28.06.2007 Прэзэнтацыя кнігі прозы Сяргея Балахонава «Імя грушы»
Злостный враг нашего ЦЖР, злоба беларускамоуная Зязюля сегодня с утра вышла на связь по рации и передала информацию такого плана: 29 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца літаратурна-музычная вечарына – прэзэнтацыя кнігі прозы Сяргея Балахонава «Імя грушы».
Кто такой этот Балахонау - один Бог ведает, поэтому передаем радиограмму целиком, как есть...
У праграме мяркуецца:
– выступ, чытаньні і сьпевы Сяргея Балахонава,
– сьпевы барда Андрэя Мельнікава,
– сцэнка «Гутарка двух гангстэраў»,
– жывая дыскусія па праблемах сучаснай беларускай культуры,
– конкурс для гледачоў.
Вечарына пачнецца а 18-й гадзіне. Уваход вольны.
На сустрэчу можна трапіць наступным чынам: даехаць на тралейбусе №5 да прыпынку "Хлебакамбінат" (некалькі прыпынкаў ад педагагічнага ўнівэрсітэту па вул. Касманаўтаў), як выйдзеце, направа будзе бачны будынак дома культуры таварыства глухіх. Няхай назва вас не пужае! Ва ўтульным памяшканьні ўнутры вы зможаце прысесьці на канапку і пачуць і ўбачыць усё тое, пра што напісана вышэй.
Прэзэнтацыя кнігі прозы Сяргея Балахонава «Імя грушы» (Зязюля стучит, Инфо-центр
, июнь 2007)Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий: