28.08.2007 Права быць свабодным

Фестиваль в Луцке22 верасьня у Луцку (Украіна) пройдзе фэст беларускага року “Права быць свабодным”
Беларускі рок-фэст «Права быць свабодным» пройдзе каля беларуска-ўкраінскай мяжы 22 верасьня. Імпрэза мае на мэце зьвярнуць увагу на права музыкаў на свабоду творчасьці, на права людзей слухаць сваю ўлюбёную музыку, у незалежнасьці ад жаданьня (ці не жаданьня) уладаў. З Магiлеву на фэст накiроуваецца гурт ТАВАРЫШ МАУЗЭР.

Выступы адбудуцца ў суботу 22 верасьня з 15:00 да 24:00 у Цэнтральным парку імя Лесі Ўкраінкі. Для беларускіх гледачоў будзе арганізаванае месца пад намётавы гарадок. Вызначаныя удзельнікі фэсту: ZET, Крама, Neuro Dubel, ULIS, Indiga, Znich, Tav.Mauzer, B:N:, Сьцяна (Беларусь) і Тінь Сонця (Украіна).

Шукаюцца магчымасьці для ўдзелу зорак украінскай рок-музыцы. Фэст будзе здымаць украінскае тэлебачаньне. Але тэлевэрсію можна будзе пабачыць і на беларускім канале «БелСат», які пачне працаваць напрыканцы году.

Ініцыятар правядзеньня фэсту - «Беларуская Музычная Альтэрнатыва». Партнёры: студэнцкая ініцыятыва «СтудФармат» і «Эўрапейскае радыё для Беларусі».

Варта адзначыць, што на Украіну ня трэба віза і штамп на выезд ва усе краіны сьвету. Для жадаючых паехаць будуць арганізаваныя аўтобусы.

Інтэрнэт-старонкі фэсту:


Сувязь з арганізатарамі праз эл.пошту [email protected]

Права быць свабодным (Инфо-центр www.morak.ru, август 2007)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям