Кватэрнiк 40 дзён па USA

14 красавіка ладзіліся чарговыя кватэрныя пасядзелкі магілёускага андэрграунда на мансардзе, што сабралі з шэсьць дзесяткау старажылау і навічкоу ЦЖР (абяцалася халяуная раздача сьвежанькага зборніка вершау і дармавая папойка шампаньскім, што найбольш маргінальная палова нашае рэдакцыі проста не здолела ігнараваць)

Дзея разгарнулася на фоне рэвалюцыйна-кумачовай анучы (пасьля пары грамулек алькаголю для многіх глючна пача? праступаць у яе куточку серпік і малаточак, і нават пяціканцовая зорка). Пачынала няспынна-арытмічнае СЕРДЦЕ ДУРАКА у адзінокай асобе Цімафея Яравікова — ён выконвау песьні на замову публікі дэ-юра і паводле уласнага праізволу дэ-факта, завершыушы свой выступ новенькімі, з закосам пад старажытную Русь, творамі, так што маскоускія госьці — гурт БЕЛОВОДЬЕ — упісаліся у праграму пасьля такога разагрэву як родненькія.

На мідлайне нарэшце паказалася на памосьце уласна гераіня усяго зборышча — панк-паэтка Каця Самігуліна, прэзэнтаваушы першы таму лепшы (пакуль) сшытак сваіх вершау з жыцьцярадасным назовам «40 дней по ноябрю». Пазытывам іскрылася й сама аутарка са зблытанай грыукай на вачанятах і з калючай усьмешкай а-ля Кортні Лав апасьля перадозу. Па-мойму, інтымная атмасфэра кватэрніка куды лепей пасавала ейным мілым чытанкам, чымся душная унівэрсытэцкая аудыторыя (фэст «Белыя крылы») і мажорная залька Ленінскай бібліятэкі(«Плястылінавы бусел»), дзе Каця засьвяцілася да таго. Абяцаная раздача слонікау-зборнічкау і ажыятажнае разглядваньне ілюстрацыяу — партрэтау дэпрэсіунага дзяуча — працягнуліся на фоне сьпевау пад недастроеную гітару Алены Кауковай (ОБАЯНИЕ НЕВОВЛЕЧЕННОСТИ) -мэлёдыка і усьмешка Буды-Аленкі я?на кантраставала з ірваным націскам разухабістага і вечнаМАЛАДОГА Віталя Касабуцкага — «поэта-незнайки», які у паузах травіу шыза-патрыятычныя байкі (напрыклад, як хірург айчыннай рэанімацыі у акрывауленых пальчатках вырак «п*здец Америке»). Так, пад «колокольчик третей мировой» «пулемёты» ды «стройотряды» зь дзікім бэк-воплямі асабліва апантаных магілёускіх субкультуршчыкау, мы рванулі да фінішу, плауна праляцелі разьліу шампаньскага (а мне так і не дасталося — я што, занадта ціха падпявала «р-р-русскае поле за-алатоя»у!), і пачэпалі па хатах. А над новым фацінскім мостам у гэтую ноч вісела падазрона барвовая поуня і неба у дымавой завесе, ды час ад часу пастрэльвала за гарызонтам — «Сапрауды, штатам пінцэт…» — радасна скуголіла нешта антыглябалісцкае унутры…

Ziaziula

Смотреть ФОТОГАЛЕРЕЮ с квартирника-презентации

Кватэрнiк 40 дзён па USA (Ziaziula, ж-л МАРАЗМЫ ЖЫЦЦЯ, апрель, 2006 год)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям