Белыя крылы & найвышэйшы пiлятаж

Відавочна, што авіяцыйна-пэрнатая тэматыка дамінуе у галовах арганізатарау магілёускіх паэтычных фэстау і суполак — паэтычны конкурс «Плястылінавы бусел», клюб «Верталёт»*. А тут вось яшчэ надарыліся й «Белыя крылы» — літаратурна-музычная вечарына, падзея сусьветнага маштабу, якая вясновым рамантычным вечарам ускалыхнула кісельна густое і зацьвілае паветра магілёускага пэдунівэра.

10 сакавіка пераважна нефармальныя паэты і паэткі паспаузаліся сюды з мэтаю прадэманстраваць сваё віртуёзнае валоданьне ямбамі і харэямі. Прычым, зауважаныя былі як юныя, так і пабітыя гадамі ды славаю мэтры й мастадонты местачковае рыфмаіндустрыі.

«Крышавау», то бок падтрымлівау афішамі, выступоуцамі і канфэрансам (вядоуцам быу В. Шум) увесь гэты шабас усюдыісны ЦыЖыРы.

На задніх шэрагах астральна бухалі амброзію зь нектарам ды брудна мацюкаліся эпітэтамі сябры таварыства ККК (Якуб Ко, Янка Ку, Аркадзь Ку).

Адкрывалі вечарыну госьці з далёкага заакіянскага штату Далас — «іц нэйтыв» (наш незалежны эксперт вызначыу іх стыло выкананьня як «кантры-псыхадэл»). І чымсьці такім родным, знаёмым павеяла ад гэтых амэрыканцау з гітарамі, можна сказаць, магілёускім (асабліва, пасьля песьні «Чырвоныя шкарпэткі») Як высьветлілася, салістка гурта нашай, тутэйшай вытворчасьці — толькі год 10 таму пераехала у штаты.

Працягвалі напружваць верхнія чакры мейсцамі інтэлектуальнай публікі беларускамоуны паэт-адзіночка Віталь Рыжкоу (заднія хрэстаматыйныя шэрагі зауважна ажывіліся — мауляу, даеш мову у масы!), Каукова Алена (ОБАЯНИЕ НЕВОВЛЕЧЕННОСТИ  — абяцала хутка альбом выпусьціць), Дзяніс Буркоускі (ну проста поуны бэк-ін-юсср — то «осень Сталина, то «осень Брежнева», то Сібір, то Салажаніцын. Хаця адзін верш прысьвяціу-такі Магілёву. «Кастрама» называецца.). Рвау паветра шалёнымі акордамі навабранец-першакурсьнік Сядоу Яуген («Я люблю наш общественный транспорт…Я заслуженный заяц РБ»), па традыцыі міла чырванела Маша Казека (спэц па любоунай лірыцы — эх, ёй бы яшчэ гітару, ці хаця б арфу…), Віктар Дэа (былы берасьцеец з кожным фэстам усё больш амагілёуліваецца — «Насра-насра-насра-дует весна!»). Закрывала галерэю піянэрау Каця Самігуліна (драйвова. Каць, ты з чым касякі палішу З тоучаным «Кіці-кэтам»у Торкае… «Последний экспресс в сторону солнца»…)

Напрыканцы у бой уступіла старая, апрабаваная на яшчэ у грамадзянскую вайну, зброя — Віталь Касабуцкі, былы выпусьнік усё той жа «пэдухі» і па сумяшчальніцтве лідэр доблеснага гурта МОЛОДОСТЬ («звёзды любят сходить с ума, когда запахнет кровью и повышением»).
Перадапошняй перахапіла эстафэтную палачку…прабачце, канцэртную ліру Лена Вір («Я знаю конечную цель своего острия — я»). Фінальнымі акордамі вечарыны мэдытатыуна бзынькнуу заслужаны сямейны дуэт «Яравікоу-бразэрз ». Спачатку явіуся народу агульнапрызнаны віртуёз пяра і мэдыятара — Цімафей («бразэр-набр-уан»), і «набр-ту»- Паша («маленькая імправізацыя і вялікая трагедыя»)- напрыканцы выканау песеньку старэйшага брата, які тымчасам паліу бамбук пафігізму у цёмным кутку сцэны.

Думаю, самым запамінальным момантам стала афіцыёзная частка зборышча: як толькі абвесьцілі «зы энд» і усе пауставалі зь мейсцау, вокамгненна на сцэне матэрылізавалася жудасная прышчавая цётухна з брутальным венікам жоутых тульпана? і загугнела словы падзякі «ат адміністрацыі універсіцета, каторая хочет паблагадарыць рэбят із клуба „Вірталёт“ і асобенна рукавадзіцеля ( „рукавадзіцель“ — проста-такі залівауся сьлязьмі падзякі і ледзьве стаяу на нагах ад грузу прызнаньня з боку „адміністрацыі“ — Z.) і пажэлаць бязвоблачнага неба і высшага пілатажа». Што ж, тады і без заносау на пікэ.

Записала Ziaziula, журнал «Маразмы жыцця», Могилев, июнь 2006 г.

* «Верталёт» — гэта паэтычная суполка, што хітра прытулілася у гасьцінным улоньні пэдунівэра (можна сказаць, легальна). Ходзяць плёткі, што «верталётаускі» правадыр і сэнсэй Ціма Яравікоу бярэ туды патэнцыйных Багдановічау і Пушкіных паводле строга кастынгу — хто за тры хвіліны прыдумае рыфму да слова «амфібрахій».

Белыя крылы & найвышэйшы пiлятаж (Ziaziula, ж-л МАРАЗМЫ ЖЫЦЦЯ, апрель 2006)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям