29.04.2008 Смачная падборка сьвежых беларускамоуных рок-гітоу.

Вельмі смачная падборка сьвежых беларускамоуных рок‑гітоу, сабраных у адзін дыск у гонар 90-годзьдзя БНР. Частка зь песень вядомая з гіт‑параду «Тузін Гітоу», частка (амаль палова) запісаная адмыслова для гэтай складанкі. Разынак і сюрпрызау на дыску у досталь. Гэта і новая (урэшце!) песьня гурту Pomidor/off — годны працяг «Сьвята пакрадзенага» і неапублікаваная яшчэ «Менск» на хрэстаматыйны верш — урывак зь «Сьцягу брыгады» Куляшова у выкананьні мёртвага ужо гурту Siver, гэта і перапісаныя наноу «Тры чарапахі» з крыху зьмененым тэкстам у прыпеве.

Працягваць можна бясконца. Але ж самы магутны гіт запісалі магілёускія «Глюкі».

У іх «Праграме» надта удала спалучаецца саладжавасьць, мэлядычнасьць і жорсткасьць. Зроблена усё проста, але акуратна, кожная дэталька выпеставаная. Песьня папросту узорная! Галоунае расчараваньне складанкі — IQ48, якія узяліся сьпяваць на Янку Купалу («Гэй, наперад»). Па‑першае, сам трэк вельмі сыры з чыста тэхнічнага гледзішча (не пасьпелі, відаць, у тэрмін ухадзіцца), а па‑другое, адчуваецца у ім нейкая скляпанасьць, няма гарманічнага спалучэньня музыкі і тэксту (чаго ня скажам пра такія песьні, як «Выйсьце» ці «Сьвятло у цемры»). «НезалежныЯ» аніяк нельга назваць «супольным музычным праектам», хоць тое і напісана вялікімі літарамі на вокладцы — гэткі прадусарскі хітрык, але удалай кампіляцыяй — дык і лёгка!

Сяргей Будкін, газета «Наша Нива»

Ссылки по теме: Статья "НезалежныЯ ГЛЮКИ и ЗАТОЧКА"

Смачная падборка сьвежых беларускамоуных рок-гітоу. (Сяргей Будкін, газета «Наша Нива», апрель 2008)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям