16.12.2006 Курва MAUZER таньчыць баль
Седьмой тур хит-парада «Тузин Гітоў» ознаменовался победой могилевской группы ТОВАРИЩ МАУЗЕР с песней «Калыханка». Своими впечатлениями от победы делятся лидер группы – Ян МАУЗЕР и эксперт 7-го тура – легенда могилевской рок-журналистики, редактор журнала «Окорок» – Юрий Романов.
Ян МАУЗЕР:
Прыемна вяртацца ў “Тузін”, і яшчэ больш прыемна адразу перамагаць! Мы насамрэч доўга вагаліся, даваць гэтую песьню ці якую іншую, бо “Калыханка” зусім не адлюстроўвае тое, чым мы насамрэч займаемся, гэтая песьня – поўнае выключэньне.” Рамантычная песьня, выкананая ў акустыцы, насамрэч выбіваецца з усяго рэпэртуару эпатажных “Маўзэраў”. “Таму і была няўпэўненасьць, – ці ўпадабаюць нашыя прыхільнікі вось такую песьню, нецяжкую, лёгкую і нават папсовую. Мне асабіста прыемна ўдвая, таму што я стварыў ня толькі тэкст да гэтай песьні, але і музыку, што для мяне нехарактэрна, здараецца са мной скрайне рэдка. І апошняе, прыемна перамагаць такіх моцных канкурэнтаў, бо :B:N:, Zet, Indiga, Зьміцер Вайцюшкевіч ды іншыя імёны там былі дастаткова гучныя.”
Тое, што песьня адрозная, - канешне, паўплывала. І акрамя нашых сталых прыхільнікаў дадаліся і новыя. Так, дарэчы, здаралася, калі я выступаў акустычна на якіх-небудзь рок-н-рольных вечарынах, бо рок-н-рольшчыкі нас звычайна “засіралі”, казалі, што гэта ня музыка, а лайно, гэта ня тэкст, а шлак поўны. А пасьля таго, як паслухалі акустычна і пачулі ўсё ж такі некаторыя словы – яны адразу мянялі сваё меркаваньне. Напэўна, і з гэтай песьняй здарылася прыкладна тое ж.”
Юры РАМАНАУ:
Спачатку, колькi словаў пра «Тузiн Гiтоў» увогуле. Адсуну ўбок свае сумневы наконт таго, што слова «гiт» (пляваць на правілы!) трэ было б вымаўляць як «хiт». Гiт дык гiт, хай яго! Сканцэнтруюся на караценькi час на тым, што гiт-парады ў гiсторыi папулярнае музыкi былi самыя разнастайныя. I складзеныя на падмурку музычных густаў. I пабудаваныя на падмурку тэрытарыяльным… Шмат ды шмат якiя. Але гэткi, як «Тузiн», падмуркам для якога - мова, якой сьпяваюць, гэта нашае know how. Тут мы, як у лёгкаатлетычных штурханьнях альбо будаўнiцтве аграмэгаполiсаў, «впереди планеты всей». Ото й добра. Так?
Блага, на маю думку, iншае. Тое, што, калi сканцэнтроўваць увагу толькi на мове, дык «напаўненьне, зьмест», так бы мовiць, песень адыходзяць нават ня ў цёмнае пыльнае завугольле на першым паверсе будынка (калi ўжо ўзяў архiтэктурны тон), а некуды ў так званы бэйсмэнт. I ляжаць там побач з пральнымi аўтаматамi ды бруднай бялiзнай.
Мне падаецца, што “Тузiн” цiкавiцца больш “кантэкстам”. Ды празь яго намагаецца зьмянiць “тэкст”. Добра сьпяваць на роднай мове? Добра! (Не зважаючы нават на тое, што не ўва ўсiх грамадзян Беларусi яна беларуская.) Лепей мовiць, ня добра, лягiчна. Але цi заўсёды, калi сьпяваеш на роднай мове, атрымлiваецца добрая песьня? Пытаньне, як той казаў, рытарычнае. Дарэчы (цi не?): раз пораз сярод тых, хто размаўляе па-беларуску, сустракаецца та-акая навалач! Як, iзноў жа дарэчы, й сярод тых, хто размаўляе па-расейску…
Даўгiмі рукамi папулярнае музыкi падштурхоўваць нацыянальную культуру да сёмых нябёсаў - гэта, згадзiцеся, высокi палёт. Не пагаджаецеся? Зразумела. Але мне, шчыра кажучы, на гэта пляваць. Не пагаджайцеся. То не для вас, паны… А для мяне. А для мяне галоўнае, безумоўна, ня мова (iнакш уся «ўлюбёная рог-музыка» ляцiць дагары нагамi на сьметнiк!), а, наадварот, хе-хе, тое самае «напаўненьне», «тэкст» (у шырокiм сэнсе). Каб праз «тэкст» пакрысе зьмянiць «кантэкст». I калi нехта размаўляе пра «беларускi рок» (чытай - беларускамоўны) ды «рок зь Беларусi» (на акупацыйнай, маскальскае мове), дык – сотня нажоў у сьпiну гэткаму чалавеку. Жартую?
Ну й колькi словаў уласна пра песьнi, якiя прапанаваў гэты тур “Тузiна”. Мне спадабалася ўсё. Цi то амаль усё. Цi зусiм нiчога. Зь якога боку забегчы… Тым больш, што сярод песень амаль й няма таго, што я адношу да “рокенрола”. А поп-музыка, яна на тое й “поп”, каб падабацца. Рок, ён быў альбо эратычным, альбо бунтарскiм (у розных сэнсах, у тым лiку музычным)… Як казаў чужымi словамi Барыс Грабеншчакаў, “рок павiнен быць падобны на лязо ў кiшэнi”. А гэтыя песенькi не нясуць анiчога эратычнага цi то бунтарскага. Няма ў iх жарсьці цi то полымя. Ну, можа недзе ёсьць нешта падобнае на дулю (што кажуць ня ў лыч, а ў дупу, цi то ў кiшэнi).
Разглядаць гэтыя творы лепей за ўсё з пункту гледжаньня густу, зь якiм яны зробленыя. Ды з пункту гледжаньня прафэсыйнага майстэрства. Наблiжэньня па гуку да ўмоўнага цi то натуральнага захаду.
У гэтым сэнсе ўсё добра. Усе граюць. Усе сьпяваюць. Вакалiсты ёсьць. Музыкi ёсьць. Паэтаў няма. Амаль што. Ну, можа Indiga, га? Ну, й Шалкевіч, можа.
Пачнем зь лiтары «а».
Зьдзiвiла Агурбаш. Дакладней, не яна. Яна як была надзьмутай гумавай лялькай “второй свежести”, якая сьпяваць ня ўмее, гэтак ёй й заста(н)ецца. Але ж музыкi ды аранжыроўшчыкi ейныя па-пра-а-цавалi. Агрэсыўная манумэнтальная папсьня. Шыкоўна! Русланы абслухалася цi што? Але ж ужо не такi клiнiчны выпадак, як “лоў мi цюнайт…” Каб яна яшчэ разумела, што робiць… Асаблiвую асалоду адчуеш, калi паралельна з тэкстам Жэлi “Мне пашчасьцiла ў жыцьцi/ Кветку-папараць знайсьцi!” прыгадаць дуэт Мiледзi-Рашфор з кiнастужкi “Три мушкетера”: “Кардинал ел бульон с госпожой Д’Гильон/ Повезло им в п…е откопать шампиньон…”
Айша “Бабiлён”.Чуецца ў гэтай мянушцы нешта “пацанскае”: “Ай, ша!” (“мы подошли из-за угла…”). Прыгожанька й бессэнсоўна. Калi не лiчыць за сэнс гульню. “Распальцоўка” “азiяцкага” гiтарыста.
Апошнiм часам усё часьцей на ўспамiн прыходзяць словы Арцемiя Троецкага аб тым, што гiтарная музыка даўно не выклiкае ў яго анiякай цiкавасьцi. Выклiкае - электронная. Чуў, што “Айша” развалiлася на кавалачкi. Калi ўласна гурт мае намер рухацца далей, ды лепей было б ладзiць зносiны з тымi хлопцамi, якiя, напрыклад, дыхаюць пранiзьлiвымi рытмамi Portishead. Гэтае таксама ўжо ня вельмi моднае, але значна больш сьвежае, чымсьцi гучаньне “Бабiлёну”.
Ламаў галаву – не дамогся узгадаць, з каго садраная мэлёдыя. Але гэта, хутчэй, не на рахунку “Айшы”, а – на рахунку хiбаў маёй памяцi.
:B:N: “Дажджамi”. Ага-ага, бугага! Што там “зарядили дожди-пистолеты”? “Господа, вы – звери. Вы – звери, господа!” У сэнсе – “лепшы рок-гурт Расеi”. Разумею, чаму гэты :B:N: (Барыс Нiкалаiч? Ельцын?) падабаецца “народу”. Не разумею, чаму той жа “народ” не вiшчыць ад Юльлi Савiчавай цi то Агурбаш?! Бо, мушу пагадзiцца са спадаром Палянскiм, Жэля амаль што нiчым ня горш! Калi абстрагавацца ад маiх “предвзятых до невозможности” адносiнаў да яе.
“Мы забылi той шлях, што засьцiлаў/ Я пялёсткамi ружы… Я купiдонавай стралой/ Працяла ўсё каханьне… Тваiх вуснаў сасьпелых не забыць/ Мне ўжо анiколi/ Успамiнаю далоняў цяплыню/ Мой маленькi анёлак”
Цiкава, што б вы сказалi, калi б нешта гэткае – вэрхал “агульных мейсцаў”, кубачак саплей - засьпявала Iна Афанасьева цi тая ж спадарыня “Агуркова”?!
Неяк я лепей ставiўся да гэтага гурта…
Indiga “Бяжы са мной”. Амаль што спадабалася. Зразумела, ўсё той жа “нашарадыйны” (цi, калi вам больш падабаецца, “сярэдняэўрапейскi”) гук. Але ў каго ён сёньня iншы? (Гэ, мы з вамi ведаем, у каго! Не?) Прыемна. Караценька (здаецца, не таму, што – радыйны фармат, а таму што хапiла няпоўных трох хвiлінаў, каб сказаць усё). А, як вядома, “краткость – с.т.”.
I ўсё роўна – нашае, “рускае”. “Бяжым са мной/ Я захiну цябе крылом, сьцяной!” Ну? “Коня на скаку… В горящую избу…” Заўсёды ў нас так, спадзeвы - толькi на… нават ня бабу, “хрупкае” дзяўчо.
“Дзьве пары крыл/ Як ценi ад крыжоў/ Пачнецца шоў/ Бо тэрмiн надышоў/ Як там табе/ Па iншы бок дажджоў” – м-м-м, няблага, га?
Нечага ў гэтым “псыхадэлiчным блюзе” (добра, добра!) не хапае для поўнага шчасьця. Можа, паўэра-“машчы”? Аднясу гэтае “не хапае” да памылак густу прадусара запiсу.
Як унадзiлiся гаварыць некаторыя безгустоўныя малойцы, - ЗАЧОТ.
Inperfekt “Бабкi”. Злыя маладыя людзi. Толькi недастаткова злыя. Можа, таму што недастаткова чорныя (ў сэнсе чорнаскурыя)?
Песенька – як недавяленая воблачка. Прымiтыўная (гэта й плюс). Нудная (гэта ня плюс). Амаль бяз драйву. Гэткае адчуваньне, што хлопцы, так бы мовiць, коцяць бонду таму, што бабак iм катастрафiчна не стае. Было б бабак дастаткова, й песьнi сьпявалiся б iншыя. Дык, ня ссыце хлопцы, бярыце прыклад зь “Лепрыконсаў” цi то “Цягнi-Талкаяў”, i ўсё будзе окi-докi.
А калi хочацца цi патрэбна паслухаць нешта пра “бабкi”, дык, чымсьцi аднойчы паслухаць Inperfekt, лепей дзесяць разоў – Телевизор “Нет денег” (“Это факты, это не жалоба/ Мир всегда принадлежал жлобам/ Просто он устроен так/ Кабак да зона, зона да кабак/ Не дать/ Себя укатать/ Спортивным штанам и ларьковым мечтам/ Война/ Здесь не нужна/ Просто взять и послать этот мир на/ И думать о вечном”).
Pete-Paff “Цок-цок-цок”. Ну-у-у-у… Ёсьць у гiт-парадзе й гэткая песьня. Каму падабаецца гэткага кшталту гумар, - слухайце. Мне не падабаецца. Гэтак жа, як i “состязания роботов-гитаристов” iмя Вэртара.
Recha “Бацькаўшчына”. Авохцi мне, авойя… Дачакаўся. Палянэз Агiнскага. Не, беланэз. Цi блянэз. Цi то Шаўчук канчаткова зьехаў з глузду… Калi выбiтнаму дзеячу нацыянал-сацыялiсцкага руху хацелася схапiцца за зброю пры гуках, зь якiх складаецца слова “культура”, дык мая душа мiмаволi патрабуе машынгану, калi чую мармытаньне скрозь барадзёнку: “Бацькаўшчына, бацькаўшчына…” Прэч рукi. Няхай сабе й памытыя. ЧэКiсты з чыстымi рукамi. Трэба ж – “мы вернемся назад, каб зьдзейсьнiць пакараньне”. Здзейсьнiце, лепей, самагубства.
Увогуле, слова “бацькаўшчына” зараз патыхае неяк… Cьмярдзiць крышачку цi што?
Вiктар Шалкевiч «Горад». Паважаю. Як там было ў клясыка? Накшталт – «хiба можна сёньня не паважаць Шалкевiча»? Беларускi шансон. Такi ж блюз. Безумоўна – «калi добраму чалавеку дрэнна». Не вiшчыць. Цiхенька плача. Ня звонку, ўнытры. Звонку – вельмi ўпэўнены ў сабе й iншых чалавек. Можна ж – пра бацькаўшчыну, але iнакш, без мармытаньня. А тое, што гук – як у занюханым мястэчку Бiлоксi ў сярэдзiне 30-х мiнулага стагодзьдзя – гэта, напэўна, стыль. Цi то мы ўсе знаходзiмся ў гэтай кропцы ды ў той час?
Tav.Mauzer «Калыханка». Той-сёй дзьмулi мне ў вушы: “Лепшая песенька – “маўзэраў”!” Нашто спрачацца? Лепшая. У пэўным сэнсе. Танчыць, у адрозьненьнi, прыкладам, ад тых жа “ельцыных”, нiшто не замiнае. Эма-курвы таньчаць баль… Гэта жарт такi. I яшчэ адзiн: у сям’i дзятлаў ёсьць два падвiды – “страус нанду” ды “страус эмо”.
Каб спадабалася, дык, напэўна, не (мне зараз берасьцейскi Садъ падабаецца. Крышачку). Але рыхтык добрая песьня. Эмацыйна напоўненая. Яшчэ адзiн правiльны погляд на бацькаўшчыну. Нават, даю веры Янку, што ў яго крышачку балiць душа. Гук добры. Гiт яго, гiт…
Як там казаў Ленiн? “Толькi той гурт чаго-небудзь варты, што можа запiсаць плытку “Best Ballads”? Некалi Янка павiнен быў зрабiць першы крок па гэтай дарозе. Зрабiў – шчаслiвага шляху.
Зьмiцер Вайцюшкевiч “Мора”. Гэх, грахi нашыя цяжкiя… Стамiўся я. Дзякуй Зьмiтру – даў тры з паловай хвiлiнкi адпачыць.
Лявонсiа Барткевiч можа спаць спакойна (пад гэтую песьню, напрыклад): “Пост сдал! Пост принял!” Напэўна, ў пост песенька Вайцюшкевiча будзе алеем на раны. Але ў скаромныя буднi я лепей тры разы па тры разы паслухаю “маўзэраў”.
ZET “Love Story – Don’t Worry”. Нарэшце можна парагатаць. Вось так, з рогатам, лепей за ўсё, як вядома, пакiдаць за плячыма ўласнае мiнулае. Ды й сучаснае. Цудоўны “аазiс” (ва ўсiх сэнсах). Асобнае дзякуй – за адсутнасьць (амаль што) маралi. “Мы добра сядзелi i добра сядзiм”. Як сьлiва ў ж… Сказаць, што мне спадабалася, нельга (мне зараз падабаецца The KLF. Крышачку). Але “правiльная” песенька.
Znich “Беларусь”. Здарма я лiчыў, што рагатаць больш, чымсьцi на песеньцы “Бацькаўшчына”, мне не давядзецца. Памылiўся, памылiўся… Прайграў спрэчку сабе самому! У гэтай песьнi - толькi адна бяда. Каб “запальнічкi” толькi гралi, няхай сабе. Але яны сьпя-ва-а-а-юць! Нешта кшталту: “УсяРусь! Ты душа мая! УсяРусь! Ты адзiная!” Не-е-е, сапраўды, даруйце, не магу-у-у… Дзе ты, дзядька Летаў? Вырубiце на-а-а-у-уй.
У якасьцi ЗЫ. Прабачце, але мая родная мова – руская. Ня менш, як чатыры пакаленьнi цi то шыхты маiх продкаў на ёй размаўлялi. Беларускую паважаю. А калi весьцi размову пра мову, якой пiсаў Караткевiч, дык й ўвогуле люблю. Але пiшу па-беларуску, ўжо год пятнаццаць як карыстаюся правiлам “як хочацца, так i пiшацца”. I, на маю думку, гэтак й трэба рабiць. Асаблiва пасьля “рэформаў”, якiя звалiлiся на мову апошнiм часам.
I апошняе. У тых, каго я зая…, я прабачэньня не прашу.
“Бывай, бывай, дзеванька, здарава”.
Курва MAUZER таньчыць баль (Алена Скарабагатава, Юрий Романов, "Тузін Гітоў", декабрь 2006)
Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий: