6.12.2011 AKUTE и NEVMA в Минске

Твой фэст

Фэст "Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!.."

У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утальнасці, выдатнага настрою і любові!.. А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!

Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе:

Першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры «КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..»

Вас чакае сустрэча з бліскучымі беларускімі паэтамі і музыкамі! У праграме не толькі сталічныя легенды, але і зоркі з рэгіёнаў!Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу Ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту.
Вас чакаюць конкурсы і падарункі!

Выступоўцы 5 снежня:

Алесь Камоцкі
Віктар Шалкевіч
Андрэй Плясанаў
Таццяна Беланогая (Маладзечна)
Таццяна Салаўёва (Гародня)
Адмысловыя госці –
Stefan Eryksan
Dziadzka Ryhor
Алесь Разанаў
гурт Яблынька (Гарадок-Полацк)
і іншыя.

Выступоўцы 6 снежня:

Аkute (Магілёў)
BosaeSonca
Recha
Cпрат (Берасце)
Князь Мышкін
PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma (Магілёў)
і іншыя.

Вядоўца фэсту – Валярына

Папярэдняе браніраванне квіткоў. Забраніраваць месцы вы можаце да 5 снежня па адрасе [email protected]. Дашліце ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі, які квіток браніруеце (напрыклад: Караткевіч +3, столік на 2 вечары). У тэме – «Фэст Бронь». Таксама квіткі будуць прадавацца ў дзень імпрэзаў, 5 і 6 cнежня, у Loft-cafe (вул.П.Броўкі, 22). Колькасць месцаў абмежаваная – спяшайцеся!

Квіткі. Дэмакратычныя кошты: першы дзень – 20 000, другі дзень – 40 000, на два дні – 50 000, за столікам на адзін вечар – 50 000.

Для журналістаў уваход вольны ў выпадку акрэдытацыі. Да 5 снежня дашліце на [email protected] ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, СМІ, сайт альбо іншае выданне, якое вы прадстаўляеце (напрыклад: Гервасій Выліваха, часопіс «Апраметная», ул.фотакар), у тэме – «Месца для журналіста». Відэа- і фотаздымкі імпрэзы таксама дазволеныя – толькі папярэдзьце нас пра ваш намер загадзя.

Дзе: Менск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)
Калі: 5 і 6 снежня 2011
Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19.00.