Плястылінавы бусел 4(ever)

У нядзелю, 26 лютага, у бібліятэцы камрада Леніна, дзе праходзіу фэст Плястылінавы бусел было не прапіхнуцца ад усемагчымых патлата-нефрмальна-дэструктыуных элемэнтау, сярод якіх проста-такі губляліся цывільныя акулярыстыя цёткі-бібліятэкаркі. Некаторыя элемэнты паводзілі сябе празь меру нахабна, фоткаліся з гіпсавым Валодзечкам Ульянавым, пацягвалі півасік і чыталі нешта рыфмаванае са сцэны. Ня будзем крывіць душою, трапляліся на фэсьце і тыя, хто адчайна касіу пад нармальных людзей. Ну-ну…

Шоу-мэнам і шоу-вумэнам былі прызначаны на гэты раз Дзяніс Буркоускі і Маша Казека, па-за конкурсам публіку рвалі Каця Самігуліна з «проблемным восприятием окружающей действительности» — на разагрэве, а таксама Юлік Ільюшчанка (чувак, віншую з новым канцэртным зяленым шалікам — чырвоныя ужо ня у модзе!); усе пералічаныя — лаурэаты папярэдніх «бусьлікау».

Томныя дзяучыны з прыдыханьнем таукалі вершы пра няшчаснае каханьне, карыя вочы і адзіноту. Папулярнай аказалася патрыятычная тэма, часта мільгацелі назовы кшталту «Мой Магілёу», «Мая Беларусь», «Мая мова», нешта пафаснае было пра моладзь, якой «не страшны преграды» і абавязкова трэба «вперед», і нават узгадалі страшнае крамольнае слова «дэмакратыя» (тым часам на першых шэрагах адрубіуся тав. Пісталз — «Кома» — канстатуе суседка).

Сярод гасьцей фэсту, пакуль журы за півам ды гарбатай дзяліла і множыла балы, выступіу прадстаунік Гомелю Аляксандр Мозг з гітараю і песенным шэдэурам пра «булочки с маком» і «икающего рабочего». Чукоцка-фінска-постсавецкі псыхадэл, па-мойму. Якраз яму і быу урачыста уручаны гераічным В.Шумам прыз ад ЦыЖыРы.

У намінацыі «Прароцтва у паэзіі» перамагла Інна Жогаль зь Віцебску за «Тэрмаядзерную рэакцыю у паэзіі» славы удастоены Дубінюк Віця (Брэст), а самая маленькая паэтка — 10-гадовая Пеніна Яніна у жоутай кофце а-ля Маякоускі — узяла намінацыю «Вожык — сябра чалавека, або першы крок у паэзіі». Сымпатыі гледачоу падзялілі Нікалаенка Рада (3-е мейсца паводле «народнага галасаваньня»)Дубінюк Віця (2-е) і Пеніна Яніна (1-е).

Што характэрна — наш «Бусел» становіцца усё больш папулярны па-за межамі гораду й вобласьці (сярод іншых заезжых быу зауважаны нават рэдактар віцебскага часопісу «Ідыёт» Вячаслау Новікау). Як выказа?ся член журы Эдуард Мядзьведзкі: «С прискорбием надо заметить, что наши гости забрали большинство призов, за что им спасибо…».

Платаю за уваход была любая кніжка у падарунак бібліятэцы. Пакапаушыся у стосіку ахвяраванай макулятуры, знаходжу Фрэйда, Дастаеускага, Хэмінгуэя… М-да. На табе, божа, што нам ня гожа.

Кука Вала Ziaziula, www.morok.ru

Плястылінавы бусел 4(ever) (Ziaziula,

, февраль 2006)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям