага гурта "4.8", адноўлены з касеты.

Мэта рэсурсу — судзеянне развіццю беларускай культуры і мовы. Для гэтага парталам і ствараецца вялікі каталог беларускай музыкі, збольшага беларускамоўнай, дзе кожны можа хутка знайсці і запампаваць патрэбныя альбомы, а таксама роднасныя па жанры. Кожны зарэгістраваны карыстальнік можа сам загрузіць альбом, які пасля праверкі адміністрацыяй робіцца даступным для спампоўвання.

У будучыні плануецца больш шчыльнае супрацоўніцтва з магілёўскім “Цэнтрам Жывога Року” (пра яго - гл. ніжэй). На далёкую будучыню запланавана не пераставаць існаваць.

Афіцыйна праект існуе ўжо 7 гадоў, але толькі апошнія 2 гады вядзецца напраўду актыўная дзейнасць. Сайт з 2003 году цалкам падтрымліваецца яго стваральнікам — Вячаславам Радзівонавым. Сярэдняя наведвальнасць за апошні месяц — каля 500 унікальных наведнікаў на дзень. Напаўненне сайта складаецца з музычных навінаў, афішы падзеяў і раздзела "Special", дзе можна даведацца пра праекты, у якіх задзейнічаны Ultra-Music. Рэдакцыя партала імкнецца да арыгінальнага кантэнту, але ім пакуль забяспечваецца толькі некалькі раздзелаў — агляды, інтэрв’ю і фотагалерэя.

Мэта праекту — стварыць цікавае і актуальнае беларускае музычнае выданне. За апошні год праект дасягнуў павелічэння наведвальнасці на 80%. У межах праекту праведзеныя прэзентацыі альбомаў гуртоў Termin-X, The Blackmail і The Yankees of Moor. У лютым 2010 году праведзеная цырымонія ўзнагароджання Ultra-Music Awards 2009 з удзелам Юрыя Дземідовіча, гуртоў Akute, The Blackmail і The UNB. Ultra-Music стаў інфармацыйным партнёрам некалькіх дзясяткаў канцэртаў. Сайт з’яўляецца афіцыйным партнёрам фестывалю Sziget у Беларусі. Партал — адзін з арганізатараў серыі канцэртаў праекту "ЖывыГукON-line".

Дакладных планаў на будучыню няма: "Відаць, дастаткова будзе працягваць расці і паляпшаць якасць матэрыялаў".

У 2010 годзе "Тузін" адсвяткаваў сваё сямігоддзе. Партал мае "фірмовы" дызайн, хіт-парад і вялізную mp3-бібліятэку - прычым усе творы выкладзеныя ў сеціва са згоды выканаўцаў. Ад першага дня існавання праекту стаўка была зробленая на эксклюзіўныя навіны са свету айчыннай музыкі і на прэзентацыю самых свежых і актуальных творчых задумаў у выглядзе хіт-параду беларускай музыкі. За шасцігадовую гісторыю існавання чарту праведзена 140 тураў галасавання, а таксама дзясяткі інтэрактыўных апытанняў.

Галоўная мэта, якая ставілася стваральнікамі рэсурсу ад самага пачатку, — падтрымка незалежных беларускіх творцаў. "Тузін Гітоў" разглядаецца, як пляцоўка для дэманстрацыі творчых дасягненняў айчыннай музычнай культуры і далейшага прасоўвання і папулярызацыі актуальнага і якаснага культурнага прадукту.

Сярэдняя аўдыторыя налічвае ля 50 тыс. наведнікаў на месяц. Штомесяц карыстальнікі інтэрнэту спампоўваюць песні ў фармаце mp3 каля 100 тысяч разоў. Па выніках хіт-параду на "Тузіне Гітоў" выходзяць радыёпраграмы (раней на fm-станцыях "Рокс" і "Мінск", цяпер на "Радыё Рацыя"). Выдадзеныя пяць справаздачных мультымедыйных CD-складанак.

Інтэрнэт-партал "Тузін Гітоў" у межах сваёй дзейнасці падтрымаў шэраг грамадска-культурных акцый, як на некамерцыйнай аснове, так і з прыцягненнем дадатковага фінансавання. Сярод іх можна згадаць акцыю "Рок-рэвалюцыя" ў Вільні ў сакавіку 2006-га, канцэрт памяці Анатоля Сыса, фестываль Bela Music-2009, цырымонію "Рок-Каранацыя" (2005–2007) , складанку "Песні Свабоды", штотыднёвую праграму "Тузін Гітоў" на хвалях "Радыё Рацыя" ды інш. Увосень 2009 году быў рэалізаваны праект "Тузін. Перазагрузка" сумесна з грамадскай ініцыятывай "Будзьма беларусамі!". Рэсурс падтрымліваюць 3 чалавекі: Сяргей Будкін, RWD і Wiecier Mechaniczny.

З планаў на будучыню — найперш увядзенне новага дызайну, у сувязі з чым плануецца павялічыць інтэрактыўнасць сайта, дазволіўшы наведнікам у высокай ступені самім ствараць змест рэсурсу. Гэта дазволіць актывізаваць грамадскую думку і прыцягнуць увагу да істотных праблемаў у культурніцкай сферы большай колькасці людзей. Апроч таго, плануецца стварыць новы функцыянальны раздзел з відэа.

Сайт існуе два з паловай гады і ўжо паспеў дасягнуць пэўнай колькасці ўнікальных наведнікаў — 500 чалавек за дзень. Праект сістэматычна апісвае і дае ацэнку беларускім музычным навінкам, прапагандуе найлепшыя ўзоры беларускай музыкі, збірае і ўпарадкоўвае інфармацыю пра беларускіх музыкаў. За гады існавання зроблена больш за 200 аглядаў дыскаў, прычым на кожны — не менш за 4 рэцэнзіі. Сайт Experty.by штогод узнагароджвае найлепшыя альбомы прамінулага году. Асноўны склад сайта стандартны: навіны, рэпартажы, бібліятэка музыкі. З унікальных элементаў можна вылучыць наступныя: шматбаковыя агляды ўсіх дыскаў, мінімум ад 4-х штатных экспертаў. З 2010 году з’явілася магчымасць інтэрактыўнага праслухоўвання.

Дакладных планаў праект не мае, акрамя, напэўна, аднаго — зрабіцца буйным мультымедыйным парталам.

Па сутнасці, сайт з’яўляецца форумам, таму значна адрозніваецца па складзе ад астатніх; пачаў свае існаванне ў 2002—2003 г. Сярэдняя колькасць беларускіх наведнікаў — 600 чалавек на дзень. Сайт стваралі самі: аўтары, як высветлілася, яшчэ і дызайнеры, і праграмісты. Хутка плануецца запусціць новы дызайн і развіваць тыя праекты, што ўжо існуюць.

Мэта — папулярызацыя і развіццё хіп-хопу ў Беларусі. Пры непасрэдным удзеле Б.Р.А.Т.інфо быў выдадзены аўдыёзборнік, праведзеныя тры сезоны Беларускага MC-батлу, зладжаны чэмпіянат па фрыстайле, а таксама заснаваная штогадовая прэмія STREET AWARDS і аднайменная тэлеперадача STREET BEAT.

Існуе каля трох гадоў, зроблены Віктарам Камянецкім. Беларуская аўдыторыя — каля тысячы чалавек на дзень. На цяперашні момант ён падтрымлівае дзейнасць музычнага лэйбла, часопіса і культурнай афішы Мінска. Сам інтэрнэт-праект з’яўляецца адлюстраваннем афлайнавай дзейнасці суполкі, якая ўжо паспела выпусціць 10 альбомаў (і прыкладна столькі ж чакаюць выдання).

Мэта — "распаўсюджваць і захоўваць, аб’ядноўваць і накіроўваць", а таксама павышаць шанцы папулярызацыі беларускіх выканаўцаў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Была арганізаваная вялікая колькасць мерапрыемстваў, рознаскіраваных у культурным плане, — як з беларускімі выканаўцамі, так і з замежнымі.

Планаў шмат: аднавіць сайт, бо ён у стане бэта-версіі, зрабіць яго больш зручным і эфектыўным, распрацаваць анлайн-галерэю.

Дзень нараджэння — 30 красавіка 2003 году. Спачатку на “народаўскім” хостынгу, пасля перанесены на

. Быў створаны ўдзельнікамі ТА "Цэнтр жывога року" і падтрымліваецца да гэтага часу сваімі сіламі. Большасць інфармацыі на сайце аўтарская. Сярэдняя наведвальнасць — 500 чалавек на дзень.

Галоўныя мэты: акумуляванне інфармацыі пра рок-музыку Магілёва, музычнае і літаратурнае асяроддзе, падтрымка і прапаганда "слушнай" музыкі, паэзіі, літаратуры, выканаўцаў і дзейнасці ТА "Цэнтр жывога року". Сайт рэзка адрозніваецца ад іншых музпарталаў выразнай ідэалагічнай лініяй — ён не проста інфармацыйная пляцоўка, пасярэднік паміж музыкам і слухачом, але і ўзяў на сябе функцыю вызначэння "што такое добра і што такое кепска".

Праз жорсткую пазіцыю ў ЦЖР склалася неадназначная рэпутацыя: і свая аўдыторыя прыхільнікаў, і сваё кола ненавіснікаў. Тым не менш, асобы і групы, якія падтрымліваюцца суполкай сайта, зрабіліся самымі папулярнымі ў сваім горадзе і далёка за яго межамі.

У планах — паставіць працу рэсурсу на прафесійную аснову.

Таким чынам,

Назва партала

Узрост

(гадоў)

Наведвальнасць

(чалавек на дзень)

Планы на будучыню

Афлайн-дзейнасць

Bymusic.net

1,5

100

Супрацоўніцтва з “Цэнтрам жывога року”;

працяг існавання

адсутнічае

Ultra-music.com

2

500

Працяг тэмпаў росту;

паляпшэнне якасці

Ultra-Music Awards; "ЖывыГукON-line; прэзентацыі альбомаў беларускіх музыкаў

Тузін Гітоў

7

700

Новы дызайн; інтэрактыўнасць

Шэраг грамадска-культурных акцый, праект "Тузін. Перазагрузка", трансляцыя на радыё

experty.by

2,5

500

Зрабіцца вялікім мультымедыйным парталам

Прэмія "Experty.by"

bratinfo.by

8

600

Новы дызайн

прэмія STREET AWARDS, чэмпіянат па фрыстайле

foundamental.net

3

100

Распрацоўка сайта

Вялікая колькасць мерапрыемстваў рознаскіраваных у культурным плане

morok.ru

8

500

Праца рэсурсу на прафесійнай аснове

Канцэрты, прэміі ("Mogilev music awards"), дыскі, літаратура

Як бачна з агучаных планаў на будучыню, галоўнае — не знікнуць з прастораў беларускага сеціва. Аналізуючы ж функцыянал кожнага з сайтаў, інтэрнэт-карыстальнікі, якія цікавяцца беларускай музыкай, павінны былі б прытрымлівацца наступнага "правіла", якое даслалі аўтары аднаго з парталаў:

Адзнакі кружэлкам хай ставяць experty.by, чарты праводзіць Тузін Гітоў, навіны піша Ultra-Music, а альбомы для пампавання выкладаюць bymusic.net. Рэперы тусяць на сваім асобным рэсурсе, але прымуць і вас да сябе. Параіць foundamental.net можна тым, хто больш цікавіцца "жывымі" падзеямі. І morok.ru — для аматараў не проста рок-музыкі, а таксама "слушнай" літаратуры і ідэалогіі.

Похищено с budzma.org

Белорусские музыкальные порталы: есть кто живой? (Алесь Лукашов, budzma.org, февраль 2011)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям

У Bymusic.net в планах сотрудничество с ЦЖР. А у ЦЖР в планах есть сотрудничество с Bymusic.net?)

Да они прикололись, видимо, только мне не ясна природа этого юмора Happy))
Я себе слабо представляю какое-то сотрудничество - не вижу особых точек пересечения. Мы обменялись ссылками когда-то, они самостоятельно выкладывают новые могилевские релизы... Но о каком сотрудничестве говорят - не представляю.