Вот уже два года в белорусском музыкальном Интернет-чарте «Тузин Гитоу» принимают участие могилевские группы. Сначала туда совался всякий попсовый ацтой, типа проектов «Донателло» или «Ф-5». Потом появились ГЛЮКИ, ТОВ.МАУЗЕР, ОСИМИРА, НЕВМА – ацтой сдуло ветром. На данный момент могилевские группы на Тузине – самое яркое региональное представительство, достойное звания «столицы белорусского рока».
Сегодня начинается первый тур нового сезона на «Тузине Гитоу». Стартуют сразу четыре наших группы со своими новыми, пока еще неизданными песнями: АВАНГАРДШКОЛА, ГЛЮКИ, НЕВМА и не совсем могилевские, «любимцы БРСМ» – группа ХУТКИ СМОУЖ.
Приглашаем всех твердо забить в «избранном» Хит-парад ТУЗИН ГИТОУ и ежедневно заходить – качать музыку, голосовать, срать в гостевой и следить за борьбой в чарте. Могилев юбер аллес!
У новым сэзоне на «Тузіне Гітоў» магілёўская група «Глюкі» дэбютуе з сваёй новай песьняй – сыгнальным трэкам з новага альбому, над якім цяпер вядзецца праца. Песьню пад назвай «АntiEMO (parket)» называюць творам у рэчышчы «дыска-панку», што скіраваная на разбурэньне «бабілёнскай вежы» сусьветнага зла. Новы твор «Глюкаў» прадстаўляе кіраўнік «Цэнтру жывога року» Віталь Шум.
Новая песьня «Глюкаў» выдатна ілюструе адну зь яскравых адметнасьцяў гурта. А менавіта: яго рэфлексіі ды нагрувашчваньне супярэчнасьцяў. «Глюкі» вырасьлі з панк-року, але ніколі не адрозьніваліся «дэманстрацыйнай наўпроставасьцю». Ствараецца ўражаньне, што кожны новы крок гэтай каманды – гэта крок адначасова ў два супрацьлеглыя бакі. Ці як мінімум – з аглядкай назад.
Мяркуйце самі: патасны пратэст у назьве і адмаўленьне ЭМА-культуры суседзіць з «другой» – дурацкай назвай - «Pаrket». Чаму менавіта «Паркет», які сэнс? Ды аніякага. Проста гэта прыгожае ды моднае слова. А сам трэк – гэта якраз тое, супраць чаго пратэстуе яго назва – чыстае «ЭМА» - згустак болю, адчаю ды сьлёз чалавека, што згубіў сябе. Але і тут дысананс – трэку папярэднічае дэбільная модная фразачка, якая не мае анічога агульнага зь перажываньнямі, раскрытымі ў тэксьце: «А ты дасі мне паслухаць свой fall out, boy?...» У адным месцы прысутнічае боль ды іранічная рэфлексія на яе, упадніцкія песьні выкананыя ў мажоры – скокі на накрыўцы ўласнай труны, як я гэта называю.
Навошта гурту гэтая ўся «сьветамаскіроўка»? Усё вельмі проста. Пачуцьці, асабліва калі яны сапраўдныя, нельга выстаўляць на ўсеагульны агляд, як гэта цяпер распаўсюджана ў ЭМА-культуры. Усё інтымнае ды балючае варта хаваць ад злых людзей, і дзяліцца хіба толькі з самымі блізкімі – тымі, хто здольны зразумець. Але як таго дасягнуць ў музыцы – масавым мастацтве? «Глюкі» інтыітыўна адшукалі сваё выйсьце – дарыць сваё патаемнае тым, хто здольны бязь цяжкасьцяў прамінуць «brain-control» групы – своеасаблівы «тэст для мазгоў», «пасткі для тупых» і не захраснуць у іх, а дайсьці да самой сутнасьці.
Віталь Шум, для Тузіна Гітоў
Магілеўскі гурт «Nevma» ўдзельнічае ў першым туры новага сэзону гіт-параду «Тузін Гітоў» зь песьняй «Ня веру табе», якая зьявілася ў рэпэртуары гурта яшчэ год таму і мусіць ўжо быць добра вядомай прыхільнікам. Аднак запісаць яе прыстойна ў музыкаў атрымалася толькі сёлета – для складанкі «Басовішча XVII». Летась на гэтым фэсьце гурт стаўся адным зь ляўрэатаў.
«Ня веру табе“ – ня новая песьня, - распавядае вакаліст гурту Даніла. - Запісалі мы яе гэтай зімой і яна мала чым вылучаецца з астатняга рэпэртуару гурта „Nevma“ – гэта песьня пра тое, як чалавек змагаецца сам з сабою. Вы ўжо маглі заўважыць, што тэма нейкага ўнутранага канфлікту звыклая для нашага гурта».
Зараз «Nevma» рыхтуецца да запісу свайго альбому: «Пэўны час у мяне былі праблемы з голасам, хварэў на горла, - кажа Даніла. – Цяпер, пасьля лета, я ўжо вырашыў гэтыя праблемы, і мы плянуем шчыльна заняцца запісам».
Пазамінулым годам гурт «Nevma» стаў трэцім ляўрэатам «Басовішча». Даніла кажа, што невялікая грашовая ўзнагарода разыйшлася незаўважна, а вось за ганарар ад выступу на «Басовішчы» ў гэтым годзе гурт набыў на рэпэтыцыйную кропку добры мікрафон.
Бліжэйшым часам гурт «Nevma» можна будзе бачыць на вялікім магілёўскім фэстывалі «Отношения». «Мы чакалі гэтага фэсту, - кажа Даніла, - і з задавальненьнем там выступім».
Алена Скарабагатава, Тузін Гітоў
На ТГ дэбютуе гурт «Авангардшкола» – адна з культавых магілёўскіх камандаў. У новым туры гіт-параду бярэ ўдзел іх новая песьня – «Сінявокая», якая карыстаецца вялікім посьпехам на канцэртах гурта. Музыкі апавядаюць, што першапачаткова дадзеная песьня была напісана для іншага праекту – «Путы магілёўскія» (сумесны праект «Авангардшколы», «Глюкаў» і «Сердца дурака»), але потым лідэр «…школы» Кірыл Смышляеў вырашыў запісаць яе для новага альбому свайго гурта.
«Авангардшкола» ўтварылася пры канцы 90-х гадоў у Слуцку, але потым зьмяніла прапіску на магілёўскую і па хуткім часе сталася адной з самых культавых камандаў гораду. Нават набыла статус «самай народнай» групы Магілёву. Склад гурта неаднаразова зьмяняўся, нязьменным заставаўся толькі лідэр і вакаліст каманды Кірыл «Фан» Смышляеў – настаўнік музыкі ў адной з магілёўскіх школаў. Цяпер у гурце акром яго граюць тры менскія музыканты (сярод іх і бубнач «Крамбамбулі» Мікола Белановіч). Цікава, што Фан зьяўляецца і лідэрам іншага магілёўскага праекту – «Путы магілёўскія», створанага сумесна з музыкамі з тамтэйшых камандаў «Глюкі» і «Сердце дурака». Галоўная іх адметнасьць – трохмоўны рэпэртуар: яны выконваюць песьні па-беларуску, па-расейску і, як яны кажуць, па-народнаму (г.зн. на трасянцы). Песьня «Сінявокая» якраз і была напісаная для «Путаў», але потым Кірыл вырашыў яе перапісаць для новага альбому «Авангардшколы», які мае выйсьці пры канцы году. Менавіта гэта вэрсыя песьні, якую яшчэ мала хто чуў, і прэзэнтавана на ТГ.
Тузін Гітоў
У новым туры на ТГ дэбютуе гурт з Слаўгараду – «Хуткі Смоўж» на чале зь лідэрам каманды Сяргеем Лукашэнкам. Іх песьня «Лебедзі» ўвайшла ў іх дэбютны альбом «Вясковы», які мае выйсьці ў кастрычніку. А ўжо ўвосень беларускі гурт выпраўляецца ў тур па Расеі. «Нашая песьня „Лебедзі“ – жартаўлівая, але вельмі жыцьцёвая. Яна пра тое што трэ' выбіраць – альбо піць, альбо кахаць. Кожны мусіць сам зрабіць свой выбар».
Гэтым музыкам так хочацца граць, што ім, падобна на тое, бяз розьніцы дзе выступаць – у канцэрце «За Беларусь» перад прэзыдэнцкімі выбарамі, на незалежным рок-фэстывалі ці перад беларусамі Польшчы. У Польшчы, дарэчы, «Хуткі Смоўж» у апошнія два гады выступаў часьцяком. Удзельнікі каманды кажуць, што гэтыя канцэрты якраз і прынесьлі свой плён: «Мы сталі поўнавартасным прафэсійным калектывам за гэты час», - заяўляюць яны. Зусім нядаўна слаўгарадзкі гурт упершыню даў свой канцэрт у Расеі – 11 жніўня яны зайгралі сваю праграму ў маскоўскім клюбе «Точка» ў межах сольнага канцэрту магілёўскага гурта OSIMIRA.
У кастрычніку мае зьявіцца дэбютны альбом «Хуткага Смоўжа» пад назвай «Вясковы». Песьня «Лебедзі», якая бярэ ўдзел у першым туры на ТГ, якраз зь яго. «Яна жартаўлівая, але вельмі жыцьцёвая. Песьня пра тое што трэ' выбіраць – альбо піць, альбо кахаць. Кожны мусіць сам зрабіць свой выбар», - кажуць музыкі. Увосень у межах прома-туру «Смаўжы» паедуць на ўсход і дадуць канцэрты ў Петразаводзку, Пскове, Разані, Маскве і ў Пецярбургу.
SB, Тузін Гітоў
Новый сезон на Тузине Гитоу! (Материал позаимствован на Тузине Гитоу music.fromby.net, сентябрь 2007)
Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий: