25.09.2007 Аляксандар Ракавец: «Сьцёб ГЛЮКАУ – проста супэр!»

Группа ГЛЮКИ победила в первом туре хит-парада Тузин Гитоу. Экспертом первого тура выступил Александр Ракавец - лидер минской группы IQ-48. Что приятно, помимо ГЛЮКОВ А.Ракавец в своем комментарии отозвался положительно обо всех могилевских группах...
...Тем неприятнее, что во втором туре хит-парада могилевские группы на данный момент уступают какой-то дремучей группешке с названием АКРОПАЛЬ... Еще не поздно исправить положение. Присоединяйтесь к голосованию на Тузине Гитоу. Не дадим своих на поругание бездарям! Бездарям место в жопе, а не на вершинах хит-парадов!!!

Акропаль — Requiem
Той самы славуты «фармат Басовішча», які, на маё меркаваньне, проста жыцьцёва неабходна зьмяніць!

Arcanum — Таямніца Часу
Шчыра кажучы, не люблю я готыку, прабачце! Да таго ж ня вельмі зразумела зроблены запіс не дае зрабіць нейкія больш-менш разгарнутыя высновы. Прабачце!

Авангардшкола — Сінявокая
Ну, гэта маё!!! Люблю гэткія слабыя долькі, акардыёнчыкі, розныя «растафаралігалайзы». Дарэчы, асацыятыўныя паралелі зь песьняй «Я нарадзіўся тут» знайшоў, пяюць рэгі, а тэкст «сьвядомы». Адныя з маіх фаварытаў у гэтым туры.

Bananau Republic — 1, 2, 3, 4...
Хуууу... Надакучыла плакаць, вам не? Скрыпка, дрыгва, нехта лічыць, што нам весяліцца ня варта, я так не лічу.

Хуткі Смоўж — Лебедзі
Гарачыя хлапцы! Гарачыя! Па настроі Zdob si Zdub нагадалі! Ну вось, тут той самы выпадак, калі ТАКУЮ музыку хочацца чуць на беларускіх фэстах, тым жа Басовішчы. Рэспэкт, бразэрз!

Dali — Я люблю тваё неба шэрае
Ня зразумеў, аб чым гэтае. Увогуле, гурт незразумелы. Аранжыроўка правільная, граматная, але мне не цікава.

Глюкі — AntiEMO (Parket)
Калі гэты твор успрымаць як AntiEMO, сьцёб, – то проста супэр. Калі гэта сур'ёзна (што малаверагодна), дык звычайная песьня, але якасная. Адная зь песень, якая мне найбольш спадабалася.

Nevma — Ня веру табе
Вельмі моцны цікавы вакал. Кляс! Незвычайнымі музычнымі хадамі гурт нагадвае мне System of a Down, але ж на шмат цікавей гурт гучыць жыўцом, чым на гэтым запісу.

P.L.A.N. — Растаньне
Прыгожы куплет... А што, гэты гурт блюз грае?

Rosy — Гады лятуць
Гэта, здаецца, love metal! Хлопцы, пэўна, да гэтага і імкнуцца. Вось і на Беларусі зьявілася такая музыка. Не маё.

Сьцяна — Калыханка
З такімі калыханкамі не засьнеш! Happy Заходняя хваля, саўнд Берасьцейскай вобласьці, Сьцяна, :B:N:... Цяжка пісаць аб людзях, якія таксама граюць з саксафонам, да таго ж яшчэ і злоўжываюць з табой разам. Адное адзначу дакладна: «Сьцяна» пазнаецца зь першых гукаў. А гэта ўжо добра!

Сяржук Сокалаў-Воюш — Ехалі лісоўчыкі
На маю думку, гэтую песьню немагчыма камэнтаваць. Усё!

P.S.
Ну, што сказаць. Пачатак сэзону, усё яшчэ раскачваецца. Вось запрацуюць ва ўсю моц студыі, пачнуць сваю дзейнасьць (?) клюбы, тады і пабачым, хто на што здольны, хто чаго варты. Дзякуй, сыстэрз энд бразэрз!

Фото: Тузин Гитоу

Экспэрт ТГ Аляксандар Ракавец: «Сьцёб „Глюкаў“ – проста супэр!» (Тузин гитоу, сентябрь 2007)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям