1.10.2011 AKUTE дали интервью indieйцам

AKUTE сейчас много ездят, много выступают - в Беларуси их уважают и повсеместно ждут с концертами. Однако у такой всебелорусской славы, как и у любой медали, есть обратная сторона. Время от времени приходится общаться с журналистами и отвечать порой на совершенно тупые вопросы. Одно из таких неудачных интервью случилось у могилевской группы в Витебске - 25 сентября AKUTE выступили в рамках Indie-party в местном клубе "Чердачок". Представляем его вашему вниманию.

Стась Мытнік і Рома Жыгараў, удзельнікі гурта, выглядалі стомленнымі і змучаннымі – яшчэ й суткі не мінулі з іх апошняга выступу ў Менску на канцэрце “Танцы-шманцы”. Аднак хлапцы мужна трымаліся і адказвалі на падступныя пытанні журналістаў V4M.

V4M: Вы ўжо набылі квіткі на матч БАТЭ-Барселона?
Стась: Не. Я не люблю футбол і зусім ім не цікаўлюся.

V4M: Вы замарочваецеся на адзенні? Напрыклад, калі шкарпэткі набываеце?
Стась: Мне маці набывае. Чорныя і шэрыя.

V4M: А як наконт жыццясцвярджальных колераў?
Рома: Не, я артадокс.

V4M: Большасць вашай аўдыторыі адносіць сябе да культуры хіпстэраў. А ці лічыце вы сябе хіпстэрамі?
Стась: А ты паглядзі на нас, ці падобныя мы. Я ўжо столькі разоў чуў гэтыя параўнанні, аднак так і не дабраўся паглядзець у інтэрнеце, хто гэта такі – хіпстэр.

V4M: Калі прыходзіць разуменне, што прыспеў час ствараць гурт?
Стась: Калі ты пачынаеш цікавіцца музыкай. Кожны малады хлапец жадае навучыцца граць на гітары. Аднак не кожны можа. Я навучыўся. У 1998 годзе мой бацька набыў мне гітару. Яна вісела колькі год у адзіноце, а потым я пачаў граць. Бацькі аддалі мяне ў музычную школу, але я яе закінуў. Праз гады два пачаў займацца сам.

V4M: Якія музыкі ўплываюць на вашую творчасць?
Стась: Вялікая колькасць гуртоў уплывала на нас напрацягу ўсяго жыцця. Сёння адно, а ў наступным годзе я буду слухаць і граць ужо зусім іншую музыку. А калі канкрэтна – няхай гэта будуць The Killers. А яшчэ Дзіма Білан на мяне ўплывае вельмі!

V4M: З якім гуртом вы б хацелі выступіць на адной сцэне?
Рома: Калі б была такая магчымасць, мы б выбіралі больш маладыя гурты. І менавіта з Беларусі. Тыя, якія б падавалі надзею на развіцце беларускай сцэны. Няісна нават, на якой мове яны б спявалі. Лепш, канешне, каб на беларускай, аднак мы б, у любым выпадку, выбралі малады беларускі гурт. Мы за развіцце беларускай культуры і музыкі.

V4M: Што вы хочаце сказаць сваёй творчасцю?
Стась: Я пра гэта не думаў. Я раблю тое, што мне падабаецца, і добра, калі гэта патрэбна не аднаму мне. Кожны ўсё ўспрымае па-рознаму. Можна вызначыць для сябе, што гэта: каханне, адзінота ці нешта іншае. Нейкія словы ўва ўсіх выклікаюць розныя пачуцці. Таму проста кахайце адзін аднога, а мы будзем вам спяваць. Напрыклад, Рома стварае тэксты, а я спяваю. Я не хачу пытацца, пра што ён там думаў, калі пісаў песню. Калі я спяваю, я ўяўляю нешта сваё.

V4M: Колькі часу таму вас называлі новым “N.R.M.” і прарочылі вам будучыню “сцяга” пратэстнай моладзі. Ці гатовыя вы стаць сымбалем пратэстаў?
Рома: Мы не пратэстуем, у нас іншы накірунак творчасці.
Стась: Калі ты кажаш пра палітычныя пратэсты, то я зусім не палітычны чалавек. Гэта не значыць, што мне зусім не цікава тое, што адбываецца ў краіне. Аднак я нікуды не пайду і нічога не буду крычаць, выказваць свае думкі на людзях.
Рома: Выкарыстоўваць пратэст у сваіх мэтах проста. Вельмі проста зрабіць пратэстны гурт. Для мяне вельмі легка напісаць пратэстныя песні, якія павядуць за сабой, але я ў гэтым я не бачу ніякага сэнсу для сябе.

V4M: Ці ёсць у вас прадусар?
Рома: Я б сказаў, тут падмена паняццяў: прадусар – гэта чалавек, які робіць усё ад пачатку да канца. Ён набірае людзей, гаворыць, што граць, укладае ў гурт грошы, вырашае, што рабіць далей. Распаўсюджвае прадукт, які атрымаўся. У нас няма прадусара. Ёсць проста людзі, якія нам дапамагаюць.

V4M: Ці плануеце вы тур па аграгарадках, напрыклад?
Рома: Па рэгіёнах мы, канешне, паедзем. Зараз гэта абмяркоўваем. Узгадняем. У нас увогуле першасная мэта - праехацца па усіх гарадах Беларусі. З якога пачнем – усё адно. Аднак гэта не так проста - арганізаваць канцэрт у невялікім горадзе. Калі будзе невялікі тур – гэта будзе ў рамках тура, а калі не, то будуць проста кропкавыя канцэрты. Для нас сапраўды прыярытэтна граць на Беларусі. Нас запрашаюць у розныя краіны і ў розныя гарады па-за межамі Беларусі. Але мы бачым сваю мэту. Мы граем для нашых людзей, робім сапраўды якасную беларускую музыку. Мы хочам, каб нашым суайчыннікам сапраўды было што паслухаць. Таму аграгарадкі могуць нас чакаць.

Источник

AKUTE дали интервью indieйцам (Vasilisa, vizh, Vitebsk4.me, октябрь 2011)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям