29.01.2007 Ян Маўзэр: “Людзі робяцца патрыётамі, слухаючы нас”
В последнем туре белорусского Интернет-хит-парада «Тузин гитоу» в третий раз подряд победу одержала могилевская группа ТОВАРИЩ МАУЗЕР с песней «Калыханка». В новом туре хит-парада, очевидно, лидер сменится… на могилевскую же группу OSIMIRA. Таким образом, могилевская экспансия продолжается по заранее намеченному нами плану. Продолжаем заходить на сайт music.fromby.net и голосовать за наших – «Могилев – юбер аллес!»
“Калыханка” з новага альбому магілёўскага гурта “Tav.Mauzer” зноў атрымала перамогу ў “Тузіне Гітоў”, апярэдзіўшы бярозаўскіх музыкаў з :B:N:. Лідэр гурта з нагоды перамогі напісаў для ТГ эсэ на тэму “Беларуская музыка і нацыяналізм”: “Калі мы толькі пачалі вылазіць са сваёго магілёўскага гета, зьявілася адчуваньне, што нас папросту перасялілі ў іншае гета – гета беларускага року”.
На працягу туру мяне не пакідала чаканьне перамогі :B:N:. У іх вельмі моцная падтрымка. Я памятаю выступ гэтай групы на Басовішчы. Мне спадабалася. Моцна, гучна. Апошнім часам сфармавалася новая генэрацыя беларускага року. Гэта мы, Сьцяна, :B:N:, IQ48 і іншыя каманды. Пры тым, што N.R.M. i "Neuro Dubel" не згубілі папулярнасьці, яны ўжо сталі мэтрамі.
Асабіста мяне цешыць, што мы спрычыніваемся разьвіцьцю беларускага року. Разьвіцьцё гэта ня значыць, што зьявілася больш камандаў зь беларускамоўнымі тэкстамі, ці палепшалася якасьць запісаў. Разьвіцьцё гэта калі павялічваецца колькасьць слухачоў. А яна можа павялічыцца толькі калі ствараецца якасны прадукт – і тэкст, і музыка, і сцэна.
Калі мы толькі пачалі вылазіць са сваёго магілёўскага гета, зьявілася адчуваньне, што нас папросту перасялілі ў іншае гета – гета беларускага року. Аматары беларускага року гэты людзі, якім важныя артэфакты існаваньня гэтай субкультуры. І галоўнае тут беларуская мова ў тэкстах. А мы імкнуліся, каб беларуская мова стала формай, а ня зьместам. Бо інакш беларуская культура непаўнавартасная. Інакш, сэнс яе ў захаваньні сябе самой. А культура мусіць нешта экспартаваць, нейкія каштоўнасьці, ідэі.
Мы дзейнічаем на ўсё тым жа полі аматараў беларускага року. Але гэтае поле расьце. Прапарцыйна колькасьці людзей, якія скандуюць перад сцэнай “Жыве Беларусь!”. Яны слухаюць наш рок не таму, што яны патрыёты. Яны робяцца патрыётамі, слухаючы нас. Таму што яны бачаць, што сваё можа быць лепей.
Ян Маўзэр: “Людзі робяцца патрыётамі, слухаючы нас” (Ян Маўзэр, Тузін Гітоў, январь 2007)
Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий: