8.02.2007 Зь юбілеем падонкі!

4 лютага ў традыцыйнай зальцы магілеўскі Цэнтр Жывага Року ладзіў пантовую юбілейную вечарыну з нагоды свайго гераічнага 5-годзьдзя. Гэта была “пятая”, што сымбалічна, за сэзон “акустыка”.

Вечарына атрымалася пампезнай, саліднай і размашыстай: на сцэне і ў зале прысутнічалі самыя-самыя мэтры, слупы і ўсё такое гарадзкой суп-культуры, прадстаўнікі маладога і наіўнага пакаленьня і нават сьціплыя заморскія дэлегацыі – зь Менску ды Віцебску. Але нямногія ведаюць, што найбольш арыгінальна адзначыў падзею Віталя Рыжкоу, малавядомы складальнік вершаў. Па чутках, творца так сьпяшаўся з лазьні на гэтую багемную паці, што зачапіўся за падлогу і атрымаў траўму задняй канечнасьці – ахілесавай 5-кі. Гэтая ахвяра крывавымі літарамі будзе ўпісана ў аналы гісторыі магільнага року.

Віталь Шум: “Я – STAR, я ухожу...”

Настрой імпрэзе задаваў упалены бэк-тон – рэгі ад ДЖА ДЭВІЖН: “Ганджа вставляет так, что всё... всё...”. Па традыцыі, звыклая мітусьня – дзяўчынкі фоткаліся, арганізатары цягалі лавачкі, пражжоныя журналюгі нешта фоткалі... Нарэшце на памосткі вылез нефармальны фюрэр – Віталь Шум, і адразу заявіў, што гэта – “последняя планавая акустика”, бо “перебрали всех п(о)ющих людей в Могилёве” (насамрэч скончыўся ўвесь “план”) і са словамі “я – STAR, я ухожу” саступіў мейсца свайму ад’ютанту Яравікову Паулику, пастаяннаму канфэрансье цэжээра. Пасьля міні-лекцыі пра новыя музычныя плыні, Пажка таксама зьнік: “Пошёл я пить…”

Цімафей Яравікоў: “Я б кое-кому надавал оплеух!”

Эстафэту падхапиу ягоны старэйшы брат, лідэр гурта СЕРДЦЕ ДУРАКА Ціма Яравікоў. У нязвыклым амплуа: традыцыйна Цімафей на сцэне – добры, лірычны й душэўны рускі хлапец, гітара, цяльняха і філязофска-лірычныя песенькі. Сёньня ж паэта неяк нядобра жмурыўся, шпурляўся ў публіку інтэлектуальнымі вершамі, дэклямуючы ў модным стылі а-ля Маякоўскі. На радасьць фэміністкам, папляваўся некалькімі вершычкамі пра прыўкрасную палову чалавецтва: “потерялась, слышите, женщина; кто найдет – поздравляю, радуйтесь!”. Як высьветлілася, Вэрлена і Рэмбо Ціма недалюблівае і таму гартае у прыбіральні: “что нового, скажи, в любом поэте? а что хорошего ещё и в голубом?”. Таксама было крышачку славянафільства ды антыглябалізму: “в карманах немытых зеленющие рожи заморских царей”, “эх, не идёт макияж Василисе прекрасной – из родных наших баб понаделали шлюх!”. Значную частку з гэтага ўсяго паэта насачыняў у гады студэнцкага разгула і пад ўзьдзеяньнем лёгкага алькагольнага допінгу. Праўда, вобразамі-асацыяцыямі паэта так старанна сыпаў направа ды налева, што мае мазгі крышачку... кіпелі.

Арцём Іваноў: “Солдат недобитых систем”

Працягваў навабранец падпольнага мастацкага фронту, Арцём Іваноў. Пакуль яшчэ зьлёгку дрыготкі голас і рукі – ну, гэта ўсё набыўное.У манэры граць ды сьпяваць адчуваўся ненавязны ўплыў Цімафея Яравікова, які і зьяўляецца галоўным пілётам “Верталёта”. Юнак спявау неяк сарамліва прыжмурыўшы вочкі (ясна, чыя школа): “Нам говорили: нет войне! А кто поверил, тот дурак”, “Ты солдат умирающих снов, ты солдат недобитых систем”. Шчыра так, толькі б сьмеласьці, рашучасьці паболей – і можна, прыкінуўшыся воінам-інтэрнацыяналістам, у пераходах калыміць. Ну, альбо на Дзень ВДВ выступаць. Яшчэ цудоўная песенька “Как во сне”, пра зялёнага чалавечыка і “траву у дома”. Усё-ткі план у цэжээра ў загашніках ёсьць.

Рамэо Глюк: “У меня красоўкі “рыбак”, а цебе паб’ю ебала!”

Ад такой перанасычанасьці красным пісьменствам у прысутных пачаліся лёгкія ГЛЮКІ. Глюк быў адзін, затое які! Рамэо, зорка сцэны, басіст-віртуёз і любімчык фанатаў. Тут жа пры ўдзеле канфэраньсье на сцэне была накрытая невялічкая “паляна”, што не перашкаджала, а, наадварот, дапамагала трубадуру выступаць. Што характэрна, трасянка гучыць са сцэны цэжээр усё часьцей: спачатку ЗАТОЧКА, потым Анка Упала, а зараз вось Рома. З выразам імбіцыльнасьці на твары, Рамэа прэзэнтаваў маргінальны музікл з жыцьця “гапоў”. Шалёны посьпех мелі гэныяя замалёўкі. Калі верыць аўтарам, беларуская моладзь жыве разнастайным і духоўна багатым жыцьцём: “Я купіл себе мабілу, зацеплю сегодня цёлку”, вядзе здаровы лад жыцьця: “Тры гандона мы купілі, а ані такія – хуля. Сі’арэты не купілі – у ларке элэма нету! ”, цікавіцца мастацтвам: “Мы пашлі на дзіскацеку, штоб адпізьдзіць не з раёна” і модай: “У меня красоўкі “рыбак ”, а цебе паб’ю ебала!”. Сярод музікла прагучала песенькка “Лёха” пра нялегкія армейскія будні і няшчасны лёс маладога жаўнера. У якасьці бонусу маэстра выканаў гнусавым і хрыпатым альтам некалькі песенек з рэпэртуару гурта ГЛЮКІ (так гнусна над імі яшчэ ніхто не вычвараўся!). Але больш за ўсё ўразіў рэмікс на ГРАЖДАНСКУЮ АБАРОНУ: “Говно в моих воласах...” і г.д. Ну навошта арганізатары выпускалі гэта на сцэну?! Дзе пампезнасьць, дзе афіцыёз па поваду ебілею?!

Бурапенны Бур: “Я знаю только слово “молоток”!”

Пасьля антракту – традыцыйнае тусаваньне ў прадбаньніку, пракурка і падшумок раздача часопісу МАРАЗМ ЖЫЦЬЦЯ – атмасфэра зноў накалілася. На сцэне ў грознай позе, элегантна абдымаючы мікрафон, узвышаўся Буркоўскі Дзяніс (для фанатаў проста Бур). Ён запусьціў у залю зь дзясятак сваіх вершаў, збольшага прасякнутых руска-савецкім патасам. Пачаў з традыцыйнай “Костромы”, “Достучаться до небес, или на образ жизни поэта”, якi прысьвяціў малодшаму браціку па пяру Юлію Ільюшчанку, які на першым шэрагу аж пачырванеў ад такога шчасьця: “в небо бить проржавевшим молотом, словом резким, слепым, осколочным”,“выть сиреною скорой помощи”. Дэклямаваў з пачуцьцём, прыдыханьнем і нават з ноткамі, прабачце, Барыскі Маісеева ў голасе. Так што пераемнасьць пакаленьняў у магілеўскім шоў-бізнэсе – паўнейшая. Алена Каўкова: “Что толку лупить по струнам?..”

Алена такама выступала адна, без свайго гурта ОБАЯНИЕ НЕВОВЛЕЧЁННОСТИ. Пасьля ваяўнічага Буркоўскага жаночыя лірычна-гаротныя сьпевы былі бальзамам на параненыя душы і вушы. Сьпявачка-паэтка пераплюнула вакалам ўсіх выступоўцаў. Бітая гадзіна гіпнозу і зачараваньня. Гукі Аленкавай гітары і самой Аленкі птушкай луналі па-над галовамі гледачоў, нават неўгамонны наш маладнячок быў “обоян” і “вовлечён” – суцішыўся і слухаў. З апошніх выступаў Аленкі – безумоўна, самы кранальны. І чаму я з сабой насовачку запасную ня ўзяла?.. А, “что толку лупить по струнам и перед кем бить посуду, когда надо всей твоей жизнью сияет улыбка Будды?.. ”. Так што, ня гледзячы на ўсе сумнае ў творах Алены: гора-горачка, пабітасьць лёсам і гэ дэ – у выніку ўсё роўна, пачуцьці сьветлыя, празрыстыя, сонечныя: “подыхать повремени, времена всё сгладят”. Ну, добра, як Каўкова, я тут усё роўна не пяяць змагу, так што – хто ня быў , слухайце ў запісах. І памірайце ад зайздрасьці.

Кулямёт-Віталік: “Моладая гвардія шагает по стране”

Здавалася, надыйшоў нарэшце хэпі-энд гэтай супэр-мэга-вечарыны. Але тут, як піліп з канапель, выскачыў заслужаны вэтэран цэжээраўскай гвардыі, Віталь Касабуцкі, таксама адзін і без свайго ансамбля МОЛОДОСТЬ. Толькі-толькі ён вярнуўся з Раўбічаў, дзе ўдзельнічаў у рыбалавецкім спаборніцтве і нават атрымаў звонку бліскучу мэдальку на патрыятычнай чырвона-зялёнай істужачцы. Рэпэртуар – усё старыя, ваяўніча-бадзёрыя гімны, “Молодая гвардия”, “Стройотряды”, “Русское поле”, “Незнайка” і г.д. Пакаленьне пастарэй і пасур’ёзьней махала рукам і драла глыткі, падпяваючы трыбуну. Мэляманы памаладзей і пабуржуісьцей ня дужа глыбока пранікаліся творчасьцю Касабуцкага – напэўна, недастаткова іх ганялі выкладчыкі-ідэолягі. На прыканцы на танцпол вылецела руская патрыятычная “тройка” ашалелых фанатаў – Бур, Пух і для сымэтрыі яшчэ адзін Бур (магчыма, клон альбо двайнік!). Тройка паводзіла сябе безтармазова: трэсла ў стане афэкту ўсім целам, выскоквала на сцэну і дапамагала Касабуцкаму вапіць у мікрафон. Не, такой маленечкай залькі Віталю яўна мала – яму на Чырвонай плошчы вапіць з трыбуны, на мітынгах! Хайль! Хайль! Нацюрліх, а Буркоўскага на брянявік побач пасадзіць.

І невыпадкова менавіта Касабуцкі, вядомы сваім шчырым бээсэсэраўскім патрыятызмам, бальшавіцкім задорам і піянэрскай энергічнасьцю падвёў тлустую чырвоную рысу пад сьвяткаваньнем юбілею. Гэта каб ніхто не сумняваўся, што прах у парахаўніцах ня выветрыўся у цэнтра жывога року і зараду батарэек ягоным актывістам хопіць яшчэ як мінімум на столькі ж.

Карацей, пяць гадочкаў – гэта яшчэ МОЛОДОСТЬ, ня падаць духам, падонкі! Уг’а! З днём наг’аджэньня, таваг’ышы цэжээг’аўцы!

*хто яшчэ ня ведае, менавіта “падонкамi” клiчуць цэжээраўцаў сталічныя журналісты. Што самае характэрнае, “падонкі” гэтым ад душы ганарацца!

Зь юбілеем падонкі! (Зязюля, МАРАЗМ ЖЫЦЬЦЯ №4, февраль 2007)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям