27.08.2010 Аляксей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок»

Учорашні трыюмф ГЛЮКАЎ feat. MAUZER і Green Che з песьняй "Краіна 2.0" у Мэгатуры Тузіна Гітоў пацьвердзіў, што пасьля двух гадоў па распадзе ГЛЮКАЎ нічога лепшага ад іх у беларускім року не зьявілася. Асэнсаваньне гэтага - падстава чарговы раз сумна згадаць пра тое, ЯКІ гурт мы страцілі. Калі ў Магілеве распад ГЛЮКАЎ - неістотна, мірысься ты з гэтым ці не - але збольшага ўспрымаецца як дадзенасьць, то прыхільнікі зь іншых гарадоў дагэтуль ня могуць паверыць у тое, што здарылася, і патрабуюць узьяднаньня гурта. Пасьля перамогі ГЛЮКАЎ рэдактар парталу Тузін Гітоў Сяргей Будкін паразмаўляў з абодвума "бакамі канфлікту" з таемнай надзеяй на аднаўленьне легендарнай магілеўскай каманды...

Ад часу выступа на фэстывалі «Басовішча-2008» вакаліст «Глюкаў» Аляксей Паронкін на сцэну не выходзіў. Праз асабістыя супярэчаньні ўдзельнікі каманды вырашылі разысьціся. Нягледзячы нават на тое, што ўзялі трэцяе месца на фэсьце музыкі маладой Беларусі і тое, што быў гатовы іх новы альбом «Ідыятызм». Дыск, праўда, усё ж вырашылі выдаць налета, а галоўны гіт зь яго «Краіна 2.0» аддаць у гіт-парад на «Тузін Гітоў». Іншыя два ўдзельнікі каманды – Стас Мытнік і Раман Жыгараў заснавалі новы гурт – Akute, а сам Аляксей сьвядома выйшаў па-за межы музычнага працэсу. У яго зьявілася сям’я і нарадзілася дачка – Ліза, надта патрэбныя былі грошы, якія з дапамогай музыкі у Беларусі зарабіць няпроста. Вакаліст гурта, які мог стаць належным пераемнікам N.R.M., працуе ў рэклямнай сфэры дызайнэрам і падумвае пра тое, каб зьехаць на падпрацоўкі за мяжу. «Зьбіраюся ў Італію, праўда няясна яшчэ чым тамака буду займацца – магчыма пайду на будоўлю, а мо ўладкуюся сьпяваць у караоке-бар».

Але гітару Лёша не прадаў ды працягвае займацца музыкай. Ідэі заснаваць новую каманду ён не пакінуў. «Мяркую, што раней ці пазьней гэта адбудзецца. І гэта група будзе працягваць традыцыі “Глюкаў”, як у музычным, так і ў тэкставым пляне». Тое, што Akute часам прадстаўляюць, як «экс-Глюкі» Лёшу не кранае. «Так яно і ёсьць, няхай яны і граюць музыку адрозную ад той, якую мы рабілі разам. Мне нават падабаюцца асобныя іх рэчы, але далёка ня ўсё».

З часоў распаду ён не размаўляў з былымі музыкамі каманды, але не выключае аб’яднаньня каманды. «Такое можа адбыцца, калі мы ўрэшце забудзем старыя крыўды і зьявіцца жаданьне пачаць з чыстага аркуша. Ведаю, што камусьці трэба зрабіць першы крок, і я гатовы яго зрабіць. Хоць не ўпэўнены, што гэта адбудзецца вельмі хутка».

Да моманту, калі музыкі ўсё ж вырашаць аб’яднацца, «Краіна 2.0», як і іншыя творы «Глюкаў» не прагучаць ужывую. Па ўзаемнай дамове, ні Akute, ні будучая новая каманда Паронкіна ня могуць выкарыстоўваць у сваім рэпертуры супольную спадчыну.

Лёша цешыцца з таго, што «Краіна 2.0» стала галоўным беларускім гітом гэтага сэзону. «Відавочна, што яна дастойная гэтага. Праўда, мне самому больш да спадобны яе першы варыянт, без запрошаных гасьцей». Вакаліст «Глюкаў» сам зь цікавасьцю сачыў за разьвіцьцём падзеяў на «Тузіне» цягам гэтага сэзону. «Я хачу падзякаваць нашым прыхільнікам, што прынесьлі дзесяць перамогаў у чарце і галоўную – у мэгатуры. Малайцы, што заклікалі галасаваць па сумленнасьці. Дзякуй, што не забываліся і спадзяваліся!».

У чарт на «Тузін» Аляксей абяцае вярнуцца ўжо з новай песьняй свайго праекту, а магчыма, што і з адроджанымі «Глюкамі». Прынамсі, перамога «Краіны 2.0» засьведчыла, што гурт распаўся дарма.

Камэнтар Рамана Жыгарава, экс-удзельніка «Глюкаў», заснавальніка гурта Akute:

«Мне бы не хацелася казаць пра магчымасьць вяртаньня “Глюкаў” ды неяк камэнтаваць словы Лёшы. Па-шчырасьці мне нецікава займацца гэтым гуртом пасьля таго, што адбылося. Я дагэтуль не магу зразумець навошта было разыходзіцца. Таму і не бачу сэнсу мірыцца, як у дзіцячым садку. Так, сусьветная практыка сьведчыць, што ўдзельнікі гурта нават праз працяглы час могуць сабрацца разам, але тая ж практыка паказвае, што часта каманды працягваюць працу, негледзячы на ўнутраныя спрэчкі. Так мусіла адбыцца з “Глюкамі”, але не адбылося. А ў «Тузіне» перамаглі найперш тыя людзей, якія за галасавалі за «Краіну 2.0», таксама гэта перамога ў роўнай ступені Яна Маўзера і Ромы UFO з Green Che, якія далучыліся да запісу гэтага трэка».

Аляксей Паронкін (Лёпа Глюк): «Я гатовы зрабіць першы крок» (Сяргей Будкін,Тузін Гітоў, жнівень 2010)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям

А вот на Тузине, случайно не делается концерт после окончания всего? И как тогда песня-победитель будет исполняться? Возможно, это ещё один аргумент для примирения, хотя бы между людьми, а не между бывшими участниками одной группы???

Делается диск и песня ГЛЮКОВ там будет.
Что касается возможного воссоединения ГЛЮКОВ, то я в это не верю. Как и в группу Леши новую... Не будет этого. А ГЛЮКИ могут соединиться в одном случае - когда АКУТЕ придут к неизбежному логическому тупику своего существования и у Леши с Ромой окажется по одинаковому разбитому корыту. Только я боюсь что уже сейчас поздно объединяться, а потом - и подавно. В одну воду дважды не вступишь, а масштаб популярности ГЛЮКОВ - это вам не СЕКС ПИСТОЛС все же - и денег не нарубишь, и сочинять как раньше уже не получится. Люди становятся взрослыми - слишком разными, и пропасть между ними становится только шире.

хватит ныть о просранных полимерах, жизнь-то продолжается, например

Согласен, но все равно...