24.02.2014 666 альбомов белорусской судьбы. BosaeSonca "Залаты" - 2013, :B:N: "Крок за крокам" - 2012

Юрйи РомановНе надо бояться теоретизирования, надо атаковать на всех фронтах. Передозировка теории придает неожиданный динамизм.
Мишель Уэльбек

Люди лучше воспринимают информацию в виде наездов. Ругаться эффективнее, чем хвалить.
Сергей Гурьев

Уступ. РНО (Роскошь нечеловеческого общения)

яч) Нужно разбираться и бороться не с обществом, а с самим собой. С обществом пусть воюют те, кому это общество интересно. Если художник не способен поговорить с обществом, значит, ему нечего сказать самому себе.

Путь художника - трансформировать внутреннее во внешнее. Искусство не может не быть рефлексией. Нет абсолютного искусства. Нет искусства без субъективного, художнического взгляда.

Если чтобы понять картину, вам необходимо прочесть пять томов пояснений, то перед вами не искусство, а что-то другое.

Татьяна ГЕРШУНИ dixit.

Ну, пра мастацтва ды суб`ектыўнасьць ?

Апошнiм часам колькасць выдатных i нават годных песень на беларускай мове значна паменшылася. Не, альбомаў, зь якiх гучыць «матухна», не зрабiлася меней, iх нават пабольшала. Але ж у асноўным яны маюць дачыненьне да этна, даруйце, культуры. А тое, што звычайна лiчыцца ў нас этна-песьнямi, гэта амаль на сто адсоткаў - музыка. Голас там звычайна - ня болей (й ня меней), чым яшчэ адзiн "дудэльзак". Не, мова ў гэтых этна-сьпевах - ня нешта цалкам штучнае цi то недарэчнае. Як ужо заўважаў, мэлядызм мовы вымагае адпаведнага мэлядызму ў музыцы! Але словы ўласна ў лепшым выпадку адлюстроўваюць пэўную (й простую) эмоцыю. А па большасьцi здатныя закрануць слухача, толькi калi ён прафесiянал у тэй самай галiне.

Што ж тычыцца ня музык, а менавiта песень, дык iх колькасьць, паўтаруся, наблiзiлася да, так бы мовiць, "статистической погрешности".
Беларускамоўных гуртоў ды выканаўцаў увогуле зрабiлася менш. Па крайнасьцi - адносна. А годныя дэбютанты зьяўляюцца гэтак жа рэдка, як сьнежны чалавек у Белавежжы.

Калi iсьцi з канца, дык апошнiм часам значна павялiчылася колькасьць тых, хто сьпявае па-ангельску.
Ну, той-сёй лiчыць, што толькi на «мове продкаў» рокэнрол гучыць па-сапраўднаму.
Той-сёй лягчэй складае ў тэксты ангельскiя словы. Зразумела: у школах, тым больш гiмназiях ды лiцэях, ангельскую мову вывучаюць ня горш, а часам й значна лепш, чымсьцi беларускую. А мова сецiва ды мiжнароднай эканомикi - вядома ж, не беларуская.

Большасьць жа мяркуе, што беларуская мова песень значна звужае рэферэнтную групу. Ангельская ж, "агульначалавечая", пашырае межы й кола патэнцыйных слухачоў. Што дае выдатныя магчымасьцi для вандровак у замежжа. А тыя, у сваю чаргу, - магчымасьць зарабляць грошы любiмай справай.

Калi блiжэй да пачатку, дык нельга не сказаць, што сучасныя альбомы ад аматарскiх ды напаўаматарскiх гуртоў (а большасьць iснуе менавiта ў гэткiм стане) не пякуцца, як аладкi, зьяўляюцца з прамежкам у гады. Таму той-сёй з беларускамоўных гуртоў яшчэ не нагадаваў новы матэрыял пасьля выдання папярэдняга альбома.

Частка лiдэраў беларускамоўнае сцэны проста сышла з дыстанцыйi як марафонец, якому не хапiла дыханьня. Тыя ўвогуле спынiлi iснаваньне, як магiлёўскiя Глюкi ды Маўзэр. Iньшыя ПРЫпынiлi, як гарадзенскiя DeVIAtion цi КальЯн... Як, дарэчы, й частка з ужо вядомых музыкаў ды сьпевакоў, як Вольскi ды Варашкевiч - зрабiла перапынак... пачаствавацца «Твiксам»? I пакуль невядома, наколькi вялiзны той «Твiкс».

Пэўных «зьнялi» з дыстанцыi, як спарцмэнаў-хадакоў, арбiтры - чырвонымi карткамi, то ж бо чорнымi сьпiсамi. Бо, мова ня ўчора й ня сёньня пачала ўспрымацца ў пэўных колах як iнструмэнт уплыву замежных «эмiсараў». Маўляў, сьпяваеш па-беларуску - вораг, сьпiш ды мроiш зьмянiць грамадскi стан.

У такiх варунках гурты кшталту Акутэ успрымаюцца ледьзь не як тытаны, а выканаўцы кшталту Вайцюшкевiча - амаль як дыназаўры...

Але ж, раз-пораз з-пад коўдры працiсьнецца на паветра гурт цi альбом, якiя з упэўненасьцю даводзяць: ня ўсё так дрэнна ў дацкiм каралеўстве. Па прыклады ня трэба хадзiць надта далёка.


Bosae Sonca "Залаты" - 2013

Канстатавальная частка

На Беларусi зьявiўся новы выдатны ды шматабяцальны беларускамоўны гурт. Да таго ж гэткай якасьцi, якой ад дэбютантаў не чуваць было даволi даўно. Няхай сабе й дэбютанты яны - крыху ўмоўныя.

Урачыстая частка

Гурт - выдатны ўжо ад самае назвы. Пагадзiся: Босае Сонца гучыць нават лепей, чымсьцi Кино:) Ды амаль гэтак жа добра, як Тлуста Луста. Жартачкi? Не?
Сапраўды «залаты» - не таму, што «бэст», а таму што, як навюткi талер, звонкi ды блiскучы ў розных праявах - альбом прыцягвае ўвагу ужо зь першых гукаў. I хочацца адразу ж бегчы пацiскаць руку... баянiсту Аляксандру Ясiнскаму.

Згадзiся: не часта даводзiцца сустракаць чалавека, якi не проста грае, РАЗУМЕЕ, што й як граць, ды пры гэтым не выносiць табе мозг пастаяннымi сольнымi запiламi, а абмяжоўваецца той колькасьцю нотак, якая патрэбна ў бягучы момант. Уносiць у агульную гукавую палiтру новую фарбачку, у агульны малюнак - маленькi мазок. Не, сапраўды, на гэткае здатны толькi сапраўдны музыкант. Тым больш, што ён - адказны й за вялiзны кавалак аранжыровак. Адзнака за якiя таксама вагаецца ад "добра" да "прэтэнцыёзна".

Адметная рыса саўнду: гiтара - "на задворках". Бо - амаль што, як саксафон у гурта Morphine - функцыю гiтары часцяком бярэ на сябе ўласна баян.

Пацiснуў баянiсту - цягну далонь аўтару тэкстаў Алесю Кату-Зайцаву - за добрую, жывую мову ды даволi... глыбокiя? маляўнiчыя? ай, проста - за тэксты. Ад якiх патыхае сапраўдным лiрызмам.
Яму ж - за выдатны сьпеў. Няхай сабе падаецца часам, што там-сям голаса крыху не хапае. Не тое, как патрапiць у ноту, а каб менавiта прасьпяваць - тое, што панавыдумлялi. Але ж голас уласна - ня толькi прыемны, а й вельмi жывы.

Дарэчы тое ж самае тычыцца й таго, як граюць усе музыканты, гучыць увесь гурт. Тут пацiскаем руку ўжо ўсiм па коле:) Песьнi жывуць зусiм канцэртным жыцьцём. А гэтага дамагчыся цяжка, далёка не кожны раз ды ня ў кожнага атрымліваецца.

Асобны дзякуй - за якасьць запiсу. Ня тое, каб нiхто анiдзе не запiсваў лепей. Але усё гучыць з густам ды смакам. Там-сям раскiданыя забаўныя фiшкi. Кшталту шолаху адыходзячай гiтары цi то звычайнага й чаканага (?) грукату дьзьвярэй напрыканцы.

Каб ужо падсумаваць ды скончыць з вiскам захапленьня: альбом - цiкавы, прыгожы, кранальны - арганiчны. Выбiтная мастацкая праца.

Што, занадта салодка атрымлiваецца? Дык, ёсць дробка сьпецый ды солi.

Абвiнаваўчая частка

У таго-сяго можа скласьцiся ўражаньне, што басякi крочаць па дарозе памiж, так бы мовiць, Глюкамi ды Акутэ:) Ад першых - пэўны надрыў ды агрэсiя. Ад другiх - тонкi лiрызм ды пэўная шматслойнасць. Вось толькi, калi меркаваць, што гэта так, трэба заўважыць: гэткай дарогi ўвогуле... НЯМА!

I, мо, галоўнае.

Часам у жыцьцi як здараецца? Вось, абраннiца твая - такая добрая, што... занадта ўжо добрая! Не, ня лялька, жывая, амаль як сонца, але ж, але ж… Не хапае нейкай дробязi, плямачкi на тым сонцы. Каб была ня добрая, ня вельмi добрая, а КАХАНАЯ.

Нешта гэтага ж кшталту выклiкае ў мяне альбом басякоў. Так, вельмi добры, нават выбiтны. Амаль што нельга не захапiцца. Але ж не стае «плямачкi», каб не захапляцца, а кахаць...

Каб крышачку прытушыць вогнiшча патасу, - анекдот, выключна для аматараў рыбнай лоўлi.
...Бежит мартышка по берегу реки и вдруг видит: стоит бобр по пояс в воде.
- Эй, бобр, ты чего там...
- Тссс...
- ...стоишь?! А что там, что?!
- Тише. Лещ...
- Что, клюет?
- Сосет...

Вось гэтак жа з альбомам басякоў. Не хапiла мне нейкага "кручка". Смактаць смактаў, нават насмактаўся, але не зачапiлi мяне, не злавiлi.

Iншая справа з альбомам, пра які пойдзе гаворка нiжэй. «Плямаў» на iм - ня тое, што хапае, часам можа й занадта. Тут - запроста. Там - традыцыйна, нават трывiяльна. Недагралi... Недасьпявалi... Але ж закахацца ў яго значна лягчэй.

:B:N: Крок за крокам

:B:N: "Крок за крокам" - 2012

Пачаць з таго, што Бяроза дагэтуль анiяк не асэнсавалася ў мяне з выдатнымi музыкамi, хутчэй з выдатнымi вырабамi зь малака - якаснымi й даволi таннымi:)

Не, я безумоўна чуў i :B:N:, i пра :B:N:. Але ж нiшто, нiводны твор безназоўных не выклiкаў анiякiх эмоцый. Па крайнасьцi, станоўчых. Мяне нельга абвiнавацiць ня толькi ў каханьнi да гурта, але нават у спрыяльнасьцi да яго. I трэба ж такому здарыцца - даруйце за гэткi выраз! е:B:N:нуўся пад старасць гадоў:)
У гэтым месцы, каб крыху збочыць, пазайздрошчу фанам футбольнай каманды зь Бярозы! Было б вельмi няблага, каб нехта напiсаў ды засьпяваў нешта кшталту гiмна «Мы iдзем разам» для магiлёўскага «Дняпра». Падаецца, што песьня ня тое, што добрая (тут меркаваньнi могуць разыходьзiцца), але занадта добрая - для тае гульнi, якую дэманструе "Бяроза" у пердзiве, то ж бо ў першай лiзе. Ды й для магiлёўцаў занадта добрая...

Цяпер можна й напрасткi:)

Безназоўныя недьзе сьцьвярджалi, што тое, што яны граюць-сьпяваюць, можна вызначыць, даруй Божа, тэрмiнам «пост-NRM». Прычым тут НРМ?
Ну, вось возьмем да прыкладу голас Алеся Лютыча. Складана вызначыць яго, як «прыемны» цi «добры». Хутчэй «выразны», «сваеасаблiвы»... Але ж можа, можа ўзьдзейнiчаць, можа падабацца, узрушваць, увогуле здольны выклiкаць шэраг эмоцый. Апроч таго - sic! - падобны да голасу маладога Вольскага - канца 80-х - пачатку 90-х! Вось табе, бабулька, й «пост-НРМ»:)

Калi глядзець на справу шырэй, дык тое месца ў беларускай пап-музыцы, што цалкам запаўняла Мроя, спачатку зрабiлася ня надта поўным: НРМ крыху перасунула межавыя слупы й звузiла межы. Пустэчу - яшчэ пры адносным жыццi НРМ - на пэўны час болей чым выдатна - як Матросаў амбразуру ДАКу грудзямi - захінулі было Глюкi. Да таго выдатна, што й НРМ месца засталося ня надта шмат, а безназоўным амаль што не засталося. Але пасля зьнiкненьня Глюкаў ды й уласна НРМ пустэча зрабiлася занадта вялiзнай ды адчувальнай. Новы альбом :B:N: даволi добра гэтую пустэчу iзноў заканапацiў.

Хаця ў тым, што тычыцца музыкi, я б хутчэй разважаў не пра «пост-НРМ», а пра «пост-гранж», то ж бо «пост-Кабэйнiзьм». Мне гэткiя сьпевы падабаюцца, можна нават казаць - вельмi. Таму й сьпевы безназоўных ляглi роўна, «як тут i было». Нягледзячы на тое, што арыгiнальнасьцi ў тым, як равуць гiтары ды грукаюць бубны беразьцейцаў, няшмат. Калi не казаць, што яе зусiм няма. Але навошта мне той «арыгiнальны прадукт»?
:B:N: - не прадукт. У iх - у процiлегласьць басякам, мяккiм, iнтэлiгентным – часам аж зашкальвае ад драйву, няпрычасанага, калючага, мо, нават, пацанска-цоеўскага цi то летаўскага:) Гэта, як для мяне, мае большую каштоўнасьць. Калi за басякамi вельмi прыемна САЧЫЦЬ, дык з безназоўнымi - жыць-пажываць... I цяжка дадаць эпiтэт кшталту «прыемна». Бо тэксты й музыка, безумоўна, даволi «хворыя». Але ж не залiшне...
Што яшчэ (й у асноўным) яднае безназоўных з лявонаўскай Мрояй - гэта «кляты беларускi рамантызм». Яднае й прываблiвае.

Параўнайце: у :B:N:

праз туманы i праз дым
чалавечых праснакоў
я усё роўна йду на ўздым
Назаўжды наадварот

I, напрыклад, у замечательной Петли Пристрастия:

вечерами - и-го-го
по утрам - такой пиздец

У другiм выпадку тое самае што - песьцiм у сабе «праснакаватасьць», культывуем яе. Мала што ня падабаецца! Што ж зробiш... Падпарадкаваньне - лёсу, абставiнам, ляноце (астатняедапасуйуласна).
У першым - уздым над лёсам, абставiнамі, усiм, што абцяжарвае. Безумоўны й абавязковы! Тое, пра што сьпяваў Летаў - «я заўжды буду супраць!»

Увогуле ўвесь альбом падобны на крэда, на манiфэст, кодэкс гонару. I ня тое, што «гонар маю»:) Размова аб тым, як яго ня страцiць. Як ня страцiць сябе, жыць годна, каб глядзецца ў вочы - людзям, лёсу, нават Богу - бяз сораму.
Да таго безназоўныя абыходзяцца без залiшняй дыдактыкi. Калi й навучаюць, дык ня гэтак, як асобныя «продкi» цi то настаўнiкi - маралiзатарствам, а, так бы мовiць, «асабiстым прыкладам». Зьвяртаюцца нiбыта да сябе, размаўляюць нiбыта з сабой, а атрымлiваецца - са слухачом. Як сябры, як блiзкія людьзi. Гэта заўжды дарагога каштуе.

Ну, вось... Сумна зазначу, што «поверил алгеброй гармонию». Расклаў сваё «каханьне» да безназоўных на складнiкi.
Давядзецца яшчэ раз абмовiцца: альбом атрымаўся няроўны ды ня вельмi гладкi. І гэта яму не перашкаджае... За выключэньнем толькi бонуса - прывiтаньня «Песьнярам». Кавэр на «Ружу» абавязкова трэба пакiнуць па-за дужкамi – бо тое, што атрымалася - безумоўна па-за межамi дабра й зла. Гэта ж трэба так не любiць «Песьняроў»! Амаль як я:)
Дарэчы, безназоўным трэба быць вельмi асьцярожнымi з такiмi вось рэчамi: пары-тройкi гэткiх безгустоўнасьцяў ды бязглузьдзiц можа быць цалкам дастаткова, каб каханьне пераўтварылася ў ягоную процiлегласьць…

@ ВСЕ АВТОРСКИЕ ПРАВА ЗАЩеку.

*Caveat emptor

666 альбомов белорусской судьбы. BosaeSonca "Залаты" - 2013, :B:N: "Крок за крокам" - 2012 (Юрий Романов, Инфо-центр ЦЖР, февраль 2014)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям