2 ЭШАЛЁН: хто гучней, той... пралятае

2 ЭШАЛЁН: хто гучней, той... пралятае (Ziaziula, ж-л МАРАЗМЫ ЖЫЦЦЯ, апрель 2006 )13 красавіка адгрыме? вагонамі у ДК чыгуначнікау «ДРУГІ ЭШЭЛЁН» — музычны фэст, дзе маладыя і яшчэ не сапсаваныя славаю гурты мелі шанец паказаць свае здольнасьці шырокім нефармальным масам.

Галоунай фішкай канцэрту стала найжудайсьнейшая якасьць гуку — нашыя юныя таленты мусілі з усёй моцы драць глыткі, рваць струны ды ламаць барабаны, каб быць пачутымі і адэкватна ацэненымі. Адразу выкажу агромністую падзяку арганізатарам (ЦЖР, спрычыніліся «Наше радыё», Антон Барада і Антон Барада) якія мала таго, што вывелі у людзі навабранцау музычнага фронту (пераможцы «Эшэлёну 2» змаглі потым па?дзельнічаць у «ОтНАШЕниях»), дык яшчэ й схітрыліся па-чорнаму прапіярыць свайго злоснага канкурэнта на шоу-бізнэсовай арэне Магілёва — Колю Самуйленку.

Ад самага пачатку усім прыйшо?шым на мерапрыемства раздалі бюлетэні для галасаваньня — так дэмакратычна абіраліся тры лепшыя гурты фэсту.

Пачынала амаль тутэйшая WERSИЯ (Крычау), ёй пашанцавал мала — разабраць можна было небагата (запомнілася «Мёртвое солнце» і «Ангел снов»)

Дэбютвала пасьля іх НИМАТА (ім, па-мойму, галімы гук якраз пасава? — дзіка нешта крычалі пра анархію, вайну, «больше мяса, больше крови» — мо, за гэта й адхапілі другое мейсца). Лепей гралі, чым сьпявалі хлопцы з ЧЕРDUCKа, па-панкауску разьдзяубайна і напляваушы на чутнасьць.

STЁKLA (былы NEW ANS) старанна і энергічна з замахам на дэпрэсыунасьць закідвалі народ старымі (амаль што гітамі) — «За суботай нядзеля», «Окольцованные птицы» (дарэчы, электронную частку гэтай плаксівай песенькі напісау Ufo з TAV_MAUZERa). Паказвалі уменьне крычаць і сынхронна махаць інструмэнтамі і трэсьці патламі музыкі з KOST (ім дасталася трэцяя прыступка другаэшэлёнскаг пьедэсталу — зь мізэрным адрывам ад НИМАТы).

Вельмі вылучалася на фоне усіх астатніх панканута-гардкоравых удзельнікау пазытыу на-разьдзяубайскі гурт БЕЗ НОТ (абвешаліся ямайскімі сьцягамі, сьцібрылі чужую гітару - як высьветлілася, крычаускай DIVERSIІ;як бальзам на душу пасьля шалёнага націску на барабанныя перапонкі іх сонечнае рэгі «Карманы», «Небо» — як я разумею усіх за іх прагаласаваушых — БЕЗ НОТ становіцца безумоуным лідэрам, атрымлівае усенародную пашану і золата фэсту).

Ну, і на фінішы нас чакау загадкавы гурт 3. (ЗАТОЧКА)  — на паверку аказалася, што гэта нейкія алдовая панкі і раней зваліся Б.Л.Я. З усіх адтулін пёрла глыбокая панк-філязофія («То, что окружает нас — это просто ужас нах…», «Улыбаясь весело, старушка повесилась») і вострасацыяльныя матывы (песенька пра «людзей у шэрым», якія «ходзяць па двое»). Якраз 3. ганьбілі беднага ды няшчаснага Колю Самуйленку, бо «он делает дешевые концерты за три тысячи в «Jokere», а спонсор у него ЖЭУ» і «все знают, что Коля дебил». Будзем лічыць, што яны панкі і ім усё можна, таму што ім усё пофіг…

І пакуль там ссыпалі бюлетэні у кардоннуя скрыню і нашыя магілё?скія Лідзіі Ярмошыны вылічвалі пераможцу, нас радавалі больш мацёрыя каманды — СЕРДЦЕ ДУРАКА (як вялікія гуманісты і унутры ЦэЖээРауская апазыцыя выступілі «ЗА КОЛЮ!») і нашае гала-сістае адкрыцьцё году NEVMA, якую Шум тут жа узнагародзіу спэц-прызам — міні-гітараю.

…Вось і усё. Пераможцау чакаюць выступы на «Першым эшэлёне» у пачатку трауня і на «ОтНАШЕниях» напрыканцы красавіка. Коля Самуйленка ціха плача у падушку і палае жаданьнем помсьціць (Коля, помсьці! Вязі нам у «Joker» Агурбаш, Слуку і Смолаву за тры рублі!). Арганізатара? ганяюць па усякіх выканкамах і прамываюць мазгі за лёзунг фэсту «рок супраць кідалава» (проста пад словам кідалава арганізатары мелі на увазе кідалава музычнае, а гарадзкія улады згледзелі хітрую крамолу — ад пасьлявыбарчай параноі шчэ не аклімаліся…).

Записала Ziaziula, журнал «Маразмы жыцця», Могилев, июнь 2006 г.

Смотреть ФОТОГАЛЕРЕЮ с фестиваля ВТОРОЙ ЭШЕЛОН-2006

2 ЭШАЛЁН: хто гучней, той... пралятае (Ziaziula, ж-л МАРАЗМЫ ЖЫЦЦЯ, апрель 2006 )


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям