Песьні шэрагу магілеўскіх гуртоў – ГЛЮКІ, NEVMA, ZATOCZKA – сталіся ўдзельнікамі нядаўна выйшаўшай складанкі беларускамоўнай альтэрнатыўнай музыкі “Наша альтэрнатыва”. Кружэлку падрыхтаваў “Фан-клюб беларускай музыкі”. На дыску прадстаўленыя 20 кампазыцыяў камандаў з розных куткоў Беларусі, а таксама са слаўнай беларускамоўнымі рок-традыцыямі Беласточчыны. Афіцыйная прэзэнтацыя складанкі адбудзецца ў сярэдзіне кастрычніка ў этэры інтэрнэт-радыё АПЛЮС РОК.
Акрамя магілеўчан, удзел у складанцы ўзялі гурты SCIANA, PARTYZONE, ZM99, SOK, UNIA, TARPACH, GLOFIRA, ГОЛАЯ МАНАШКА. З новых імёнаў тут можна пачуць віцебскія JENOWA і LABO (апошнія нядаўна запісалі свой першы беларускамоўны трэк “Аэрапорты для анёлаў”), “недаездуноў” Басовішча-2008 берасьцейскі intra muros, маладзечанскі ANN CORE, новы менскі праект LAVATRINA ад былых удзельнікаў гуртоў КРОК і МУТНАЕВОКА. Беласточчыну прадстаўляюць вядомыя наведнікам Басовішчаў гурты RIMA і 5set5.
“Фан-клюб беларускай музыкі” дапоўніў кружэлку грунтоўным інфармацыйным буклетам, з дапамогай якога можна азнаёміцца з гісторыяй, складам, стылем і дыскаграфіяй уключаных у складанку гуртоў, а таксама пачытаць апошнія навіны пра іх. Складанка распаўсюджваецца бясплатна на CD, а яшчэ ў хуткім часе будзе выкладзеная для спампоўваньня на сайце БМА у фармаце mp3. Каб атрымаць бясплатны дыск, трэба адліставаць на e-mail:
і не забыцца пакінуць свае кантакты.Магілеўчане на складанцы "Наша Альтэрнатыва" (Инфо-центр ЦЖР, октябрь 2009)
Войдите на сайт, чтобы оставить ваш комментарий:
где взять сборник????
патерпи, мелки. может, к выходным привезу.
А жыхарам Менску як атрымаць гэтую складанку?
уласна так, як рэкамендуецца ў артыкуле - напісаць на пазначаную адрэсу))
А жыхарам Менску як атрымаць гэтую складанку?