21.07.2011 Эксперты.бай об альбоме "Дзевачкі і космас" группы AKUTE

Эксперты бай

Дмитрий Безкоровайный. Оценка: 9,00

Akute так и тянет назвать везунчиками – их первая же записанная песня "Адзіноцтва" полтора года назад в музыкальных кругах наделала шума больше, чем многие композиции уже известных артистов. Ей восхищались даже ярые эстеты, здешних авторитетов не признающие – уж слишком свежо, и нетипично для наших широт, да еще и на белорусском. Дебютный альбом должен был ответить, насколько коллектив сможет соответствовать этой планке. Что ж, на диске эта песня идет последним номером и, если честно, даже кажется несколько лишней.

"Дзевачкі і космас" можно было бы назвать практически идеальным современным мэйнстримовым рок-альбомом, не будь вкусы среднестатического белоруса испорчены процентами на радио и любовью к дремучему хард-року. Akute играют цепляющий чуть холодноватый поп-рок с ровным гудением гитар, красивыми мелодиями и фатально-романтическими текстами. Здесь все пропитано влияниями Killers, Interpol и Bloc Party, но могилевское трио смогло привнести в эту музыку что-то очень славянское, причем не только на уровне текстов. Может, поэтому порой чудятся отголоски "Агаты Кристи" середины 90-х (особенно "Агонь").

Впрочем, было бы глупо сводить все к компонентам – очевидно, что эти парни просто умеют писать отличные песни. Из одиннадцати композиций диска штук восемь могли бы стать хитами. Хромает тут лишь качество записи, но музыкальное содержание компенсирует его с лихвой. И будь у нас нормально существующая рок-сцена (с концертными клубами, большими фестивалями, рок-радиостанциями), Akute уже в ближайшее время стали бы одним из самых массовых коллективов. А так даже и непонятно, что с ними будет дальше. Многое будет вновь зависеть от фарта и упорства музыкантов.

Эксперты бай

Сергей Будкин. Оценка: 9,00

Магілёўскае пост-рок трыё запісала дэбютнік, які з поўным правам можа прэтэндаваць на тое, каб стаць вяршыняй беларускамоўнай рок-музыкі апошніх гадоў.

У сваім імкненьні пазбыцца прывіду "Глюкаў" Стас і Рома перадумалі музычны канцэпт, дадаўшы U2-шную гітару, адмовіліся ад сацыяльшчыны і патрыятычнага надрыву на карысьць халоднай рамантычнасьці а-ля "Агата Кристи". Стаўка апраўдала сябе, паралелі зь іх мінулым гуртом адпадаюць самі сабой, хоць сям-там той "глюкаўскі" прывід яшчэ зьяўляецца ("Непазьбежна"). У астатнім перад намі сьвежанькая і чысьценькая каманда, якая з "інтэрполаўскім" напорам заваёўвае сэрцы слухачоў. Ім бы тэле- ды радыёэтэраў – і краіну магла бы ахінуць "акутэманія".

У іх ёсьць усё: уменьне сябе падаць, прыгожыя тэксты, у якіх знойдуць нешта сваё ня толькі ўласна дзевачкі, але і дзядзечкі таксама. І галоўнае – добрае адчуваньне мэлёдыі. Прахадных кампазыцый тут няма, хіба бонусная, заткнутая пасьля "Адзіноцтва". Магчымыя папрокі ў аднастайнасьці наўрад ці тут дарэчныя. "Dzievacki i kosmas" – у прынцыпе альбом аднастайны, але тая аднайстайнасьць ідзе не ад немагчымасьці прапанаваць нешта іншае. Akute проста трымаюцца канвы свайго аповеду і робяць усё ў абраным стылі. Яны маюць свой сьвет, можна нават сказаць, што яны адкрылі сваю плянэту. Праўда, гэтыя касьмічныя паралелі падаюцца трохі навязанымі і штучнымі. Здаецца, тут усё нашмат прасьцейшае (сл. "Шчасьце" і "Адзіноцтва"), дык да чаго грувасьціць тады.

Пераскокнуць два выдатныя альбомы "Глюкаў", падавалася б, немагчыма. І ў Akute гэтага не атрымалася. Яны стварылі нешта зусім іншае. І, пэўна, пры наяўнасьці двух гэтых праектаў склалася б такая сытуацыя, як з N.R.M. і Zet у даўнія часы: між сабой нібы не канкуруюць, але ўзаемадапаўняюць і ствараюць разам музычны кантэкст.

Эксперты бай

Дмитрий Подберезский. Оценка: 8,00

Цалкам прыстойны, вельмі добра стылістычна сьцяты альбом, які да таго ж вызначаецца адчувальным эмацыйна-выразным настроем. Пры гэтым ён мог бы нават з гэтым жа самым матэрыялам рабіць і большае ўражаньне, калі б парадак прадстаўленых песень быў іншы. Бо, як на маю думку, першыя тры трэкі надта ўжо аднатыповыя, вельмі падобныя адзін на адзін як пабудовай, так і вырашэньнем. Ажно падумалася: як гэтак пойдзе далей, дык даслухаць да канца альбом будзе складана.

На шчасьце, такога не адбылося, хоць закладзены на самым пачатку кампазіцыйны стандарт дзе-нідзе даваўся ў знакі і пазьней. Асабліва ў нявыйгрышным становішчы апынулася песьня "Агонь", якая сама па сабе хіба найбольш схематычная, невыразная з усіх прадстаўленых у альбоме. Але ж па першых трох трэках настала "Шчасце", у якой аўтары дастаткова рашуча як для гэтай праграмы адыйшлі ад шаблону, спрацавалі найперш на мэлёдыку, а пасьля яшчэ й на форму. І атрымалася тое "Шчасце" калі ня роўнае па ўзроўню "Адзіноцтву", дык, прынамсі, вельмі адметным нумарам. Практычна тое ж самае можна сказаць і пра "Непазбежна", "Цішыню".

З названых вышэй нумароў склаўся б вельмі яркі, запамінальны міні-альбом, рэшта ж магла быць цалкам прыдатным дадаткам да праграмы падчас канцэртаў. Бо ў мяне паўстала ўражаньне, быццам музыкі з усяе сілы спяшаліся выказацца на поўніцу, а таму й "гналі коней" як чужых, каб вырвацца наперад нягледзячы ні на якія цалкам магчымыя страты. Тое, зрэшты, і атрымалася...

Вельмі гожы, адпаведны абранай стылістыцы вакал Станіслава Мытніка, які зноў жа крыху прайграе ў песьні "Агонь", думаецца, найперш з-за ненайлепшага мэлядычнага яе вырашэньня. Дый падгалоскі ў цэлым гучаць дакладна, да месца. Гітара Рамана Жыгарава нясе на сабе найбольшую, бадай, нагрузку, калі ўлічваць фармат гэтага трыо. І ён, прызнацца, дастаткова пасьпяхова "кіруе стырном", стрымлівае гучаньне і збольшага не дазваляе інструмэнту ўзвысіцца над усім і тым самым задушыць калегаў па трыо. Ну, можа, той жа "Агонь" ў яго не атрымаўся ды яшчэ ў пары нумароў можна было б прыдумаць партыю больш ляканічную ды выразную.

Абы той альбом не зрабіўся мэмарыяльнай плітой для яшчэ аднаго калектыву з магілёўшчыны, дзе апошнім часам пайшла ледзь ня мода: выдаўшы дэбютнік, разбяжацца па іншых камандах і па сутнасьці пачынаць усё ледзь не з нуля. Спадзяюся, тыя пакуты Akute праміне…

Эксперты бай

Олег Климов. Оценка: 7,00

Группе еще долго будут припоминать ее ноги из "Глюкаў" и сравнить рост команды с тем, как развивался коллектив-предтеча. Один из двух осколков некогда самого талантливого и подающего надежды состава белорусского рока пошел по пути поп-инди (разрешаю назвать вам стиль проще - постпанк), о менее раскрученном кусочке слышно не так много. Папа/мама обоих детишек играли что-то такое хард-поп-гранджевое и перед смертью многими воспринимались продолжателями N.R.M., пришедшими на смену рокерам номер один страны. Akute отказалась от этой роли.

Как результат, хитов а-ля "Глюкi" на диске нет, группа берет программностью. Некоторые песни – ударные, но будто специально с какого-то момента притормаживающие в своей шлягерности; другие подпирают их. А страдает вербально ансамбль все о том же, что мучает человека, с застрявшей в голове пулей, разновидность и происхождение которой баллистики и военные врачи определить затрудняются: о том, почему счастье невозможно в принципе. Минимально агрессивный депрессняк. Из уважения к прошлому – семь.

experty.by

Эксперты.бай об альбоме "Дзевачкі і космас" группы AKUTE (experty.by, июль 2011)


Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
Укажите ваше имя на сайте Центр Живого Рока.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.

Рассказать друзьям