30.07.2008 Фэст Свабоды “Be Free" ў Львове 9 і 10 жніўня

Вызначылася папярэдняя праграма міжнароднага фэстывалю “Be Free", што пройдзе ў Львове 9 і 10 жніўня. У фэсьце прымуць удзел 26 гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. Для гледачоў ўсе канцэрты будуць бясплатнымі. Для начлегу публікі ўлады Львова выдзяляюць месца пад намётавы гарадок: наведвальнікі фэсту Be Free змогуць размясціцца з уласнымі намётамі на тэрыторыі ландшафтнага парку Знесіння з 10.00 пятніцы 8 жніўня да 10.00 панядзелку, 11 жніўня. Ахову мястэчка будзе забяспечваць мясцовая міліцыя. Плануецца арганізаваны адвоз гледачоў у мястэчка кожны дзень пасля канцэрту, а таксама дадатковыя маршрутныя рэйсы на працягу дня.

Львоў выбраны месцам фэсту невыпадкова: у гэты вядомы сваёй культурнай спадчынай і шматлікімі фэстывалямі горад штогод прыязджаюць турысты як з самой Украіны, так і з суседніх Беларусі і Польшчы, а таксама з іншых краін Эўропы. Публіцы з-за мяжы важна тое, што для вандроўкі ва Украіну не патрэбна віза, а дарога па кішэні нават студэнту-бюджэтніку.

Адзін з арганізатараў фэстываля, Віталь Супрановіч, прадстаўляючы лэйбл БМАgroup, тлумачыць ідэю фэста: “Свабода неразрыўна звязаная з моладзевай музыкай і культурай. Моладзь сама выбірае што, дзе і калі ёй слухаць, а музыканты павінны мець мажлівасці выступаць перад самай рознай публікай. І важна, каб такая мажлівасць была не адзіная.”

Лідaр рок-гурта ULIS, Слава Корань, звяртае увагу на эўрапейскі кантэкст акцыі: “Беларусь - ці не адзіная краіна ў цэнтры Еўропы, пра рэальную моладзевую культуру якой практычна нідзе не вядома. Нават у суседніх краінах мала ведаюць пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат рок- і не толькі рок-гуртоў, граючых сучасную музыку на прафесійным узроўні. Нашыя выступы разам з польскімі і украінскімі гуртамі стануць мажлівасьцю паказаць, што наша музыка – гэта музыка сучаснай Еўропы”.

Праграма фэсту "Be Free":

Субота, 9 жніўня
ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА

14.00 - 15.30 - Гурты-пераможцы конкурсу на euroradio.fm (BY)
15.30 - 16.10 - BN (BY)
16.10 - 16.50 - Partyzone (BY)
16.50 - 17.30 - Інкунабула (UA)
17.30 - 18.10 - Pomidor/OFF (BY)
18.10 - 18.40 - ROCKAWAY (PL)
18.40 - 19.20 - Znich (BY)
19.20 - 20.00 - žygimont Vaza (BY)
20.00 - 21.00 - Vladivostok (FR)
21.00 - 22.00 - Zet (BY)
22.00 - 24.00 - Haydamaky (UA) i Voo Voo (PL) - супольны канцэрт у межах projekt Lublin.

Нядзеля, 10 жніўня
ПЛОШЧА РЫНАК

12.00 - 12.30 - NHS (BY)
12.30 - 13.10 - P.L.A.N. (BY)
13.10 - 13.50 - Джамбібум (BY)
13.50 - 14.30 - Яр (BY)
14.30 - 15.30 - Стары Ольса (BY)
15.30 - 16.30 - WZ-Orkiestra (BY)
16.30 - 17.10 - Litvin Troll (BY) + Паказальны выступ рыцарскіх клубаў (UA)

ПАРК КУЛЬТУРЫ ІМ. БАГДАНА ХМЯЛЬНІЦКАГА

16.00 - 16.40 - Xy4 (UA)
16.40 - 17.20 - IQ 48 (BY)
17.20 - 18.00 - Mauzer (BY)
18.00 - 18.40 - METANOIA (PL)
18.40 - 19.40 - Krama (BY)
19.40 - 20.40 - ULIS (BY)
20.40 - 21.40 - Neuro Dubel (BY)
21.40 - 22.40 - HABAKUK (PL)
22.40 - 23.40 - Тартак (UA)

Афіцыйная старонка фэсту

,
MySpace http://myspace.com/fest_svabody,
LiveJournal http://fest_svabody.livejournal.com,
e-mail

тэл. +375 29 649 0888 (Віталь)

Фэст Свабоды “Be Free" ў Львове 9 і 10 жніўня (Инфо-центр ЦЖР, июль 2008)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям