30.11.2006 Рэкруцкі набор 2006: DIY-вечарына
Чарговае мерапраемства ў падвальнай залі абяцала быць разьдзяўбайскім, і ніхто нават не падазраваў, што амаль поўканцэрту давядзецца ўздыхаць пад нуднаватыя аўтарскія песенькі...Таму, каб не сумаваць, я пачала лічыць зёбраў. Ну, цяльняшкі. “Ага! – адразу здагадалася я, акуратна запісаўшы ўсіх паласацікаў. – Ніякі гэта не панк-канцэрт, а піяр-акцыя асеньняга прызыву ўва ўзброеныя сілы РБ!”. Кандыдаты ў рэкруты вылазілі адусюль!Спачатку будучыя абаронцы радзімы хаваліся, але на прыканцы колькасьць чорна- і сіня-белых прызыўнікоў ужо сягала за дзясятак! І нават вайсковыя берцы тырчэлі тут і там.Чарговае мерапраемства ў падвальнай залі абяцала быць разьдзяўбайскім, і ніхто нават не падазраваў, што амаль поўканцэрту давядзецца ўздыхаць пад нуднаватыя аўтарскія песенькі...Таму, каб не сумаваць, я пачала лічыць зёбраў. Ну, цяльняшкі. “Ага! – адразу здагадалася я, акуратна запісаўшы ўсіх паласацікаў. – Ніякі гэта не панк-канцэрт, а піяр-акцыя асеньняга прызыву ўва ўзброеныя сілы РБ!”. Кандыдаты ў рэкруты вылазілі адусюль!Спачатку будучыя абаронцы радзімы хаваліся, але на прыканцы колькасьць чорна- і сіня-белых прызыўнікоў ужо сягала за дзясятак! І нават вайсковыя берцы тырчэлі тут і там.
Прайсьці можна было абсалютова нахаляву. Мабыць, таму залька набілася пад завязку, так, што нават стаячых мейсцаў не хапала. Але арганізатары прыдумалі вельмі хітрую і жорсткую тактыку, каб адсеяць аўдыторыю. Яны вырашылі ў першым адзьдзяленьні канцэрту натравіць на публіку чатырох бардаў. Каб нецярплівыя адразу зьбеглі ад нуотнага выцьця пад гітару і засталіся толькі істыя панкі, каторым усё пох. І праўда, на бардах частка непрыхільнікаў лірычна-паходных песенек рэтыравалася ў курылку.
Першы – не памятаю прозьвішча, такі худзенькі, танклявенькі, сумненькі хлопчык у чорным і з чорнаю гітараю, (як у BEATLES, памятаеце, “бэбі’з ін блэк”). Міленькім прыемненькім галасочкам хлопча сьпяваў, што “жизнь – красавица., наивна и прекрасна...” і тут жа дадаваў: “жизнь – твоя избранница, черна и безобразна”.
Такі ж сумненькі, замардаваны й няшчасны сымонка-музыка, госьць фэсту “Студэнцкі лістапад”, працягнуў канцэрт. Хлапчынка адрозьніваўся ад першага толькі колерам вопраткі ды тым, што прыехаў з Прыднястроўя. Цінэйджарскім вакалам ён жаласьліва сьпяваў пра тое, як “уходили на войну сыновья” , якіх “собирали всем селом”, а дзеўкі плакалі, бо “забирают жениха”. Жах...
Кацярына Самігуліна, панк-паэтка, села ў позу лётаса, паклала на каленкі ўласны зборнік і для ўступу прачытала верш Сарокіна пра мяса. Проста цудоўна, што Кацю ўклінілі паміж бардамі: дзяўчына са сваімі крэзанутымі САПРАЎДНЫМІ вершамі выглядала як пляма сьвежай крыві на фоне збольшага бледненькіх і аднастайных аўтарскіх песенек. Цалкам Каціны творы мой розум адмаўляўся ўспрымаць – перагружаўся і вырубаўся. Такія наркотыкі трэба ўжываць дазіравана. Перадоз можа прывесьці да аборту мозга. І нездарма ў часы ВАВ “кацюша” лічылася ці не самай моцнай зброяй...У якасьці камэнтару пакіну, што пры канцы канцэрту ў Каці знік зборнік, неабачліва кінуты пад сцэнаю – напэўна, скралі фанаты. Каця, слава цябе дагнала!
Тут выпаўз на сцэну нейкі кудлаты-барадаты чыгівара, у бэрэце, з гітарай. Машук Сяргей. Выліты камандзёр партызанскага траду, і быццам толькі што з балота. Што прыемна, з-пад вопраткі вытыркалася цяльняшка. Не зайздрошчу тым, хто не пасьпеў адскочыць ад калёнак: ад хрыпатга магутнага вакалу Машука запраста можна было й аглухнуць. Таварыш аказаўся досыць самакрытычным: “я хожу по белу свету, словно дурачок”, ці вось нават так “надоело обходить мне горы, дуракам не писан ведь закон”. Музыку наш камандантэ граў досыць прымітыўную, але навошта тая музыка, калі ёсьць такі цудоўны пафас: “Уж если помирать, так лучше бы в бою!”. Калярытны дзядзька партызан выступаў мала, на жаль ці на шчасьце, за недахопам часу, сатупіўшы мейсца шчэ аднаму, апошняму (уф-ф-ф!..) барду.
Гэта аказаўся выкладчык БРУ, таксама Сяргей, толькі Чарноў. Пачаў зь верша Башлачова пра вадавоза Грыбаедава Сьцяпана. Працягваў таксама чужымі песенькамі ды вершыкамі. Частка піплу ўважліва слухала ды падпявала, частка пасьпела накурыцца, а хтосьці нават выспацца.
Гурт БЕЗ НОТ ўжо праславіуся ў народзе як БЕЗ НОГ. З аграменнай, астранамічнай нацяжкай можна было б абазваць хлопчыкаў “дывізіяй джа”. Ну, мабыць, за тое, што у галоўнага іхняга – модная майка з растаманскім парсючком. За музыку таксама хацелася б, але, здаецца, БЕЗ НОГ толькі працуюць над майстэрствам, а сонечнасьць і размандзяйства з кожным выступленьнем пакрысе губляюць... Вельмі актуальна гучала іхняя песенька “Дайте свободу” (“дайте свободу бедным студентам, завтра, возможно, кто-то из них станет президентом...”) і “Метро” (самі музыкі сьцьвярджаюць, што нібыта зьвязваюць яе з гукамі сабвэя. Насамрэч мала хто ведае: хлопцы напісалі яе пасьля наведваньня начнога мажорнага магілеўскага клюбу “Мэтро”на вул. Ленінская. Шэраг гэтых патэнцыйных супэрмэгашлягераў працягнулі хіты “Мимо дома” ды “Карманы” (відаць, усё-ткі растаманская песенька, бо там нешта пра растаманскую “зялёную свободу”, схаваную на дно растаманскай кішэні). Усё ж хлопцы народ павесялілі і прымусілі рытмічна дрыгацца пад (каля-)рэгійныя матывы. Думаю, Джа задаволены.
І толькі ў другім адзьдзяленьні вецер памяняўся, ў паветры цудоўна засьмярдзела панкам, хаасам ды анархіяй! Гурток бяскрыўдных з выгляду хлопчыкаў доўга і ўпарта настройваўся на выступ. ТЕХНИКА БЕЗОПАСТНОСТИ. У складзе гэнай вясёлай кампашкі – бежанец з Брэсту Віктар Дэа, а таксама Лёха Новікаў (вядомы ў народзе “абармот”). “Гэта АБАРМОТЫ?” – запытваецца адзін з гледачоў. “Не, – яхідна адказвае Лёха, – это хуже!..” Хто і наколькі страшнейшы з пазначаных калектываў, вызначыць не магу. Бо іхны склад адрозьніваецца толькі на аднаго чалавечыка – замест Дэа грае нехта Юрась. Больш за ўсё з абодвух гуртоў, ня ведаю як каму – асабіста мне спадабалася эпатажная валасатая нага бубнача, што вытыркалася з-за ўдарнай устаноўкі. Вось дзе нефармальная эстэтыка! Тое, што грала ТБ ( а потым – і ОБОРМОТЫ), густа сьмярдзела добрым, безтармазовым, самапальным панкам, хоць і вельмі наіўным. Я думаю, музыку абедзьвюх камандаў крытыкаваць ня варта – якасьць была на самым панкаўскім узроўні (апаратура бунтавала і вырубалася!).
Але частка народу ўсё ж старанна падкрыківала ТБ (напэўна, іх тэксты больш ведаюць, чым ОБОРМОТаў). Прагучаў “Оптимист” (з таго, што асіліла разабраць: “зубами он вцепился в пустоту, ему не надо ничего чужого” ). Гіт сэзону, гімн ЦЖР “Оно живое” – гэтую песеньку толькі толькі апошні ацтойнік ня ведае, асабліва мне падабаецца: “ я люблю этот город ... он осквернён этой тварью”. “Весна”, якую Дэа калісь выконваў акустычна (“насра-насра-насрадует хорошая погода, насра-насра-насра-дует весна!”). “Папа римский”, “Данко” (для трыб’юту ЗНАМЯ ЮНОСТИ). І, канешне ж, “Лучшая страна”.
Не, ОБОРМОТЫ – крышачку страшней... Гэта я пасьля тады зразумела, калі маленькі, худзенькі, інцялягентнага выгляду вакаліст Ляксей Новікаў заверашчаў у мікрафон не сваім, а нейкім дзікунскім голасам: “Бога нет и уже не будет! Бога нет, он давно издох! Бога нет – остаются люди!”. Заадно ўсе даведаліся, што Лёха “сам себе пиздатый Бог”. Як што называецца і пра што сьпяваецца было зразумела толькі вузкаму колу фанатаў. Ажно ад сэрца неяк адлягло: панк у Магілеве вырадзіўся шчэ ня весь – дзікаваты, злобны ды вясёлы! Вельмі радасна за хлопцаў з ТБ і ОБОРМОТаў...
Заключным быў EIHELSTRAAT. Буду суб’ектыўнай, бо проста закахалася ў вакаліста – выліты “мумітроль”, толькі намнога сьмяшней... І не адна я – на галёрцы фанаты цэлы плякацік “ЭЙХЕЛЬ” падымалі! Прыгожанькі і сур’ёзны хлопчык, у цывільным белым блузоне, не хапала толькі піянерскага гальштука. А галасок які пяшчотны! На куплетах. А на прыпевах – як жа ён роў! А песьні ў іх якія лірычныя! “Звезда” “На крыльях ветра”, “Верхом на пуле”. І нават ёсьць на ангельскай мове (я зразумела толькі: “май а-айз! Май дры-ымз!” Напэўна, гэта й ёсьць сапраўднае магілеўскае эма? А гваздом праграмы быў ... мужчынскі стрыптыз! Прыпанкаваны чалавечак пад вой “эйхеля” выскачыў на танцпляц і першы за вечар пачаў танчыць. Падключылася шчэ некалькі такіх жа дзікіх дэнсэраў. Для паўнаты эпатажу хлопча скінуў зь сябе кохту і пачаў дэманстраваць танец валасатага жывоціка. Прычым ніфэрская дзяўчынка ледзьве не садрала зь яго штаны... Эйхель ня мог перанесьці канкурэнцыі і завапіў чарговы трэк: “Уходи! Не возвращайся назад!Уходи!”.
А калі падводзіць вынікі, то гэта сапраўда быў поўны дзі-ай-вай-фэст! Заплюшчым вочы на тое, што напачатку выканаўцы завалілі публіку чужымі творамі. Затое гук быў сапраўды дзі-ай-вайны – найпаскуднейшы. І свой балет – наш адказ Валачковай. І заадно я зразумела, для каго звычайна на канцэрце ставяцца табарэтачкі....лепей бы ставілі раскладушкі Пакуль насельнікі танцполу і падпіральшчыкі сьценаў радасна дрягалі і матлялі часткамі цела, можна было азірнуцца ў залю... і ўбачыць сумныя ды сонныя твары...ц-ц-цс! Не разбудзіце!
Рэкруцкі набор 2006: DIY-вечарына (Ziaziula, Инфо-центр
, ноябрь 2006)Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий: