25.09.2009 ГЛЮКI i СЕРДЦЕ ДУРАКА: последний путь на Тузине Гитоу

Альбом СЕРДЦА ДУРАКА "ДеЦтво" отшумел свое в конце весны - начале лета и теперь спокойно протекает из сети в компьютеры слушателей на просторах шестой части суши. Отзывы приходят... да откуда они только не приходят... Тем временем в Могилеве "шумную" эстафету у СЕРДЦА ДУРАКА перехватил другой альбом - "Iдыятызм", обрастающих легендами ГЛЮКОВ. Одна за другой сыпятся восторженные рецензии как от критиков, так и от простых меломанов и слушателей. Это невероятно приятно. И пока вы будете читать еще пару отзывов, мы предлагаем вам достойно проводить ГЛЮКОВ и "Маци" СЕРДЦА ДУРАКА в последний путь в хит-параде "Тузин Гитоу". Скорее всего ГЛЮКI в этом хит-параде уже никогда не появятся по вполне понятным причинам, да и СЕРДЦЕ ДУРАКА в ближайшее время на белорусском языке врядли запоет...


Сябры, прызнавайцеся, хто слухаў пасмяротны альбом гурта Глюкі «Idyjatyzm»? Ён атрымаўся проста шэдэўральным. Я схіляю голаў перад магілёўскімі хлопцамі за майстэрскае балансаванне паміж сцёбам і надрывам. Не магу зразумець чаму, але атрымалася вельмі праўдзіва. Да таго ж сярод адзінаццаці песень альбому практычна ўсе з'яўляюцца хітамі. Яшчэ ўчора я не мог даць веры крытыкам, якія казалі пра гэта. Сёння я пераканана заяўляю пра гэта сам. Мяркую, што яшчэ не аднойчы ў згадках пра айчынную рок-музыку нашых часоў, будуць паўставаць шкадаванні з нагоду хуткага распаду Глюкаў.


Гурт «Глюкі» запомніўся зь першага трэку яшчэ ў 2005 годзе. Тагачасны гіт «Ападкі», які зьявіўся на ТГ, мяне нават пасьпеў абурыць прымроеным наездам на N.R.M. у пачатку трэку. Падумалася мне тады «вось жа нахабства, хто яны такія». На гэтай глебе я нават з Шумам «сраўся». Так і пачалося нашае добрае знаёмства а «Глюкі» сталі адным зь любых гуртоў.

У мінулым годзе на «Басовішчы» мне нават пашчасьціла на працягу двух дзён быць побач з музыкамі гурта. Адразу было бачна па іх, што кожны — Асоба — з харызмай, з сваімі думкамі, настроем. Зь цяперашніх беларускіх гуртоў я магу назваць адзінкі, дзе пра кожнага чальца банды можна сказаць такое. Была і нэрвовасьць у тыя дні, наэлектрызаванасьць, але ўсе спасылаліся на хваляваньне. Перамога ж толькі дадавала аптымізму. Але толькі на пару дзён... Не пасьпелі ўсе вярнуцца дадому, як стала вядома, што гурт спыняе сваё існаваньне.

Дзякуй Богу, што гурт пасьпеў запісаць альбом «Ідыятызм». І няхай ён пыліўся больш за год на магілёўскіх паліцах, але дайшоў да нас. Можна з упэўненасьцю казаць, што гэта — альбом году. І тое ж самае можна было сказаць год таму і, я думаю, і ў наступным годзе таксама. Якасны, запамінальны, роўны, вытрыманы. Кожны трэк — скончаная гісторыя з сваім ладам, ідэяй. Выдатныя аранжыроўкі, нестандартныя падыходы — сапраўдныя гіты.

«Gluki», «Re-дзіска», «Hooly» — вясёлы дыска-панк, зарад бадзёрасьці, самаіроніі, сьцёбу. «Спiмойкрай», «Краiна», «Талерантнасць» — сацыяльны пал, гостры і бескампрамісны. «AntiEMO (parquet)», «Я за цябе (не памру)», «Бруд», «Праграма» — эмоцыі, пачуцьці, адносіны. «Наркаман» — рэквіем, апошні цьвік.

Цікавая гісторыя гурта «Глюкі» скончаная. Але назаўсёды ўвойдзе ў агульную гісторыю беларускай музыкі. Застаецца спадзявацца, што гэтыя Асобы нас яшчэ парадуюць. Магчыма пачынаецца ўжо новая гісторыя. Цяпер Akute...

ГЛЮКI i СЕРДЦЕ ДУРАКА: последний путь на Тузине Гитоу (Инфо-центр ЦЖР, сентябрь 2009)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям